Памяць
Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна

Ад часоў першабытных — 1917. | 1917 — 1941. | 1941 — 1945. | 1945 — да нашых дзён.

Вайна за вайною — праз наш край

Лунінчане не заставаліся ўбаку ад паўстанняў, што адбываліся на Беларусі і Украіне. У час паўстання Севярына Налівайкі (1595 – 1596) яго казацкія загоны (атрады) прайшлі з усходу на Пінск праз Лахву. А крыху больш чым праз паўстагоддзя нашы землякі прынялі ўдзел у яшчэ больш вядомай вызваленчай вайне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Як жа гэта адбылося?

Паустанне пачалося ў канцы 1647 г. на Украіне, а дакладней кажучы, у Запарожскай сечы. Пасля некалькіх буйных перамог над войскамі польскага караля ў 1648 г. казакі і сяляне вызвалілі ад улады шляхты амаль усю Украіну. Адначасова Хмяльніцкі паслаў некалькі казацкіх атрадаў (загонаў) на Ьеларусь. Першыя атрады з'явіліся ў маі 1648 г. на Гомельшчыне. З'яўленне казакаў стала дэтанатарам для шматлікіх сялянскіх паўстанняў.

Адным з найбольш буйных было паўстанне ў Пінску, што пачалося ў верасні 1648 г. Гарадскія нізы і сяляне з навакольных вёсак захапілі горад. Частка шляхціцаў паспела ўцячы, уцёк і пінскі стараста. Паўстанцы прагналі таксама каталіцкіх манахаў і ксяндзоў, хоць рэлігійныя матывы былі не галоўнымі. Напрыклад, езуіт Каяловіч сведчыў, што "немагчымасць пераносіць празмерны ўціск" прывяла да паўстання. Аб антыфеадальным характары яго пісаў і пінскі маршалак: "Паўстанцы нанеслі вялікую шкоду мястэчкам і шляхецкім маёнткам". Тое ж каталіцкае духавенства з францысканскага манастыра ў Пінску жорстка эксплуатавала сялян і гараджан. I невыпадкова яны ў першую чаргу знішчылі дакументы аб сваіх павіннасцях манастыру.

Паўстанцы рыхтавалі Пінск да абароны. Да іх прыбыў казацкі атрад Антона Небабы. Агульная колькасць сялян-паўстанцаў на Піншчыне перавышала 46 тысяч чалавек. Вельмі верагодна, што жыхары Лунінеччыны, якая ўваходзіла ў Пінскі павет, прымалі ўдзел у паўстанні. Хоць, канешне, гэты ўдзел не трэба перабольшваць. Паўстанні на Беларусі насілі лакальны характар, сяляне не надта ахвотна пакідалі свае родныя мясціны, каб працягваць барацьбу.

Адначасова з паўстаннем у Пінску ўсчалі бунт і сяляне пад Брэстам, Кобрынам. Іх перамогі над асобнымі атрадамі шляхты перашкодзілі палякам хутка сабраць вялікае войска. Але ў кастрычніку 1640 г. літоўскі польны гетман Януш Радзівіл здолеў спыніць паўстанне на Брэстчыне і рушыў да Пінска. 5 кастрычніка перадавы атрад палякаў нечакана ўварваўся ў горад, але ў вулічных баях быў знішчаны. 9 кастрычніка Пінск блакіравалі буйныя сілы ворага на чале з магнатам Мірскім. Упартыя баі працягваліся тры дні, горад быў спалены і захоплены палякамі. Загінула болып як 14 тысяч яго жыхароў і сялян.

Асобныя стычкі і баі працягваліся на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці ўсю зіму 1648/49 г. У студзені 1649 г. Радзівіл, узмоцнены атрадам нямецкіх, шведскіх і венгерскіх наёмных салдат, рушыў з Брэста праз Пінск і Лунінеччыну на ўсход Беларусі. Шлях яго адзначаўся жорсткімі расправамі з насельніцтвам.

Антыфеадальныя паўстанні працягваліся на Беларусі і ў наступныя гады, але нашы мясціны ўжо амаль не закраналі, бо казакі дзейнічалі ў асноўным ва ўсходніх раёнах.

Сітуацыя змянілася пасля пачатку ў 1654 г. вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. У 1655 г. рускія войскі паплылі з Кіева па Дняпры і Прыпяці на Палессе. Занялі на некаторы час Давыд-Гарадок, Столін, Пінск, а на зваротным шляху — Лахву і Кажан-Гарадок.

