Карта 1928
Карта Навасёлак, 1928 год

Іваноў
Старшы лейтэнант
Генадзь Іваноў.

Каваленка
Каваленка Даніла Аляксеевіч.

Назаранка
Назаранка Іван Сцяпанавіч.

Кароткая храналогія

вёскі Навасёлкі. (маёнтка, фальварка, выселка — назва “выселак” — вясковае пасяленне, усе жыхары якога перасяліліся з другіх населеных пунктаў. Звычайна зберагалася назва былога пасялення з дабаўленнем слова, у нашым выпадку “Выселак Навасёлкі”. (СЭС Масква 1985 год, старонка 259).

Навасёлкі — вёска ў Бастынскім сельскім савеце. За 32 км ад Лунінца на поўнач, на аўтадарозе Бастынь — Вялікія Чучавічы, за 14 км ад станцыі Люшча, каля вадасховішча “Велута”, 43 гаспадаркі, 104 жыхары. (перапіс 2009 года). Кніга ”Памяць. Лунінецкі раён”.

1870 год — маёнтак Навасёлкі, уласнасць князёў Друцка-Любецкіх, у яго складзе занатаваныя вёскі Велута і Ліпск. Маёнтак знаходзіўся ў Лунінецкай воласці Пінскага павета. На пачатку ХХ-га стагоддзя ўжо ў фальвараку пражываў 21 жыхар.

1887 год — вінакурны завод князя Друцка-Любецкага.

1905 год, восень — пачатак будаўніцтва вузкакалейкі Люшча — Навасёлкі — В.Чучавічы — Канал.

1908 год (25 сакавіка) закончана будаўніцтва вузкакалейкі. Пачалася яе эксплуатацыя.

1921 год, 18.03 — маёнтак Навасёлкі ўвайшоў у Лунінскую гміну Лунінецкага павета Палескага ваяводства.

1922 год, студзень — у маёнтку Навасёлкі быў створаны паліцэйскі пастарунак (аддзяленне).

1922 год, восенню пастарунак разгромлены партызанскім атрадам — Кірылы Пракопавіча Арлоўскага, у палон узяты агент дэфензывы, які перапраўляў на савецкі бок дыверсантаў і шпіёнаў. У баі загінуў партызан Абрамчук Мікалай.

1922, у снежні партызаны зноў захапілі маёнтак Навасёлкі і кантору фірмы “Лес”, дзе знаходзіліся 20 паліцэйскіх.

1923 г. 22.08 тут адбылася забастоўка 50 рабочых, якія патрабавалі адмяніць усялякія пакараннні (штрафы), павысіць плату і палепшыць яе ўмовы, забяспечыць медыцынскай дапамогай. У Лунінец, у прафсаюзныя органы быў пасланы рабочы дэлегат Вацлаў Кубліцкі, але яго паездка не дала вынікаў. Для падаўлення былі вызваны казакі з Лунінца і Пінска, паліцэйскія з Лунінца і Чучавіч, агенты дыфензывы. У выніку 10 чалавек былі арыштаваны, а астатнія бастуючыя звольнены.

1928 год — у Лунінецкім павеце існавала невялікая млячарня, дзе выраблялі нават марожанае.

1928 год, сакавік — вёскі і маёнткі Баравікі, Кормуж, Ліпск Велута; фальваркі Баравікі і Навасёлкі ўключаны ў склад Чучавіцкай гміны, якія раней належалі Лунінецкай гміне.

У 1929 годзе жыхары в. Навасёлкі і навакольных хутароў, паводле матэрыялаў “Палескага ваяводскага весніка”, звярнуліся да польскіх улад з просьбай арганізаваць мясцовую “Грамаду” — “хутар Навасёлкі”. (Што такое “Грамада”? Гэта назва сельскага пазямельнага аб’яднання жыхароў вёскі на Беларусі (у нашым выпадку Заходняй Беларусі). Карані яе зыходзяць з абшчыны, якая існавала яшчэ пры першабытна-абшчынным ладзе. Гэтая сельская арганізацыя была вельмі пашырана ў канцы ХIХ — 20-40 гадах ХХ стагоддзяў). Крыніца — “БСЭ” том 1, Мінск 1978 г. старонка 213.

1931 год размяшчаўся кавалерыйскі эскадрон (2 і 4 узводы), які меў сваю “счэльніцу” — (адкрытае стрэльбішча).

1932 год — пост назірання за ўзроўнем грунтавых вод з выкарыстаннем спецыяльных свідравін (знаходзіўся бліжэй да в. Малькавічы Ганцавічскага раёна).

1933 год — існаванне лесапільнага завода фірмы “Хэйвуд”, дзе працавалі 14 рабочых.

1935 год, “Палескі ваяводскі веснік” (№ 18) за 1935 год прыводзіць такія дадзеныя аб населеных пунктах дробных пасяленняў на тэрыторыі Лунінецкага павета (Чучавіцкая гміна: “10. Грамада Навасёлкі — вёска Навасёлкі, маёнтак Навасёлкі, выселак Навасёлкі”).

1939 г. 31.09 — вёска, (маёнтак і выселак) Навасёлкі ў складзе БССР. Прынята пастанова лічыць усе тры назвы адной — вёска Навасёлкі.

