Галоўная

 Кнігі
Памяць
Вялута
Палессе
Навасёлкі лунінецкія
Интернат ты наш
Палессе маё Лунінецкае
Заказнікі прыроды
Кажан-Гарадок 500-гадовы
Письма командиров
Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Клуб Лунінецкая Муза

Назвы зямлi лунiнецкай

Што ў імёнах вашых?..

Лунінец

Мікашэвічы

Вёскі раёна

Расклад руху аўтобусаў

talantrik@gmail.com talantrik@gmail.com

Спампаваць кнігу "Што ў імёнах і прозвішчах вашых?.." ў pdf

Што ў імёнах і прозвішчах вашых?..

Iван Панасюк

17.01.1976 — 02.06.199521.05.1945 — 05.09.2019
Светлай і вечнай памяці маіх дарагіх —
дочанькі Марынкі і жонкі Ларысы прысвячаю!
Лунінец. Самвыдат 2015-2024
Аддаю даніну павагі і выказваю шчырую ўдзячнасць пакойнай Валянціне Пятроўне Лемцюговай — доктару філалагічных навук, прафесару, галоўнаму навуковаму супрацоўніку інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, вядучай рубрыкі: “Што ў прозвішчах і імёнах вашых?..” газеты “Савецкая Беларусь” з 2004 года, за цікавыя і карысныя для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь матэрыялы па расшыфроўцы "сакрэтаў" нашых імёнаў і нават некаторых прозвішчаў.

Нашу шчырую ўдзячнасць выказваем Паўлу Уладзіміравічу Сцяцко за цікавыя матэрыялы па антрапаніміцы, размешчаныя ў газеце “Наша слова” (2013-2015 гг.) і часопісе “Роднае слова” №№ 2, 7, 2015 год.

Наша павага, удзячнасць і найлепшыя пажаданні настаўніцам роднай мовы і літаратуры Лунінецкага сельгаскагаспадарчага каледжа Людміле Пятроўне Каховіч і школы № 2 г. Лунінца Святлане Антонаўне Гардзіевіч!

Жадаем ўсім здароўя, шчасця, плённай працы на такой запатрабаванай ніве. Яснага мірнага неба вам і вашым сем'ям!

Брашура можа быць выкарыстана ў навучальных установах як настаўнікамі, так і вучнямі, і студэнтамі. Хачу, каб гэтая невялікая брашура, сабраная з матэрыялаў нашых двух вядомых беларускіх мовазнаўцаў, зацікавіла настаўнікаў беларускай і рускай моў, гісторыкаў, класных кіраўнікоў, кіраўнікоў гурткоў, факультатываў і іх удзельнікаў і стала працягам працы ў гэтым напрамку ва ўсіх навучальных установах нашага Лунінецкага раёна, а вынікі, праз мясцовую прэсу станавіліся вядомымі жыхарам Лунінеччыны. Выпускнікі нашых навучальных устаноў, выходзячы ў вялікі “свет”, павінны мець першапачатковыя веды па антрапаніміцы і тапаніміцы.

З павагай — складальнік брашуры І. А. Панасюк.