З "Истории России с древнейших времен" (пад рэдакцыяй С.М. Салаўёва): "1 чысла (верасня 1655 г.) выйшаў на суднах з Кіева князь Дзмітрый Валконскі. (15 чысла прыйшоў ён у Тураў). Тураўцы выйшлі яму насустрач з абразамі і прысягнулі цару... Пасля вялікага бою рускія па слядах Літвы ўвайшлі ў Пінск і Літву выбіли... Прастаяўшы ў Пінску двое сутак каб даць адпачыць людзям, Валконскі 27 верасня пайшоў назад да суднаўі сваіх і паплыў уніз па Прыпяці, у сяле Стахаве разбіў атрад літоўскага войска, прывёў да прысягі жыхароў гарадоў Кажан (Кажан-Гарадок) і Латвы (Лахвы) і зноў Дняпром вярнуўся ў Кіеў і прывёў войска цэлым, толькі ў аднаго салдата пад Пінскам руку адарвала з гарматы ды двух чалавек з пішчалі паранілі". Можна дадаць што рускія войскі спалілі і Кажан-Гарадок, і Лахву.

У Маскву была накіравана наступная рэляцыя: "Князь Дм. Волконский со служивыми людьмин литовские города по реке Припять — Пинск, Давыдов, Столин взяли и литовских людей побили и наряд (артиллерию) и знамена поймели, а литовские ж города Туров, Кожан и Лахву, видя от них утеснение великому государю, добили челом и веку дали".

У тым жа 1655 г. рускія падыходзілі да Брэста, але не авалодалі ім. Брэст яны занялі толькі праз цяць гадоў, і то на непрацяглы час — пад націскам палякаў і літоўцаў ваявода Хаванскі адышоў да Ляхавіч, а потым далей на ўсход. Так у 1660 г. нашы мясціны прайшла апошняя хваля той доўгай вайны, якая канчаткова скончылася праз 7 гадоў. Беларусь засталася ў складзе Рэчы Паспалітай.

Войны нанеслі вялікі ўрон краю. Адмоўна адбіваліся на гаспадарчым развіцці спрэчкі і сутычкі паміж феадаламі, якія былі звычайнай з'явай у Рэчы Паспалітай.

Не абмінула Лунінеччыну і Паўночная вайна, якая пачалася ў 1700 г. — супраць Швецыі выступілі Расія, Данія і Рэч Паспалітая. Разбіўшы рускія войскі пад Нарвай, Карл XII ганяўся па Літве і Польшчы за польскім каралём Аўгустам II. У Рэчы Паспалітай пачалася сапраўдная грамадзянская вайна: частка феадалаў падтрымлівала караля, а групоўка Сапегаў і некаторыя сялянскаказацкія атрады — шведаў. У 1702 г. Аўгуст II быў разбіты. Ваенныя дзеянні ў той час праходзілі ў асноўным у Полынчы, Літве і на поўначы Беларусі. Народныя паданні сведчаць, што шведы захапілі Кажан-Гарадок, але паўстала насельніцтва — і ад чужынцаў засталіся толькі тры курганы-магілы на ўскрайку вёскі. Канешне, асобны шведскі атрад мог трапіць У Кажан-Гарадок і ў 1702 г., але гэта малаверагодна, бо ніякіх звестак аб знаходжанні шведаў на Брэстчыне ў тым годзе няма. Нават калі вораг і захапіў Кажан-Гарадок, то ўжо ў 1704 г. ён быў бы вымушаны ўцякаць, бо Аўгуст Пры дапамозе рускіх войск П.А. Галіцына і казакаў Д. Апостала перайшоў у наступленне. Беларусь была вызвалена.

Больш верагодна з'яўленне шведаў на Лунінеччыне ў 1706 г. I вось чаму.

У студзені гг. Карл ХП блакіраваў у Гродна рускую армію (дарэчы, шведаў было ў некалькі разоў менш). Вясной Пётр I і Меншыкаў праз Брэст павялі армію да Кіева. Карл XII імкнуўся апярэдзіць іх. Шведы захапілі, абрабавалі і спалілі Брэст, Ляхавічы, Высокае, Ружаны, Бярозу. 6 мая Карл XII заняў Пінск, дзе яго затрымала да 3 чэрвеня вясновая паводка. Яго салдаты спалілі ўскраіны Пінска, узарвалі замак старасты. Хутчэй за ўсё, менавіта ў гэты час шведы занялі і Кажан-Гарадок.

Карл не дагнаў рускіх і пайшоў ваяваць у Германію. У Польшчы засталіся асобныя гарнізоны і атрады. Але і яны былі на Палессі нядоўга, бо з 1707 г. руская армія праходзіла з Украіны праз Пінск у бок Мінска. Баявыя дзеянні ў Рэчы Паспалітай працягваліся ў 1708 — 1709 гг., калі асноўныя сілы Карла XII ужо прыйшлі ў Расію і на Украіну, дзе іх чакала Палтава... Восенню 1709 г. апошні швед пакінуў Рэч Паспалітую.