З 12.10.1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. Працавала пачатковая школа, млячарня, дзе выраблялі і масла.

У 1941 годзе 32 двары, 135 жыхароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

1942 г. Восенню фашысты спалілі 26 з 32 двароў, загубілі 17 жыхароў (Спіс 17 жыхароў у разделе “Памяць сэрцаў людскіх”).

У перыяд акупацыі немцамі партызаны падбілі самалёт-разведчык “раму”, які ўпаў за старой дарогай на Чучавічы, а 15-й, пры перасячэнні вузкакалейкі праз пераезд, у бок Чучавіч, метраў за 200, уздоўж шляху.

1949 год — на базе в. Велута і Навасёлкі створаны калгас “Чырвоная зорка”.

1963 год, 7 жніўня — 50 год таму пачало сваю дзейнасць Навасёлкаўскае лясніцтва Лунінецкага лясгаса.

З 1944/45 навучальнага года да 1974/75 працавала пачатковая школа, з 5-га па 10 клас дзеці наведвалі Вялікачучавіцкую СШ да 1970 года.

З 1969/70 года да цяперашняга часу дзеці 5-11 класаў вучацца ў Вялуцкай СШ, да 2000 года жылі ў прышкольным інтэрнаце. (З 2000 года і па сённяшні дзень вучняў на заняткі прывозіць школьны аўтобус).

З 1948/49 навучальнага года па 1969/70 навасёлкаўскія дзеці закончылі 7 класаў да 1962 года, з 1963 ужо 8 класаў да 1969 года Вялікачучавіцкай сярэдняй школы — 15 вучняў. 10 класаў да 1970 года закончылі 25 юнакоў і дзяўчат.

З 1969/70 па верасень 2013 год дзеці школьнага ўзросту закончылі Вялуцкую базавую школу (8, 9 класаў) — 101 вучань, а сярэднюю школу (10, 11класаў) — 66 вучняў. За 70 год базавую і сярэднюю школу закончылі больш за 207 ураджэнцаў вёскі Навасёлкі. У перыяд з верасня 1944/45 года і па верасень 1950/51 навучальных гадоў дзеці школьнага ўзросту (у большасці сваёй пераросткі на 2-4 гады), якія наведвалі пачатковую школу у саміх Навасёлках, не пайшлі у 5-ы класс. Яны дапамагалі сваім бацькам па гаспадарцы. Калгасаў яшчэ ў гэты час не існавала. У людзей была зямля. Яе трэба было апрацоўваць. Рабочых рук не хапала. Вось некаторыя непаўналетнія — 14-15 гадовыя хлапцы і дзяўчаты “спасцігалі” навуку ў полі. У сярэдзіне 60-х гадоў ХХ стагоддзя пры кожнай сярэдняй і базавай школе пачалі працаваць вячэрнія і вочна-завочныя школы для рабочай моладзі. Існавалі яны яшчэ амаль да 2000 года. Пагэтаму лічба навасёлкаўскай навучэнскай моладзі можа быць на дзесяткі два большай.

Ураджэнцы Навасёлак, скончыўшыя ВНУ:

Грушэўская Людміла І.
Казловіч Аліна Л. (вучыцца).
Ванюк Людміла С.
Ліхтар Ірына Л.
Кавальчук Іван Ф.
Ліхтар Ала Л.
Кажанеўскі Віктар Б. — кандыдат юрыдычных навук, прафесар кафедры гісторыі дзяржавы і права.
Пляцюк Аляксандр А.
Калодачкіна Ірына С.
Цюшкевіч Ірына В. (вучыцца).
Курыловіч Георгій У.
Цюшкевіч Вольга В.
Цюшкевіч Аліна В. (Няпоўны спіс).

Ураджэнцы Навасёлак, скончыўшыя сярэднія спецыяльныя навучальныя установы
(тэхнікумы, медыцынскія і педагагічныя вучылішча; пасля 1991 года — ліцэі і каледжы):

Аляшкевіч Анатоль С.
Каховіч Аляксандр М.
Альфяровіч Надзея В.
Каховіч Сяргей М.
Гардзіевіч Раіса С.
Курыловіч Міхаіл В.
Кавальчук Людміла Б.
Ліхтар Людміла С.
Кавальчук Ніна І. (Няпоўны спіс).

1994 год — у вёсцы пражывала 160 жыхароў.

2002 год — 41 гаспадарка, 127 жыхароў. Вёска з’яўлялася брыгадай калгаса “Зара”. Ёсць клуб, магазін і лясніцтва.

2009 год — у Навасёлках пражывала 104 жыхары; быў магазін, клуб.

2013 год — у в. Навасёлкі размешчаны 34 гаспадаркі з насельніцтвам 107 чалавек, з якіх 66 працаздольных, 23 чалавекі пенсійнага ўзросту, 18 дзяцей і падлеткаў (13 з якіх наведваюць Вялуцкую СШ). (Колькасць жыхароў пастаянна пражываючых можа быць меншай, паколькі працаздольныя жыхары часова выязджаюць на працу ў другія вобласці рэспублікі, не выпісваючыся з вёскі І.А.).