Яшчэ ў школьныя гады мяне цікавіла, хто прыдумаў людзям імёны і прозвішчы, адкуль яны ўзяліся і што азначае кожнае імя? Калі пачаў збіраць матэрыялы да зборніка ў 2009 годзе “Астрамечава і “остромычівці”, то пытанне аб імёнах і прозвішчах маіх землякоў в. Астрамечава Брэсцкага раёна, зноў зацікавіла мяне. Здаецца, што ў наша імклівае ХХI стагоддзе гэтае пытанне лёгка вырашаецца, у нашым распараджэнні ёсць энцыклапедыі, слоўнікі, “іменасловы” і яго “вялікасць” – інтэрнэт. Але ўсё не так проста, як падаецца на першы погляд. Не маючы спецыяльнай адукацыі, паглыбляцца ў мовазнаўства, антрапаніміку, гісторыю, геаграфію, тапаніміку – гэта складана. Я паспрабаваў карыстацца падручнымі выданнямі, рубрыкамі газет, пяцітомнікам А.І. Даля, некаторымі спецыяльнымі слоўнікамі нашай раённай бібліятэкі, Брэсцкай абласной бібліятэкі і бібліятэкі г. Пінска. У газеце “Савецкая Беларусь” ад 21.07.2010 года ў рубрыцы “Што ў імя тваім?” аўтар Віктар Корбут гаворыць, што слова “Familie” па беларуску – прозвішча, з лацінскай мовы азначае “сям’я”. У сярэдзіне ХIХ стагоддзя вывучэннем паходжання прозвішчаў і імёнаў займаўся адзін чалавек – Мікалай Бірыла, а з заходніх – ураджэнец Расіі – Барыс Отакар Унбегаўн, а таксама некаторыя літоўскія мовазнаўцы. Бірыла сваю працу не закончыў, але паспеў налічыць у Беларусі больш за 20 тысяч розных прозвішчаў, у той час, як у самай вялікай па колькасці насельніцтва краіне – Кітаі, прозвішчаў налічваецца ў 20 разоў меней, чым у Рэспубліцы Беларусь. Толькі сярод беларусаў ёсць прозвішчы, якія заканчваюцца на: (“-віч”; “-скі”; “-цкі” – 6%); (“-ік”; ”-чык” – 5% “); (“-енка(о)” – менш 5%); (“-енак” — 2%) і “-оў”; “-юк, -ук”. Найменшая колькасць прозвішчаў сустракаецца ў Беларусі з канцавымм “-еня” – Драбеня – Драгічынскі раён; Усеня, Хаменя, Кляўчэня – Гродзенская вобласць; Насеня, Ясеня, Наўцэня і іншыя – Лунінецкі раён. Сёння нават у нашым раёне сустракаюцца прозвішчы з розных краін свету і іх колькасць у будучым будзе павялічвацца, але гэта размова ўжо другога напрамку. Акрамя вышэй пералічаных канцавых у прозвішчах на “-віч”, “-скі”, а таксама “-оў”, у 6% беларусаў ёсць прозвішчы, якія заканчваюцца на “-ін”, а яшчэ ў 5% на “-ук” і “-юк”. Многія прозвішчы ў нас ад нашых суседзяў: расіян, украінцаў, палякаў, літоўцаў і латышоў. Так было заўсёды, так будзе і ў будучым. У сваёй гісторы Беларусь была ў розныя перыяды ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, СССР. Толькі з 19.09.1991 года Рэспубліка Беларусь стала сувярэннай незалежнай дзяржавай. У старажытныя часы прозвішча меў толькі кіруючы клас. Просты люд Расіі, Беларусі і Украіны іх практычна не меў да 1861 года, не гаворачы ўжо там аб нейкіх правах. У беларусаў прозвішчы з’явіліся на рубяжы ХVII-ХVIII стагоддзяў: Афанасий Пузына, Юрий Семенович, Богдан Петрович, Владимир Титович и т.д.

“Родословная книга”, издаваемая князем Петром Долгоруким, СПБ, 1854 год. (Глава 5: Фамилии дворянские от Великого князя Рюрика происшедшие).

Прозвішчы даваліся па самых розных акалічнасцях і якасцях, уласцівым чалавеку. Многае нават і сёння ва ўтварэнні і іх значэнні не дасканальна вывучана. Сёння можна выдзяліць некалькі груп прозвішчаў, якія ляжаць у аснове іх утварэння, у тым ліку і беларускіх:

