Правілы лясной этыкі

Дарагія дзеці! (Ды і дарослыя! І.А.) Першае, на што вы, напэўна, звярнулі ўвагу — хараство навакольнай прыроды. Дзівосныя ландышы, прыгожыя матылькі і стракозы, спеў птушак. Цудоўны свет, багацце колераў, форм адценняў. Хочам шчыра сказаць вам: радуйцеся, любуйцеся, дыхайце водарам кветак, натуйце запісы ў дзённік, пішыце вершы... але памятайце пра тое, што вам жа належыць і зберагчы прыгажосць прыроды. І хоць вы стаміліся ад розных правілаў за доўгі навучальны год, прыміце некалькі зычлівых правілаў-павучэнняў з добрым сэрцам.

Першае. Слухайце цішыню! Не шуміце. Не ўключайце на ўсю моц прыёмнік! Ад вібрацыі паветра не могуць узляцець чмялі, пчолы, восы, жукі ды іншыя мошкі. Шум таксама палохае птушак.

Другое. Размаўляйце з кветкамі! І не рвіце іх вялікімі ахапкамі. Іх засталося не так шмат, паспрыяйце іх размнажэнню! Ці ведаеце, напрыклад, што каб з семечка ландыша вырасла расліна, трэба 7-8 гадоў?!

Трэцяе. Лясныя жывёлы, якіх вы сустракалі, нарадзіліся тут, у лесе, і нельга іх прыручаць, асабліва калі не ведаеш, як іх пасля даглядаць. Лепш парадуйцеся шчаслівай сустрэчы, а свае назіранні запішыце ў дзённік.

Чацвёртае. Калі вы расклалі касцёр у лесе, не пакідайце гэтае месца, пакуль не патушыце кожны вугельчык. У наступны раз прыходзьце сюды зноў, каб не выпальваць траву ці лясную падсцілку. Дарэчы, з аднаго дрэва можна зрабіць мільён запалак, а адна запалка можа спаліць мільён дрэў.

Пятае. Смецце апошнім часам зрабілася ці не самай вялікай пагрозай лесу. Разбітае шкло можа стаць прычынай пажару, а поліэтыленавы мяшэчак, пакуль разбурыцца, праляжыць пасля вас 226 гадоў. Дый і папера згніе толькі праз 2-3 гады.

Шостае. У “Чырвоную кнігу Беларусі” занесены: белая лілея, гарлачык белы, вятроўніца лясная, купальніца еўрапейская, гарлачык малы, першацвет высокі, валяр’яна двудомная, званочак рапунцэль і шмат іншых. Вывучайце іх, каб ахоўваць, — яны на мяжы знікнення.

Сёмае. У лесе сустракаюцца і ядавітыя расліны: блёкат, дурман, цыкута, мудранка, воўчае лыка. Будзьце асцярожныя!

Восьмае. Птушыныя спевы — сапраўдныя канцэрты, за якія мы нічога не плацім. А птушкі яшчэ і крылатая ахова лесу (дарэчы, садоў і парка). Не чапайце птушыныя гнёзды, не разглядайце зблізу птушанят, не парушайце птушыны спакой. Назірайце іх ціха і непрыкметна. І вы ўбачыце куды больш...

Дзявятае. Калі вы аматар калекцый, то павінны ведаць, што з гэтага занятку выключаны насякомыя (сярод іх шмат чырванакніжных відаў). Лепш прыдбайце фотаапарат — і калекцыя ваша!

Дзесятае. Мурашнікі — адно з упрыгожанняў лясных харомаў, не кажучы, што лесу не пражыць без мурашак. Не палянуйцеся, зрабіце для мурашак агароджу, калі да вас не зрабілі!

Гэтыя правілы-падказкі далёка не поўныя. Аднак іх дастаткова на пачатак, калі з любоўю і пяшчотай глядзець на прыроду! Любоў да прыроды — гэта любоў да нашай Радзімы — Рэспублікі Беларусь!

Правілы былі сфармуляваны супрацоўнікамі БДПУ імя Максіма Танка Таісіяй Каленікавай і Анжэлай Барысевіч і надрукаваны ў аўтарскай газеце Валерыя Дранчука “Белавежская пушча”. № 1 (22) 2000 год.