На тэрыторыі вёскі і наваколля знаходзіцца Навасёлкаўскае лясніцтва (аб ім будзе ў канцы зборніка асобны раздзел). У гэтым годзе, у жніўні месяцы лясніцтву спаўнілася 50 гадоў з дня яго ўтварэння); магазін і жывёлагадоўчая ферма СВК “Велута” (будуецца новая, больш сучасная). Ну і самая вялікая Навасёлкаўская знакамітасць — гэта прыгожае і вялікае вадасховішча, чамусьці, з назвай “Велута”. Сёння жыхары працуюць, галоўным чынам, у паляводчай брыгадзе СВК “Зара”, у Навасёлкаўскім лясніцтве, на жывёлагадоўчай ферме, а таксама ў фермераў.

З 7 на 8 ліпеня 1944 года вёска Навасёлкі (жыхары не згарэўшых 6-і двароў і жыхары, большасць якіх жыла ў зямлянках, а таксама на тэрыторыі партызанскага лагера ў Грычыне) былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 55-ай гвардзейскай Іркуцка-Пінскай ордэнаў Леніна і Суворава, тройчы чырвонасцяжнай, імя вярхоўнага Савета РСФСР, стралковай дывізіяй I-га Беларускага фронту, якой камандаваў генерал-маёр А.П. Турчынскі. Вось пацверджанне з раённай газеты “Лунінецкія навіны” ад 10 ліпеня 2009 года (дарэчы, гэта дата — дзень вызвалення г. Лунінца), аўтар — наш знакаміты зямляк Леў Коласаў:

“У 1965 годзе запісаў успаміны былога інструктара Іркуцка-Пінскай дывізіі Пятра Акімавіча Крапіўнага аб некаторых эпізодах вызвалення Лунінецкага раёна. 26 чэрвеня 1944 года ў Беларусі пачалася наступальная аперацыя пад кодавай назвай “Баграціён” супраць фашысцкіх войскаў. У выніку яе быў вызвалены ад акупантаў і наш край. У вызваленні ўдзельнічала 55-я гвардзейская Іркуцка-Пінская стралковая дывізія. 5 ліпеня 1944 года дывізія падышла да мяжы Лунінецкага раёна з поўначы. Гвардзейцы з баямі прайшлі праз Чудзін, Чучавічы, Навасёлкі, Велуту. Шлях праходзіў праз цяжкадаступную балоцістую мясцовасць, без цяжкай тэхнікі. За двое сутак перадавыя падраздзяленні дывізіі пераадолелі 40 км бездарожжа, з ходу фарсіравалі рэкі Лань і Цна. 7 ліпеня 1944 года перадавыя часці дывізіі выйшлі да вельмі ўмацаваных апорных пунктаў — Бастынь і Люшча. 8 ліпеня лёс вёсак Люшча і Бастынь быў вырашаны, яны былі поўнасцю вызвалены ад захопнікаў...”
Пасля вызвалення Навасёлак на працягу двух тыдняў тут знаходзіўся палявы шпіталь, аб чым мы з дзецьмі даведаліся з пісьмовага пацверджання Ленінградскага ваенна-медыцынскага архіва. Жыхары Навасёлак прыносілі параненым ежу, якую толькі можна было прыгатаваць. Аб гэтым расказала адна з ураджэнцаў вёскі ў сваім успаміне — Максімчык (Магнушэўская) Ядзвіга Міхайлаўна, бацьку якой ў 1943 годзе арыштавалі немцы з паліцаямі, вывезлі ў Ганцавічы, дзе і расстралялі. Яна жыве сёння ў горадзе Лунінцы. У палявым шпіталі з 7 па 15 ліпеня ад ран памерлі 4 чырвонаармейцы, два першыя па ніжэй размешчаным спісу былі пахаваны, як невядомыя, у Навасёлках, а ў 1967 годзе былі перазахаваны ў в. Велута, на магіле стаіць помнік, а трэці і чацвёрты перазахаваны ў брацкую магілу в. Бастынь.
  1. Іван Сцяпанавіч Назаранка, 1906 года нараджэння, ураджэнец Запарожскай вобласці, Мелітопальскага раёна, сяла Фёдараўкі.
  2. Даніла Аляксеевіч Каваленка, 1901 года нараджэння, ураджэнец Мікалаеўскай вобласці, Нова-Бугскага раёна, сяла Аляксандраўка.
  3. Трафім Дзямідавіч Зазуля, 1907 года нараджэння, Сталінскай вобласці, Марывупальскага раёна, г. Жданава.
  4. Павел Аляксеевіч Косінаў, народжаны ў сяле Ніжні Ікорац, Ліскінскага раёна Варонежскай вобласці.
У 1979 годзе члены групы “Пошук” звярнуліся за дапамогай да старшыні калгаса “Зара”, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Андрэевіча Дземянчука. Праўленне калгаса выдзеліла невялікія грошы, за якія ў в. Бастынь была падрыхтавана гранітная дошка з выбітымі на ёй імёнамі і прозвішчамі. Гэта таксама было няпроста, адшукаць іх прозвішчы. Пасля гэтага група выйшла праз ваенкаматы, архівы на месцы пражывання родных і блізкіх пахаваных. Іх прозвішчы сёння вядомы: Іван Сцяпанавіч Назаранка і Даніла Аляксеевіч Каваленка. На могілках в. Велута быў пахаваны і лейтэнант Генадзій Іваноў, які загінуў непадалёку ад Велуты. Пазней таксама быў перазахаваны яшчэ з трыма загінутымі чырвонаармейцамі пры вызваленні в. Велута ў брацкай магіле в. Бастынь.

