Зеневіч
Зеневіч Уладзімір. 1941 г. Гулаг.

Пахаронка
Вечар-Шчарбовіч Павел Антонавіч. Пахаронка.

Ліст
Калодачкін Уладзімір. Ліст.

Падзяка
Калодачкін С.Р. Падзяка.

Памяць сэрцаў людскіх...

Спіс жыхароў в. Навасёлкі, расстраляных немцамі ў гады вайны ў наваколлі Навасёлках, ў горадзе Ганцавічы і ў невядомых месцах.
  1. Адамчык Франц Іванавіч 1871 года нараджэння.
  2. Адамчык Юлек Францавіч 1907 года нараджэння.
  3. Акраса Валянцін Адамавіч 1940 года нараджэння.
  4. Бучек Ян — настаўнік школы 1905 года нараджэння.
  5. Зеневіч Марыя Андрэеўна 1890 года нараджэння.
  6. Ле(р)ер Давід Майсеевіч 1888 года нараджэння.
  7. Ле(р)ер Янкел Майсеевіч 1892 года нараджэння.
  8. Ле(р)ер Хава Майсееўна 1911 года нараджэння.
  9. Ле(р)ер Эстэр 1918 года нараджэння.
  10. Ле(р)ер Абраша 1940 года нараджэння.
  11. Ле(р)ер Лоба 1941 года нараджэння.
  12. Магнушэўскі Міхаіл Антонавіч 1907 года нараджэння.
  13. Траяноўскі Станіслаў ??? года нараджэння.
  14. Траяноўскі Ян Станіслававіч ??? года нараджэння.
  15. Траяноўская Алена Канстанцінаўна 1890 года нараджэння.
  16. Траяноўскі Т. А. ??? года нараджэння.
З 7 па17 прозвішчы і імёны ў кнізе “Памяць. Лунінецкі раён” былі невядомы. Дапоўненыя прозвішчы ўзяты са спісу яўрэйскіх сямей в. Велута, куды яны былі, відавочна, занесены памылкова. 3-ы прозвішчы з 6-і Ле(р)ер, расстраляных у гады вайны ёсць у спісах жыхароў Навасёлак, у польскія часы. Копіі атрыманы ў Брэсцкім абласным архіве, у красавіку месяцы 2013 года, ураджэнцэм Навасёлак, жыхаром г. Брэста Курыловічам Георгіем Уладзіміравічам.

Прымусова вывезеныя ў лагеры на тэрыторыю Сібіры, Казахстана, Далёкага Усходу:

1. Зеневіч Аляксандр Канстанцінавіч, н. у 1887 годзе ў в. Вялікія Чучавічы, ляснік у перыяд Польшчы. Арыштаваны 18.02. 1941 года. Асуджаны 21.06.1941 года да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 27.05. 1989 года.

2. Зеневіч Уладзімір Канстанцінавіч, н.у 1885 годзе, на хутары Навасёлкі. Арыштаваны 18.02.1941 года. Асуджаны 1.07.1941 года да 8 гадоў ВПЛ. Рэабілітаваны 27.05.1989 года. (Гэта скупыя радкі з кнігі “Памяць. Лунінецкі раён”).

Сёння, напярэдадні дня Радуніцы — дня памінання ўсіх памерлых, прыехаў унук Уладзіміра Канстанцінавіча, былы наш вучань Вялуцкай СШ, жыхар г. Брэста — Курыловіч Георгій Уладзіміравіч з жонкай Таццянай Пятроўнай. Ён прывёз пісьмовы адказ з упраўлення па Брэсцкай вобласці Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі. Гэта дапаўненне да “скупых радкоў” у кнізе “Памяць. Лунінецкі раён”.

“Паведамляем, што ў матэрыялах архіўнай крымінальнай справы на Зеневіча У.К. маюцца весткі аб тым, што ён быў арыштаваны 11 мая 1942 года Омутнінскім РА УНКУС па Кіраўскай вобласці. Асуджаны 24 верасня 1942 года Ваенным трыбуналам 34 ЗСБМУС па артыкуле 58-10 ч.2 УК РСФСР да 10 год пазбаўлення волі. Памёр 21 лістапада 1942 года ў Вяцкім ВПЛ (Кіраўская вобласць). Другія весткі адсутнічаюць”.

Са слоў Георгія, месца пахавання дзеда невядома. Вось сама даведка

Архіўная даведка

У дакументах архіўнага фонда ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ў матэрыялах архіўнай крымінальнай справы ў адносінах Зеневіча Уладзіміра Канстанцінавіча, 1885 года нараджэння, ураджэнца в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна былой Пінскай (сёння Брэсцкай) вобласці, пражываў у вёсцы Навасёлкі Лунінецкага раёна, працаваў на асабістай гаспадарцы.

