Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Белыя плямы гісторыі

Трывожная восень 1920-га

У кастрычніку — лістападзе 1920 г. Лунінец быў адной з баз "Народнай добраахвотніцкай арміі" С.Н. Булак-Балаховіча — адсюль балахоўцы наступалі ў напрамку Калінкавіч і Мазыра, але былі разбіты. Баявыя дзеянні на ўсход ад Мікашэвіч працягваліся і пасля пачатку мірных перагавораў у Рызе.
Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч (1883 — 1940) нарадзіўся пад Відзамі ў сялянскай сям'і, скончыў агранамічныя курсы. Удзельнік 1-ай сусветнай, штаб-ротмістр. З лютага 1918 г. — у Чырвонай Арміі, у лістападзе перабег да Юдзеніча, пазней быў на службе ў Эстонскай і Польскай арміях. У лістападзе 1920 г. абвясціў сябе "начальнікам беларускай дзяржавы" і галоўнакамандуючым. Працягваў дзеннасць супраць БССР і пасля мірнага пагаднення.

Паводле польскага друку, С. Булак-Балаховіч загінуў пры тайных абставінах у 1940 годзе.