Такім чынам, шведы на Лунінеччыне былі, хутчэй за ўсё, у 1706 — 1707 гг. Палескія сяляне адносіліся да іх як да заваёўнікаў і даволі актыўна дапамагалі праваслаўным, рускім войскам. Дарэчы, пасля выгнання шведаў на Беларусі быў праведзены набор рэкрутаў у рускую армію, які на Піншчыне і Лунінеччыне праводзіў будучы славуты гісторык Тацішчаў (гл. артыкул "Гісторык Тацішчаў"). Войны XVIII ст., што нярэдка закраналі тэрыторыю Польшчы, і ўнутраныя канфлікты прывялі да падзелу дзяржавы суседзямі. Па другому падзелу (1793 г.) землі на захад ад Лахвы ўвайшлі ў склад Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Лахва і землі на ўсход ад яе — у склад Мазырскага павета, а Вялікія Чучавічы — у Слуцкі павет.

Айчынная вайна 1812 г. абмінула Лунінеччыну, схавануюў пінскіх балотах. Сапраўды, на тэрыторыі нашага раёна баявыя дзеянні не вяліся. Лунінеччына была ў той час "прыфрантавою" мясцовасцю.

Нашэсце французаў на Расію можна намаляваць на карце ў выглядзе вялікага трохкутніка, вяршыняй якога будзе Масква — набліжаючыся да яе заходняй мяжы, заваёўнікі ўсё больш звужвалі шырыню фронту. Але ў пачатку вайны вораг перайшоў мяжу амаль на ўсёй яе адлегласці. Значная частка Брэстчыны была хутка занята войскамі корпуса генерала Рэнье, якія складаліся з немцаў-саксонцаў. Потым да іх далучыўся аўстрыйскі корпус князя Шварцэнберга. Асноўныя сілы саксонцаў стаялі ў Пружанах, асобныя іх атрады занялі Брэст, Кобрын, Пінск. Такім чынам, ужо ў чэрвені — ліпені 1812 г. вораг апынуўся ў Пінску. Можна меркаваць, што насельніцтва Лунінеччыны ведала аб гэтым і магло мець нейкія кантакты з асобнымі групамі французаў. Рускіх войск на тэрыторыі Лунінецкага раёна ў той час не было, таму французы маглі з Пінска пасылаць атрады для нарыхтоўкі фуражу і прадуктаў харчавання, для агітацыі сярод сялянства (антыпрыгонніцкая агітацыя шырока выкарыстоўвалася французамі ў сваіх мэтах). Але атрад у Пінску быў невялікі, ды і прабылі там заваёўнікі няшмат часу, бо ў ліпені з Валыні перайшла ў наступленне трэцяя руская армія генерала Тармасава. Яго войскі вызвалілі тэрыторыю Брэстчыны, разбілі ворага пад Брэстам, Кобрынам, Пружанамі. Тармасаў паслаў да Пінска атрад генералмаёра А.П. Мелісіна, каб той стварыў выгляд, што сюды ідзе ўся руская армія. Палкоўнік Жавахаў выбіў французаў з Пінска, захапіўшы ў іх гармату.

Але хутка рускія войскі пад націскам значна мацнейшага ворага адышлі на Валынь, дзе былі да верасня. Французы зноў занялі тэрыторыю амаль усёй сучаснай Брэсцкай вобласці. У раёне Пінска з'явіўся атрад з аўстрыйскай дывізіі, якой даручана было наглядаць за рускім корпусам генерал-лейтэнанта Ф. Эрцеля, што стаяў ля Мазыра. На гэты раз заваёўнікі знаходзіліся ў Пінску больш часу. Яны спрабавалі правесці тут, як і ва ўсёй Беларусі, мабілізацыю ў створаныя імі вайсковыя злучэнні палякаў. Тэрыторыя Лунінеччыны была нічыйная. Магчыма, што на ёй эпізадычна дзейнічалі невялікія атрады з абодвух бакоў (напрыклад, казачыя раз'езды з рускага боку). I рускія, і французы скардзіліся на прыпяцкія балоты, на якіх, асабліва восенню, было цяжка перавозіць вайсковыя грузы.

У верасні рускія войскі зноў прыйшлі з Украіны на Брэстчыну. Баявыя дзеянні на захадзе вобласці працягваліся амаль да поўнага выгнання захопнікаў у снежні. Корпус Эрцеля, які рухаўся ад Мазыра, 4 лістапада заняў Пінск — на гэты раз канчаткова. Такім чынам, рускія войскі прайшлі праз тэрыторыю Лунінеччыны з усходу на захад. Відавочна, што нашы землякі дапамагалі войскам у забеспячэнні харчаваннем і фуражом. Дарэчы, і Кутузаў у адным з загадаў пісаў аб неабходнасці стварэння прадуктовых складоў "у губернях Смаленскай, Віцебскай, беларускіх — Магілёўскай і Мінскай... пасля вызвалення іх ад ворага". Ёсць звесткі аб параненых рускіх салдатах, што лячыліся ў Дзятлавіцкім манастыры.

Так, на тэрыторыі нашага раёна не было бліскучых перамог рускай арміі. У цяжкі ваенны час, які забраў два мільёны жыццяў, нашы землякі вырошчвалі і збіралі збажыну, нарых тоўвалі сена, будавалі дарогі і масты перавозілі вайсковыя прыпасы.

На верх старонкі