Арыштаваны 18 лютага 1941 года лунінецкім раённым аддзелам Упраўлення НКУС па Пінскай вобласці.

Абвінавачваўся па артыкуле 74 УК БССР (актыўная барацьба супраць рабочага класа і рэвалюцыйнага руху).

1 ліпеня 1941 года па пастанове Асобай нарады пры НКУС Зеневіч Уладзімір Канстанцінавіч, як сацыяльна-небяспечны элемент, заключаны ў выпраўленча-працоўны лагер тэрмінам на 8 (восем) год.

Пакаранне адбываў у турме УНКУС па Кіраўскай вобласці.

30 верасня 1941 года на аснове Указа Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 12 жніўня 1941 года Зеневіч У.К. быў амнісціраваны і накіраваны да выбранага ім месца жыхарства ў Омутнінскі раён Кіраўскай вобласці.

27 мая 1989 года сумесным заключэннем пракуратуры Брэсцкай вобласці і УКДБ БССР па Брэсцкай вобласці Зеневіч Уладзімір Канстанцінавіч рэабілітаваны на падставе артыкула 1 Указа прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 студзеня 1989 года “Аб дадатковых мерах па ўстанаўленню справядлівасці ў адносінах да ахвяр рэпрэсій, якія мелі месца ў перыяд 30-40 і пачатку 50-х гадоў (ХХ стагоддзя. І.А)”.

У пратаколе допыта Зеневіча У.К. ад 18 лютага 1941 года ўказаны даведкі аб яго бацьках.

Бацька, Зеневіч Канстанцін Ігнатавіч, — беззямельны селянін, служыў лесніком у памешчыцкіх лясах, памёр у 1919 годзе.

Маці Габрыэла, з сялян, памерла ў 1921 годзе. Бацькі “мелі 1 каня, 4-6 галоў буйнай рагатай жывёлы, пражывалі на леснічоўках, карыстаючыся належным надзелам зямлі, як леснікі, 2-га і сенакосы”.

Начальніка ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці: І.Е. Бусько.

29/10/577 “03” красавіка 2013 года. Пячатка.

P.S. Трымаю ў руках копію архіўнай асабістай справы (арх. №61321) асуджанага Зеневіча Ул. К. Матэрыялы на 24 аркушах паперы. Іх атрымаў унук Уладзіміра Канстанцінавіча з ФСБ Расіі Упраўленне па Кіраўскай вобласці ад 28.05.2013 года. Хачу змясціць дапаўненне аб гэтым чалавеку, якога палічылі “ворагам народа” і нізашто загубілі нявінную душу — мужа і бацьку дзяцей, брата. Нарадзіўся Уладзімір Канстанцінавіч на хутары Днепрэз Лунінецкага павета ў 1885 годзе, па нацыянальнасці беларус, (грамадзянства польскае) з сям’і сялян, меў хутарскую гаспадарку. Быў жанаты з Марыяй Андрэеўнай 1885 года нараджэння. Дзеці: сын Аляксандр 1922 года, Антон, 1925 года, Мікалай 1933 года. (Не вядома, па якой прычыне Уладзімір Канстанцінавіч не назваў на дапросе дзве дачкі: Аляксандру, 1923 года нараджэння (яна была першай жонкай Цюшкевіча Яўгена Фаміча, аднавяскоўца) і Валянціну, 1930 года нараджэння? І.А.). Была сястра (ў замужастве Траяноўская Алена Канстанцінаўна, 1890 г.н., (у 1942 годзе расстраляна немцамі з родзічамі мужа). Брат Аляксандр, 1887 года, Георг (Жорж), 1893 года нараджэння. Як было напісана раней, у лютым 1941 года быў арыштаваны органамі НКУС па арт. 74 УК БССР, абвінавачваўсяў тым, што прымыкаў да рэакцыйнай партыі. Адбываў месца пакарання ў г. Омутнінску Кіраўскай вобласці РСФСР. У гэтым жа годзе вызваляецца па амністыі і выбірае месца жыхарства горад Омутнінск, дзе ўладкоўваецца працаваць рабочым у кааператыўнай гаспадарцы Омутнінскана леспрамгаса.