Фауна и флора в окрестностях Новосёлок

Бабочки: белянка, голубянка, капустница, махаон, павлиний глаз, шашечница.

Грибы: белый гриб, гриб зонтик, лисичка, ложный опёнок, маслёнок, махотик, мухомор, опёнок, подберёзовик, подосиновик, польский гриб, решётик, сатанинский гриб, сморчёк, строчёк.

Деревья и кустарники: берёза, бересклет, бузина, верба, дуб, ель, жимолость, ива, калина красная, клён, крушина, липа, малина, ольха чёрная, осина, рябина красная, рябина чёрная (арония), сосна, черёмуха, ясень.

Животные: бобр, волк, выдра, горностай, дикий кабан, заяц беляк, заяц русак, коза, куница, ласка, лиса, лось, норка канадская, ондатра, тхор, черепаха болотная, енот. (40 лет назад была убита в этих местах последняя рысь; в те же самые годы охотники и жители деревни неоднократно видели дикого кота).

Птицы: аист белый, аист чёрный, берестянка, вальдшнеп, воробей, ворон, ворона серая, выпь, галка, глухарь, голуби, горихвостка, горлица, грач, дрозд рябинник, дрозд чёрный, дятел пёстрый (большой и малый), дятел сирийский, дятел чёрный желна европейская, жаворонок полевой, жаворонок хохлатый (сметюх), журавль серый, жулан-сорокопут, зеленушка, зимородок, зяблик, иволга, кожан, королёк, коростель, коршунок, кукушка, куропатка серая, ласточки (деревенские и береговушки), лебеди, лысуха, малая, малиновка, мухоловка, овсянка, орёл-змееяд, орлан-белохвост, пастушок водяной, перепёлка, поползень, рябчик, сизоворонка, синицы нескольких видов, скворец, снегирь, сойка, соловей, сорока, тетерев, удод, утки разные, филин, цапля белая, цапля серая, чайка малая, чиж, чирок, чомга, щегол, ястреб перепелятниик, ястреб тетеревятник.

Растительный мир: арника горная (становник), белая лилия, белокрыльник (бобовник), василёк полевой, верес, вероника ветреница дубравная, гвоздика пышная, дубравная, желтая лилия, золотарник обыкновенный, иван-чай, ирис жёлтый, кислица, калужница (лотоц), мох сфагнум, лишайники, клевер красный, клевер пашенный, копытник, кубышка жёлтая, кувшинка, белая лилия, лютик едкий, лапчатка гусиная, осока острая, очиток, осоки, осот полевой, петрушка дикая плакун-трава, подорожник, рдест плавающий, рогоз широколистный, ромашки разные, тростник, череда, чебрец, чистотел.

Рыбы: вьюн, лещ, окунь, карась, карп, линь, налим, щука, язь.

Ягодники: брусника, голубика, ежевика, земляника, клюква, костяника, черника

Краснокнижники Лунинецкого района, входящие в Красную книгу Республики Беларусь:

1. Арника горная (па мясцоваму — станаўнік). 2. Черепаха болотная. 3. Баранец обыкновенный (жители часта его называют дзераза). 4. Бабочка “Махаон”. 5. Выпь малая (ранее были и большие). 7. Зимородок. 8. Колокольчик персиколистный. 9. Кубышка (лилия) белая. 10. Орёл-змееед. 11. Орлан-белохвост. 12. Сизоворонка (очень редко ещё можно увидеть, в то время как в 50-80 годы ХХ-го столетия они были постоянными птицами во многих местах вокруг Новосёлок, Велуты, Лющи, Липска, Чучевич и многих деревень нашего Лунинецкого Полесья). 13. Цапля большая белая. 14. Черемша (жители находили небольшие места произрастания черемши). 15. Чёрный аист.

Это краснокнижники, которых знают многие. Более чем уверен, что на территории между деревнями Чучевичи — Новосёлки — Липск— Мальковичи — Велута — Новосёлки есть ещё много неизученых “белых пятен” из Красной книги, особено среди лишайников, мхов, насекомых и даже среди птиц. Не зря идёт разговор о создании здесь болотного заказника.