У час працы ў Вялуцкай СШ кіраваў групай школьных следапытаў “Пошук”. У яе склад уваходзілі вучні 8-11 класаў. Камандзірам групы была вучаніца 9 класа Каховіч Кацярына, замяшчаў яе Казловіч Леанід, родам з в. Навасёлкі. У групе за час яе існавання былі наступныя вучні-навасёлкаўцы: Гардзіевіч Раіса, Аляшкевіч Анатолій, Токар Віктар, Свірскі Анатолій і другія. У паездках па гарадах СССР прымалі ўдзел Курыловіч Аркадзій, Курыловіч Лідзія, Цюшкевіч Людміла. Гэта былі 1978—1982 гады.

Вызваленне в. Навасёлкі і в. Велута адбывалася з 7 на 8 ліпеня 1944 года. Ніжэй размяшчаю газетныя матэрыялы, якія расказваюць аб пошукавай працы членаў групы. Шкада, што некаторых пісем не засталося, а яны былі напісаны роднымі і блізкімі ад усяе душы і са шчырай удзячнасцю членам групы “Пошук”. Гэтыя ўспаміны павінны ведаць жыхары в. Навасёлкі, паколькі іх дзеці актыўна займаліся пошукавай і краязнаўчай работай, калі вучыліся ў Вялуцкай СШ. Вось некаторыя матэрыялы. Другія матэрыялы аб атрадзе асобага прызначэння будуць надрукаваны у кнізе “Лісты камандзіраў” (І.А.).


Дзеля жыцця на Зямлі

Пусть проходят года,
Не забыта беда.
Нам о ней забывать,
Как себя продавать.
Надо помнить о ней
В мире нынешних дней.
Владимир Фирсов

У кутку Баявой Славы нашай школы беражліва захоўваецца фатаграфія, з якой на нас глядзіць малады энергічны юнак, са значком ГПА. Такім ён застаўся на заўсёды ў памяці маці і сястры Вольгі. Вось словы з яе ліста: “Такім яго ведалі сябры-аднапалчане, юнака кароткага, але яркага і палымянага жыцця. Яму споўнілася толькі 20 гадоў, калі асколак варожага снарада абарваў маладое жыццё. Ён загінуў 8 ліпеня 1944 года, вызваляючы нашу вёску Велута ад фашысцкіх захопнікаў.

Генадзій Іваноў нарадзіўся ў 1924 годзе ў горадзе Аляксандраве Уладзімірскай вобласці. Сябры яго помняць як вясёлага, абаяльнага таварыша. А таварышаў у яго было шмат, бо ён умеў сябраваць. Біяграфія Генадзія вельмі кароткая, як і ў многіх яго аднагодкаў. У камсамол уступіў у школе. Пасля дзевяці класаў, у 1941 годзе пайшоў працаваць. Фронт знаходзіўся блізка, бацька хварэў, старэйшы брат быў у арміі. Гена працаваў токарам на заводзе, затым разам з прадпрыемствам эвакуіраваўся на Усход, адкуль і пайшоў добраахвотнікам на фронт. Вучыўся на курсах афіцэраў. У званні малодшага лейтэнанта пачаў ваяваць у саставе марскога дэсанта на Чорным моры. У арміі быў прыняты кандыдатам у члены КПСС.

Генадзій Іваноў удзельнічаў у баях за Наварасійск, Тамань, Керч. У лістападзе 1943 года, пры высадцы марскога дэсанта, быў цяжка паранены і трапіў у шпіталь горада Сочы. Быў прадстаўлены да ўзнагароды — ордэна Чырвонай Зоркі. А дома памылкова атрымалі вестку аб яго смерці. Са шпіталя Г. Іваноў імкнуўся хутчэй трапіць зноў на фронт. І поўнасцю не далячыўшы, яго выпісалі. Сястра Вольга Касмоўская, пісала: “Таварыш яго расказваў: прыйшоў Гена ў зямлянку (гэта было ў Крыме), кульгаючы, з палкай, з сівымі скронямі, а было яму тады 19 гадоў. Высокага росту, здаваўся старэйшым на гадоў пяць. Мы яго такім не бачылі, бо з дому ён пайшоў зусім хлопчыкам — у 17 гадоў. З Крыма ён быў пераведзены на Трэці Беларускі фронт, пісаў нам бадзёрыя пісьмы”.