24.09.1942 года другі раз арыштоўваецца і пазбаўлення свабоды тэрмінам да 10 год у ВПЛ з паражэннем выбарнага права на 5 гадоў (пачатак тэрміна — 11.05.1942, канец тэрміна 11.05.1952 года). У Вяцкі ВПЛ (Вятлаг) НКУС СССР прыбыў 18.10.1942 года з турмы г. Кірава. Знаходзіўся ў лагпунктах №№ 1, 11. Памёр 21 лістапада 1942 года ў лазарэце лагпункта №11 Вятлага. Смерць наступіла ад энтаракаліта. Месца пахавання — могілкі лагпункта № 11 Вятлага (п. Лясны Верхнекамскага раёна Кіраўскай вобласці).

Некалькі радкоў з біяграфіі Уладзіміра Канстанцінавіча. Бацька, Канстанцін Ігнатаваіч, працаваў у якасці ляснога стоража ў маёнтку буйнага лесапрамыслоўца Рыбнікава. У гаспадарцы было 4-7 кароў, адзін конь, 10 свіней, 10 авечак і 3 гектары зямлі. З 1893 года па 1903 вучыўся, спачатку ў сельскай прыходскай школе чатыры гады, потым 6 гадоў у гарадскім вучылішчы. У 1908 годзе быў прызваны на службу ў царскую армію. Служыў у 132 Бендзерскім пяхотным палку. Спачатку радавым, а пасля заканчэння вучэбнай каманды ў горадзе Батум было прысвоена званне ефрэйтар. Пазней малодшым унтэр-афіцэрам, пазней старшым унтэр-афіцэрам. Бендзерскі полк знаходзіўся ў горадзе Кіеве. (У складзе палка даводзілася выязджаць у Закаўказзе, на граніцу паміж Расіяй і Турцыяй, абараняць цягнікі з грузамі ад грабяжоў мясцовым насельніцтва. З 1914 і па 1918 года знаходзіўся на фронце, у складзе 171 Кобрынскага пяхотнага палка. У пачатку камандаваў узводам, а затым ротай. Меў званне фельдфебеля. С 1914 па 1916 год ваяваў з немцамі на тэрыторыі ў Мазавецкіх азёраў, пад Гроднам, Лоддзю, ля Дуная. За баявыя заслугі атрымаў тры крыжы (Георгіеўскія) — чацвёртай, трэцяй і другой ступені. З 1916 па 1918 год знаходзіўся са сваімі баявымі сябрамі ў Румыніі, недалёка ад горада Ясы. У 1918 годзе атрымаў пропуск і выехаў на тры месяцы для адпачыку (пасля шпіталя І.А.) на месца жыхарства, на хутар Навасёлкі Лунінецкага павета. Пасля вядомых падзей у Расіі (Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года І.А.) назад не вярнуўся, жыў са сваёй сям’ёй на хутары. З 1920 года па 1930 (ужо тэрыторыя Заходняй Беларусі была пад Польшчай І.А.) працаваў лесабракёрам у лесапрамыслоўцаў Рыбнікава, Шэршавеніга. Пазней маёнтак Навасёлкі належаў аднаму з Зямельных банкаў горада Варшавы. У 1931 годзе купіў 13 гектараў зямлі і пачаў з тых пор займацца земляробствам. Меў вялікую гаспадарку — шмат кароў, авечак, свіней, хатняй птушкі, меў таксама свае вуллі з пчоламі. І вось у лютым 1941 года нічога не стала, яго арыштавалі і вывезлі далёка ад радзімы. Астатняе вы прачыталі раней. Калі Уладзіміра Канстанцінавіча амнісціравалі, ён меў намер выехаць на радзіму, негледзячы, што там былі ужо немцы. Па словы следчага, што там цяпер ворагі, ён адказаў: ”Мне ўсяроўна, якая на маёй тэрыторыі ўлада, савецкая ці нямецкая, я хачу на радзіму, дамоў, да сваёй сям’і, займацца гаспадаркай”.

Вось так чалавек, любячы сваю сялянскую справу, сваю сям’ю, сваю радзіму быў названы “ворагам”, арыштаваны, вывезены, пасаджаны ў турму, дзе і застаўся навечна ў сырой зямлі, на чужбіне. А колькі ж такіх пакутных лёсаў нашых самых лепшых гаспадароў з сялянства, рабочых, пісьменнікаў загінула нізашто ў сталінскіх лагерах?.. Колькі паломаных лёсаў іх сем’яў... Хацелася б, каб гэта былі апошнія ахвяры жыхароў нашай шматпакутнай роднай Беларусі. Аб гэтым нельга забываць ніколі. Прозвішчы такіх ахвяр павінны быць увекавечаны, як і тыя, хто загінуў на франтах, у партызанскіх атрадах ці быў расстраляны фашыстамі. Нам, жывым і нашым сённяшнім пакаленням, трэба аб гэтым заўсёды памятаць!

3. Камінскі Уладзіслаў, 1894 года нараджэння, паляк па нацыянальнасці, каваль. Вывезены ў 1940-41 гадах.