  1. Ад назваў птушак: Салавей, Верабей, Варона, Сарока, Чыжык, Ожэл, Арлоў, Сойка, Бусько, Петух, Качо(у)р, Гусакоўскі, Уткіна, Утачкіна і г.д.
  2. Ад назваў жывёл: Поўх – крот, Кротаў, Бялькевіч, Дзічкоўскі, Зверава, Мядзведзь, Волчык, Ваўчок Лосіч, Козік(ч), Козёл, Катовіч, Хамякова.
  3. Ад назваў насякомых: Жук, Комар, Муха, Мурашка(о), Страказюк, Блохін, Шмялеў, Хрущёў і г.д.
  4. Ад назваў рыб: Уюн, Карась, Окунева, Шчука, Самовіч, Плоткіна, Язяў, Піскарова і г.д.
  5. Ад роду заняткаў: Сталяр(ч)ук, Токар, Крав(ў)чук, Бондар(ь), Чеботар(ь), Ткач, Практі(ы)ка, Кашеварова, Коваль, Шапавалаў, Швец, Ганчар, Рымар, Пляцюк, Мельнічук, Рукавішнікаў, Рыбак, Конюхоў і г.д.
  6. Ад асаблівасцей знешняга выгляду і характару: Бела(в)ус, Чарнавокая, Мякенькая, Кіслая, Гардзеюк, Гардзюк, Гардзіевіч, Бойко, Рудзянок, Чарнюк, Кныш, Каратыш; Нахват, Бародзіч, Бяда, Мол(в)чан, Дзюбенка, Разумава, Галота і г.д.
  7. Ад імёнаў уласных: Андрэюк, Андрыевіч, Андрэеў, Барысевіч, Вікцюк, Гаўрыловіч, Галінюк, Данілюк, Іванюковіч, Мікалаевіч, Міхалевіч, Місіевіч, Якімовіч, Янкевіч, Мікіціч, Сцепанюк, Самусевіч, Харытановіч, Матвяйчук, Кандратовіч, Васілевіч і г.д.
  8. >Ад назваў дзён тыдня: Панядзелак, Серада, Пятніца, Васкрасенскі, Нядзелін, Пятніцкі, Субат.
  9. Ад назваў траў, хмызнякоў і дрэваў: Альшэўская, Сосноўскі, Бярозка, Дубіна, Дубойскі, Грабовіч, Ліпскі, Яблонскі(й), Грушэўскі, Розаў, Чарэднік, Раскін, Арэхва, Арэхаў, Сітнік, Грыб, Груша, Вішнявецкая, Яблунеўская і г.д.
  10. Імены-мянушкі з адмоўнай семантыкай: Нярода, Нялепа, Няхай, Нягрей, Нячаева, Не(і)колін, Нязнамова, Немага(й), Нявінны, Няхлюдаў і г.д.
Пералік груп можна працягваць далей, але мы наблізімся да нашай галоўнай мэты, навуковую частку пакінем вучоным. У нас, беларусаў, як і ў іншых усходнеславянскіх народаў, афіцыйна прынята трохчленная мадэль іменавання чалавека (ёсць выключэнні ў замужніх жанчын, якія пакідаюць калі-нікалі яшчэ і сваё дзявочае прозвішча) або двайное спадчыннае прозвішча Бондар-Ляшук, Горын-Каляда, Бонч-Асмалоўскі і г.д. Вельмі рэдка, але ж сустракаюцца, нават пяцімадэльныя прозвішчы: Вольга-Элаіза Іванаўна Бондар-Ляшук, аднак гэта выключэнне. Каля 99,98% прозвішчаў усё ж трохчленныя. Значэнне і паходжанне прозвішчаў яшчэ не зусім вывучана. І ўсё-такі большасць прозвішчаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мае ў сваёй аснове ўласныя імёны, таму і хачу пачаць размову аб тым, адкуль прыйшло імя і што яно азначае ў перакладзе на нашу мову. У газеце “Савецкая Беларусь” ёсць рубрыка, якую вядзе не першы год доктар філалагічных навук, прафесар Валянціна Пятроўна Лемцюгова. Былі таксама матэрыялы, якія датычацца некалькіх прозвішчаў жыхароў Лунінеччыны. Валянціна Пятроўна дае вычарпальную інфармацыю па паходжанні прозвішчаў і імёнаў, якія ёй паступаюць у рэдакцыю газеты. Другая частка прозвішчаў сустракалася мне ў розных крыніцах. Прапаную вам вынікі сваіх збораў і пошукаў. Вось, што ў мяне атрымліваецца. Для разумення некаторых тэрмінаў даю кароткія тлумачэнні вядомага ў Беларусі спецыяліста па антрапаніміцы Сцяцко Паўла Уладзіміравіча са старонак часопіса “Роднае слова” № 2, 2015 года:

Об имёнах

“Имена у нас стали выбирать не по-Божьему. По-Божьему вот как надо. выбирайте имя по святцам: или в какой день родится дитя. Или в промежутке и дня в три по крещении. Тут дело без всяких человеческих соображений, а как Бог даст, ибо дни рожднния в руках Божьих”.

Святитель Феофан Затворник

“Мы носим имена святых, которые прожили жизнь и осуществили на замле своё призвание; мы им посвящены, как храмы посвящаются тому или другому святому; и мы должны вдумываться и в значение его имени, и в ту личность святого, которая нам доступна из его жития. Потому что он не только является нашим молитвенником, заступником и защитником, но в какой-то мере и образом того, чем мы могли бы быть. Повторить ничью жизнь нельзя; но научиться от жизни одного или другого человека, святого или даже грешника, жить более достойно себя или более достойно Бога — можно”.

Митрополит Антонй Сурожский

Спампаваць кнігу "Што ў імёнах і прозвішчах вашых?.." ў pdf