Захоўваюцца ў нашай школе яшчэ два салдацкія трохвугольнікі. Адно з пісьмаў для нас самае дарагое, апошні ліст Іванова з фронту дадому. Датавана пісьмо 12 чэрвеня 1944 года. Вось некаторыя вытрымкі з яго:

“Прывітанне з фронта!.. Не крыўдуйце, што пішу рэдка. Тут не кожны дзень маеш час... Хутка будзем дзейнічаць, ды так, што немцу млосна стане, захлынецца ён у балотах... (маецца на ўвазе аперацыя “Баграціён”, І.П.) Гэты месяц быў цяжкі, амаль два тыдні без адпачынку...”.
І другое пісьмо, ад Уладзіміра Гуменюка:
“Дарагая мамаша! Успамін пра Гену Вас, безумоўна, хвалюе, я добра разумею гора маці, але просьбу Вашу выконваю. Гена быў забіты адразу, снарад разарваўся каля яго ў метрах сямі-васьмі, і маленькі асколак трапіў прама ў сэрца... Дарагая мамаша! Хутка-хутка разаб’ём фрыца, і жыццё пойдзе зусім па іншаму...

Уладзімір, 17 кастрычніка 1944 года”.

Два пісьмы, два салдацкія лёсы. Мы павінны заўсёды помніць тых, хто загінуў за наша сённяшняе жыццё і яшчэ з большай удзячнасцю і пачуццём абавязку адносіцца да ветэранаў вайны і партызанскага руху. Вось так пра гэта піша сястра Генадзія Іванова:
“Рабяты, усе яны — і Гена Іваноў, і іншыя, хто загінуў, і тыя, што жывуць і працуюць побач з намі, не шкадавалі свайго жыцця дзеля жыцця нашага, дзеля шчасця на Зямлі. Так будзьце дастойнымі загінуўшых, будзьце вернымі памочнікамі і прадаўжальнікамі справы жывых герояў, сціплых і простых, якія робяць агульную вялікую справу — будуюць у нашай краіне шчаслівае жыццё”.
Вучні нашай школы свята следуюць гэтаму наказу, яны беражліва даглядаюць помнікі, праводзяць сустрэчы з ветэранамі вайны і партызанскага руху, ходзяць у паходы, здзяйсняюць турыстычныя паездкі ў гарады-героі, вядуць пошукавую работу, перапіску, з’яўляюцца членамі рэспубліканскага клуба ”Пошук”. Рабяты дапамагаюць роднаму калгасу ў часы сельскагаспадарчых работ. Адным словам, яны імкнуцца быць дастойнымі старэйшага пакалення, дастойнымі тых, хто адстаяў сённяшняе мірнае і спакойнае жыццё.

“Ленінскі шлях”, 1980 год.

P.S. Тэлефонны званок з Велуты. Завуч школы Ірына Пятроўна паведаміла, што знайшоўся ліст ад сястры Генадзія Іванова, які яна даслала на адрас іх школы ў 2005 годзе, не маю права не змясціць яго.

“Дарагія рабяты, блізіцца 60-годдзе Перамогі над фашысцкімі захопнікамі. Многае памянялася за гэтыя гады, але гэтая дата для нас, хто перанёс такое няшчасце, вельмі шмат значыць.

Я прыязджала да вас у вёску ў 1968 годзе на магілу майго брата, лейтэнанта Генадзія Іванова, 1924 года нараджэння, які загінуў у баі на тэрыторыі вашай вёскі 7 ліпеня 1944 года. Быў захаронены ў в. Велута, а пазней перазахаронены ў брацкую магілу № 3 ў вёсцы Бастынь. На помніку напісана: “...гвардыі лейтэнант Іваноў і 60 байцоў. Мяне ў той час сустракалі вучні вашай школы, якім было 10-12 гадоў, цяпер гэта вашы бацькі, некаторых і дзядулі з бабулямі. Вашы бабулі і дзядулі расказвалі аб страшных гадах акупацыіі ў часы фашысцкай няволі.

Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, але дружба нашых народаў, я веру, жывая. Не дарэмна пралівалі кроў нашы воіны, сярод якіх былі воіны розных нацыянальнасцей. Мы будзем зноў ў адной саюзнай дзяржаве. Я жадаю вам, рабяты, шчаслівага мірнага жыцця, добрага здароўя, поспехаў у вучобе, асабістага шчасця. Я жыву ў Чэбаксарах. Мой адрас: Чувашская Рэспубліка, 428038 г. Чэбаксары вул. Гражданская, д.131, кв.103. Касмоўская Вольга Васільеўна. 23.04.2005 года.”


Мы даспяваем...

Люди, покуда сердца стучатся, — помните!
Какою ценою завоёвано счастье,
пожалуйста, — помните!..
Роберт Рождественский.

Самая жудасная з усіх войнаў чалавецтва — Вялікая Айчынная, з кожным годам адыходзіць у гісторыю. Разам з гэтым яна яшчэ па сённяшні дзень забірае людскія жыцці, меншымі становяцца рады ветэранаў. Вечна будзе жыць у памяці народнай подзвіг, які здзейсніў савецкі салдат, салдат — вызваліцель.

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны захавала для нас шмат імён сваіх жывых і загінуўшых герояў. Нам вядомы подзвігі Зоі Касмадзям’янскай, Мікалая Гастэлы, Аляксандра Матросава, 28-мі Герояў-Панфілаўцаў і многіх, многіх іншых. Аб адных героях даведваліся людзі ў гады вайны са скупых вестак Савінфармбюро, са старонак газет. Іх ратны подзвіг высока ацэнены Радзімай. Побач з такімі імёнамі ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны ўпісаны імёны людзей, якія былі радавымі ўдзельнікамі, чые подзвігі сталі сімвалам воінскай доблесці.