4. Клейман Іцка Абрамавіч, 1906 года нараджэння, габрэй, начальнік станцыі вузкакалейкі ў Навасёлках у 20-30-гады. (Па другіх крыніцах — гандляр, які меў свой магазін разам з жонкай Хавай). 18 лютага 1940 арыштаваны і прыгавораны да 8 гадоў турмы. У 1989 годзе рэабілітаваны. Лёс яго невядомы.

5. Савіцкі Сямён Рыгоравіч, 1913 года нараджэння, арыштаваны і вывезены ў Сібір ў снежні 1939 года.

6. Савіцкая Вольга Віктараўна, 1914 года нараджэння, і дзеці: Вітольд Сямёнавіч 1935 года нараджэння, Мікалай Сямёнавіч 1937 года нараджэння. Яўген Сямёнавіч, 1926 года нараджэння і яшчэ адзін родзіч з Усходняй Беларусі, а таксама бабуля. Вывезены ў студзені 1940 года ў Акмолінскую вобласць Акольскі раён в. Эльтай. З успамінаў аднавяскоўца і сябра Яўгена — Ходзька Іосіпа Іванавіча, разам вывезенага ў Казахстан. Расказаў, што ў горадзе Мікалаеве памерла ў 1945 годзе бабуля і мама Яўгена і Мікалая. Сам Яўген вярнуўся ў жніўні 1945 года ў Навасёлкі, а ў верасні 1945 выехаў Польшчу.

7. Сікержыцкі Канстанцін Дзмітрыевіч — лёс невядомы, быў арыштаваны ў студзені-лютым 1941 года і вывезены невядома куды?.. У Лунінцы жыве дачка Валянціна Канстанцінаўна, якая нарадзілася некалькі месяцаў пазней арышта свайго таты. (У зборніку ёсць больш падрабязны матэрыял).

8. Ходзька (Казловіч) Іван Віктаравіч 1900 года нараджэння, арыштаваны ў снежні 1939 года і вывезены ў Сібір.

9. Ходзька Аляксандра Аляксандраўна 1896 года нараджэння, жонка Івана Віктаравіча, вывезена ў студзені 1940 года з чатырма сынамі: Віктарам, 1928 года нараджэння, Уладзімірам, 1930 года нараджэння, Іосіпам 1933 года нараджэння і Аляксандра, 1935 года нараджэння. Былі вывезены ў Акмолінскую вобласць Акольскі раён ў в. Эльтай. У 1946 годзе вярнуліся ў Навасёлкі. У 1956 годзе рэабілітаваны. (Пазней прачытаеце невялікі ўспамін аднаго з чатырох братоў — Іосіпа Іванавіча, які ўжо некалькі гадоў пражывае ў Лунінцы. І.А.)

10. Хількевіч — вывезены ў 1940-41? Гадах. (Гэтае прозвішча мне назваў ураджэнец 1927 года нараджэння в. Навасёлкі, Фёдар Іванавіч Кавальчук 27.08.2013 года).

Вывезеныя на прымусовыя работы ў Германію, у 1942/43 гадах.

  1. Бокша Іван Андрэевіч, 1922 года нараджэння.
  2. Віленскі Іван Пятровіч, 1919 года нараджэння.
  3. Гаргун Мікалай Матруніч, 1911 года нараджэння.
  4. Зеневіч Марыя Аляксандраўна, 1927 года нараджэння.
  5. Кажанеўская Яўгення Рыгораўна 1918 года нараджэння.
  6. Кажанеўская Лілія Балеславаўна 1939 года нараджэння.
  7. Курц Іосіп Маментавіч, 1923 года нараджэння.
  8. Курыловіч Васілій Аляксандравіч, 1922 года нараджэння.
  9. Курыловіч (Еўтух) Вольга Якаўлеўна 1926 года нараджэння.
  10. Леўкавец Уладзімір Кандрацьевіч, 1910 года нараджэння.
  11. Маркевіч Аляксей Іванавіч, 1915 года нараджэння.
  12. Мацукевіч Сцяпан Ульянавіч, 1918 года нараджэння.
  13. Партус Ева Міхайлаўна, 1914 года нараджэння.
  14. Сайко(а) Фёдар Сідаравіч, 1916 года нараджэння.
  15. Свірская (Еўтух) Вера Захараўна, 1929 года нараджэння.
  16. Токар Якаў Данілавіч, 1909 года нараджэння.
  17. Траяноўскі Ясь Уладзіміравіч, 1915 года нараджэння.
  18. Чарапоўскі Аляксей Маркавіч, 1915 года нараджэння.