Палессе маё Лунінецкае

Тлумачэнні

Антрапагенны фактар — сукупнасць усiх вiдаў дзейнасцi чалавека, якiя аказваюць прамое ўздзеянне на жыццё арганiзмаў альбо ўскоснае ўздзеянне праз змяненне асяроддзя пражывання.

Арэал — вобласць распаўсюджання некаторых вiдаў альбо сiстэмных груп жывёл i раслiн.

Венера — багiня вясны, кахання, прыгажосцi.

Вегетатыўныя органы раслiн — выкарыстоўваюцца раслiнай для жыўлення i росту: корань, сцёблы, лiсты.

Гнездавальныя птушкі — пасля выхаду з яйца іх птушаняты пакрыты рэдкім пухам, бездапаможныя, сляпыя.

Картаграфаванне — нанясенне на карту дакладна вызначаных месцаў росту раслiн i месцазнаходжання жывёл.

Карбанатныя глебы — глебы, узбагачаныя злучэннямi кальцыю.

Культывацыя раслiн — вырошчванне дзiкарастучых раслiн чалавекам.

Ландшафт — агульны вiд мясцовасцi, прыродны геаграфiчны комплекс.

Мiкраспарангiя — орган у раслiн, дзе ўтвараюцца мiкраспоры.

Несамавiты — непрыгожы, непрыцягальны.

Папуляцыя — сукупнасць асобiн аднаго вiду, доўгi час адасоблена iснуючая на пэўнай тэрыторыi i здольная да самаўзнаўлення.

Рэкрыацыя — узнаўленне.

Рэлiкт — вiды раслiн i жывёл, якiя захавалiся ад старажытных, знiклых, распаўсюджаных у даўнiя часы флор i фаун.

Спарангiя — орган у раслiн, дзе ўтвараюцца споры.

Сiмбiёз — узаемнакарыснае сумеснае жыццё двух арганiзмаў розных вiдаў.

Сфагнавыя лясы — лясы, нiжнi ярус якiх заняты мохам-сфагнумам.

Трансфармацыя зямель — змяненнi альбо пераўтварэннi глеб.

Эфемеры — аднагадовыя травянiстыя раслiны, завяршаючыя поўны цыкл развiцця за вельмi кароткi тэрмiн.