“Многае мяняецца на свеце: мяняецца ўзбраенне, характар вайны, а людзі застаюцца людзьмі, і моц чалавечай душы, сіла людской стойкасці застаюцца ў той жа высокай цане, што і былі. І менавіта таму імёны людзей, якія здзейснілі свае подзвігі ў даўно адгрымеўшай вайне, застаюцца для нас жывымі імёнамі, і праз 25 гадоў пасля смерці тых, хто насіў іх”, — гаварыў у час пахавання астанкаў Невядомага салдата Канстанцін Сіманаў.

Нам вядомы імёны тысяч герояў, але яшчэ шмат і невядомых. Невядомы салдат — гэта сімвал усіх безыменных герояў, загінуўшых у атаках за безымянныя вышыні або якія да апошняга патрона змагаліся ў тых невядомых акопах, дзе час даўно ўжо не пакінуў і следу.

Тысячы невядомых салдат здзяйснялі подзвігі, тысячамі ўвайшлі яны ў бессмяроцце. Але мы, хто жыве зараз, павінны зрабіць усё, каб узнавіць іх імёны, каб тыя, хто ў гады вайны атрымаў “Прапаў без весткі”, ведалі лёс сваіх мужоў, сыноў, братоў і бацькоў.

І таму ў гэтай рабоце адно з галоўных месцаў павінна заняць школа. Важнай формай арганізацыі работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню вучняў з’яўляецца дзейнасць чырвоных следапытаў. Узнікла па ініцыятыве піянераў і камсамольцаў, яна ахапіла шырокія масы школьнікаў рэспублікі, стала важным і дзейсным сродкам навучання іх баявым і працоўным традыцыям нашага народа.

Чырвоныя следапыты вядуць мэтанакіраваную пошукавую работу пад дэвізам: “Ні адзін подзвіг не павінен застацца невядомым”. У выніку такой дзейнасці сталі і становяцца вядомымі многія новыя імёны герояў.

У Рэспубліцы Беларусь з гэтай мэтай у сакавіку 1979 года быў створаны штаб Рэспубліканскага клуба чырвоных следапытаў агульнаадукацыйных школ “Пошук”.

У нашай школе таксама была створана група “Пошук”, якая стала членам Рэспубліканскага клуба. Адным з пунктаў плана сваёй работы ў нас было запісана: “Устанавіць прозвішчы двух невядомых салдат, якія загінулі пры вызваленні вёсак Навасёлкі і Велута “. Сёння можам сказаць, што заданне сваё выканалі. Мы ўстанавілі, што два невядомыя салдаты былі паранены 7 ліпеня 1944 года і памерлі ад ран 8 ліпеня таго ж года ў палявым шпіталі. Прозвішчы іх Іван Сцяпанавіч Назаранка, 1905 года нараджэння, ураджэнец Запарожскай вобласці, Мелітопальскага раёна в. Фёдараўка і Даніла Аляксеевіч Каваленка, 1901 года нараджэння, ураджэнец Мікалаеўскай вобласці, Нова-Бугскага раёна, сяла Аляксандраўка. Сталі вядомымі прозвішчы яшчэ чатырох патрыётаў, якія загінулі смерцю храбрых пры вызваленні Велуты. Гэта Павел Аляксеевіч Сямёнаў, Цюрачан Бахрамаў, Трафім Давідавіч Зязюля і Рыгор Уладзіміравіч Дзікухін (усе партызаны атрада Чуклая). Яны былі пахаваны ў в. Навасёлкі. У 1960 годзе чацвёра перахаваны ў вёсцы Бастынь, а І.С. Назаранка і Д.А. Каваленка былі перапахаваны ў 1967 годзе ў вёсцы Велута.

Члены групы “Пошук” напісалі пісьмы па дамашніх адрасах, і біяграфіі чатырох невядомых салдат сталі нам вядомы. Чакаем яшчэ два адказы, спадзяемся, што адгукнуцца і іх родныя і блізкія.

Рабяты вельмі беражліва адносяцца да тых пісьмаў, якія мы атрымліваем, фатаграфій трох воінаў, загінуўшых пры вызваленні нашай вёскі. Перапіску з роднымі толькі пачынаем, атрымалі яшчэ некалькі пісьмаў. І гэтыя лісты — самая вялікая ўзнагарода для рабят за іх пошукавую работу (некалькі пісем будуць размешчаны пасля гэтага газетнага нарысу).

Марыя Пракопаўна, жонка І.С. Назаранкі, абяцае прыехаць да нас на свята Першамая ці на 9 Мая. Мы з членамі групы “Пошук” звярнуліся ў праўленне калгаса “Зара”, да старшыні гаспадаркі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Андрэевіча Дземенчука з просьбай дапамагчы нам устанавіць мемарыяльную дошку на помніку, пад якім пахаваны І.С. Назаранка і Д.А.К аваленка. 23 лютага, у дзень Савецкай Арміі і ВМФ, ва ўрачыстай абстаноўцы гэтая дошка была адкрыта.

У плане нашай работы ёсць і такі пункт: “Устанавіць месца пахавання, імя, імя па бацьку і прозвішча партызана Цімы (ці Цімура) атрада імя Кутузава брыгады імя Леніна. Мы яшчэ нічога пра яго не ведаем, і таму звяртаемся да тых, хто ваяваў у гэтым атрадзе, просім паведаміць нам у школу.

Праглядаючы біяграфію Настассі Раманенка, якую расстралялі фашысты (яна пахавана ў в. Вялікія Чучавічы), чытаем, што ў адзін сакавіцкі дзень 1944 года група партызан з дзесяці чалавек, якую узначальваў начальнік штаба атрада Заненка, атрымала некалькі заданняў.

Першае агульнае заданне гэтай групе — знішчэнне патруля на чыгуначным перагоне Люшча — Бастынь.

Другое заданне — паспрабаваць устанавіць сувязь з гарнізонам, куды шляхам абману ўвайшлі на службу да гітлераўцаў “добраахвотнікі”, якія ахоўвалі чыгуначнае палатно Бастынь-Малькавічы. Аб гэтым заданні ведалі толькі Заненка і Настасся. Выканаць заданне даручалася Раманенка. Чаму? Таму што сама яна родам са Смаленскай вобласці, адкуль фашысты з былых паліцаяў і эвакуіраваных сфарміравалі батальён для аховы чыгункі. А яшчэ Настасся добра ведала нямецкую мову.

На хутар паміж станцыяй Люшча і в. Бастынь часта наведваліся ахоўнікі чыгункі. Сярод іх былі і такія, што трапілі ў батальён выпадкова. Начальнік штаба Заненка павінен быў вывучыць абстаноўку ў раёне вёсак Люшча, Велута і Бастынь, увесці ў курс справы Настассю Раманенка, знайсці хутараніна і пакінуць там Насцю пад выглядам бежанкі.

На хутары Раманенка павінна была знайсці кагосьці з землякоў і прыступіць да выканання задання. Аднак гэтае заданне выканаць не ўдалося. Калі партызаны вярнуліся з чыгункі і размясціліся ў ваколіцах Велуты, на іх напала ўзброеная варожая група. У няроўным баі быў забіты партызан Ціма, а Раманенка смяртэльна паранена. Партызаны пахавалі Ціму ў Велуце, а Насцечку прывезлі ў Вялікія Чучавічы.

Закончыць свой нарыс хачу словамі Канстанціна Сіманава: “У нас, у жывых, ёсць шмат усялякіх правоў, у нас ёсць права працаваць у імя Радзімы, з’яднанае з абавязкам стаяць за яе ў баі. У нас ёсць права на каханне, і ёсць права на дружбу, і ёсць права на шчасце. Аднак аднаго права ў нас, у жывых, няма і ніколі не будзе. У нас няма права забываць пра тое, што зрабілі нашы мёртвыя таварышы ў імя Перамогі, у імя Радзімы, у імя жыцця на Зямлі. І менавіта таму, што мы больш, чым хто-небудзь іншы думаем аб будучым, мы не маем права забываць аб мінулым”.

Именем жизни клянёмся павшим героям!
То, что отцы не допели, — мы допоём!

“Ленінскі шлях”, 21 лютага 1981 года. І.Панасюк, настаўнік, кіраўнік групы “Пошук” Вялуцкай сярэдняй школы.


Размяшчаю тэксты некалькіх лістоў родных і блізкіх, памерлых ад ран у палявым шпіталі з 7 па 15 ліпеня 1944 года, а таксама родных, загінуўшых пры вызваленні вёсак Навасёлкі, Велута і Бастынь.

“Здравствуйте, юные следопыты группы “Поиск”!

С большим волнением прочли мы ваше письмо. Спасибо вам за ваши юные, добрые, чуткие и отзывчивые сердца. Пишет дочь Павла Алексеевича Косинова — Мария Павловна. Жива и жена Павла Алексеевича, но она уже старушка, живёт в селе Нижний Икорец, она очень благодарна вам, передаёт вам большой привет и с нетерпением мы все ждём фотографию памятника. Я хочу немного рассказать его биографию. Она удивительно проста, как и многих его сверстников. Родился в семье крестьянина в селе Нижний Икорец Лискинского района Воронежской области. Был добрым, любил очень природу, много читал, рассказывал нам сказки, и, хотя мы с братом были ещё маленькими в то время, я хорошо помню, как после работы, а работал он в военнизированной охране г. Лиски, сажал нас на колени и рассказывал о том, в какое счастливое время мы родились, какая счастливая жизнь нас ожидает. Но вот грянула беда, и в первые дни 1941 года он был призван в Красную Армию, а в июле месяце 1944 года мы получили похоронку. К сожалению, писем не сохранилось, а есть лишь только фотография. Мы можем её вам выслать.

С большим уважением к вам семья Павла Алексеевича: жена, сын и дочь. До свидания. 28.10.1980 года“.

Здравствуйте уважаемые следопыты!

7.12.1980 года. Пишет вам дочь погибшего красноармейца Трофима Демидовича Зозули. Письмо ваше мы получили, правда, ему долго пришлось колесить, пока оно попало по назначению. На конверте было Сталинградская область и оно попало в Волгоград, а у нас раньше была Сталинская область, сейчас Донецкая. На конверте был написан Мариупольский район, а теперь г. Жданов, вот поэтому письму вашему и пришлось поколесить, как говорится, по свету. Мы глубоко тронуты вашим письмом, правда, вот мама не дожила до этого дня. Два года назад т.е. в 1978 году она умерла. Нас у отца и матери было трое детей. Старший брат 1933 года рождения, младший 1939 года, а в 1975 году он погиб на производстве. Ему было столько же лет, сколько и отцу, когда он погиб на фронте, я, дочь, 1943 года рождения. Мне было 8 месяцев, когда он погиб, я его и не знаю. У нас есть извещение о его смерти, а в нём написано так: “Умер от тяжёлых ран 9 июня 1944 года и похоронен в Полесской области, может я ошибаюсь, Ганцевичский сельсовет, село Новосёлки, могила №2”.

Отец наш 1907 года рождения, число и месяц не знаю, мама всё позабыла, да и не удивительно, пережив такую войну, потеряв самого близкого человека, остаться с тремя детьми, так здесь всё можно позабыть. Вы пишете, чтобы выслали письма, если сохранились. Нет, письма не сохранились. Вот фотографию я высылаю вам, правда, фотография не очень хорошая, ведь она переснята с портрета, а он очень старый. Вы пишете написать всё о нём, ну, что я знаю, что слышала от мамы и односельчан. Говорили, что очень весёлый, любил свою жену и сыновей. Односельчане говорят, что никто не любил детей своих так, как любил он, наверное, сердцем предчувствовал, что растаётся с ними навсегда. Ну вот, кажется, уже обо всём вам и написала, может, что и упустила, я очень волнуюсь. Если ещё что-либо вас будет интересовать, то напишите, я с удовольствием вам отвечу. А пока, до свидания.

С уважением к вам Людмила Трофимовна Гулькова. г. Жданов”.

Привет из Мелитополя! Январь 1981 года.

“Здравствуйте, дорогие детки. Пишет вам незнакомая Мария Прокофьевна Назаренко — жена Ивана Степановича. Большое, большое вам спасибо, что вы беспокоитесь о моём муже, прислали письмо. Я вам высылаю фотографию. Писем военных не сохранилось. Я вам опишу его биографию.

Родился Иван Степанович в селе Фёдоровка Запорожской области Мелитопольского района. Год рождения 1905. Работал всю свою жизнь в колхозе, трудился честно и добросовестно. Все в селе его любили, работал плотником, по вашему я не знаю, делал двери, ложки. Было у него четверо детей. В 1941 году его забрали защищать Родину, так и не вернулся домой. Я вас очень прошу, опишите мне как к вам можно приехать. Ходит ли в эту деревню автобус? Если ехать поездом, опишите, где нужно сойти с поезда? Я думаю летом или весной приехать к вам. Большое вам спасибо за ваше внимание. Когда сделаете мемориальную доску, вышлите мне фотографию. Может вам нужны деньги на фото, напишите, я вам вышлю. Буду ждать ответа.

До свидания, дорогие детки! Мария Прокофьевна Назаренко”.

Здравствуйте, дорогие ребята группы “Поиск” Велутской СШ! Январь 1981 года.

Пишет вам письмо дочь Ивана Степановича Назаренко. Дорогие ребята, я не знаю, как Вас благодарить за Ваш труд и заботу. Вы не представляете, как Вам благодарны все мы, семья и близкие Ивана Степановича. Ведь прошло много времени, и мы не знали, где похоронен наш отец, и только теперь, с Вашей помощью мы узнали. Огромное спасибо Вам, дорогие ребята за Ваш труд и заботу, а также сердечное спасибо Вашему руководителю группы “Поиск”. Фронтовых писем отца я не видела, так-как была ещё маленькой и не понимала, что это значит, мне было 5 лет, когда отец их писал. С рассказов мамы, отец работал в селе плотником в мастерской колхоза.

Дорогие ребята! Тяжело очень вспоминать эти тяжёлые годы и утрату близких людей, но хочется, чтобы на Вашу долю не выпало это испытание, хочется видеть мирное время и чистое небо. От всей души благодарны мы Вам за Ваш труд.

С искренним уважением к Вам все родные и близкие Назаренко Ивана Степановича. Пишите, не забывайте”. (... и дети писали И.П.)

P.S. Это было несколько последних писем от родных и близких, тех, кто похоронен в д. Велута. За памятником постоянно шефствуют ученики местной школы так же, как и в том далёком 1967 году. Читая эти коротенькие, искренние письма простых женщин, колхозных труженниц, потерявших своих мужей и отцов, наши дети вспоминали своих дедушек, погибших на фронтах Великой Отечественной войны и на партизанских тропах. Ребята с большим трепетом относились к этим письмам и всегда писали в ответ очень тёплые письма и поздравления с праздниками. Часть писем находилась в Велутской СШ. Это были незабываемые для ребят времена. Память о погибших должна оставаться вечной!

Я прошу меня извинить за небольшое отступление от нашего разговора о Новосёлках, но мне кажется, что это частичка и вашей жизни, мои дорогие бывшие ученики. Всё то, что происходило с вашими отцами, дедами и прадедами, да и с вами, в то, уже далёкое время, останется навсегда в вашей памяти. Всегда помнящий вас и уважающий И.А. Панасюк.