Альманах "Лунінецкая муза", № 9

Вольга Грыдзюшка

Шчаслівы сон

Пра аўтара

Паэтычнае слова — не самы запатрабаваны прадукт у наш прагматычны час. Але без яго жыццё грамадства было б непаўнавартасным. Асэнсаванне рэчаіснасці праз паэтычныя вобразы — гэта працэс непарыўны і вечны.

Вольга Грыдзюшка працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Лунінцы. Сталая і актыўная ўдзельніца творчага клуба «Лунінецкая муза». Яе творам уласцівы аналіз многіх з`яў сучаснага жыцця, які спалучаецца з жаночай пяшчотай, добразычлівасцю, спачуваннем да ўсяго жывога. Хрысціянскія матывы, паэтычныя вандроўкі ў недалёкую нашу гісторыю, інтымная лірыка вельмі ўзбагачаюць уражанне ад творчасці самадзейнай паэткі. Друкавалася ў абласной і рэспубліканскай прэсе, калектыўных зборніках.

Аўтар зборніка вершаў «Касіапея».


***

Што нам рабіць, паэтам самадзейным
З сваімі вершамі — нясмелаю дзятвой,
Якія нараджаюцца ў полі,
Або пад грукат колаў цягніка,
Або з`яўляюцца ў сне шчаслівым,
Як вынік пачуцця...
І ўсім ім трэба свежае паветра,
У свет іх трэба несці і чытаць!
А можа сапраўды, нашто нам тыя вершы —
«Ни съесть, ни выпить, ни поцеловать».

Цветы зимы

Грустит зима о теплом лете
Метельной ночью снеговой
И на стекле, как на мольберте,
Цветок рисует луговой.

Цветок, которого не знает,
Лишь бережёт его ростки,
Цветок, который только в мае
Покажет солнцу лепестки.

Цветы зимы — без точных линий,
Без притязанья на расчет
Две белых краски: снег да иней,
Да плюс фантазии полёт.

Здесь нет симметрии снежинок,
Не отыскать углов прямых...
О датский сказочник, скажи нам:
Какое сердце у зимы?

***

Ты не заметил хризантем —
Цветов, что северным сияньем
К зиме явились на свиданье.
Ты не заметил хризантем.

Ты не заметил хризантем
С небес, как ангелы, сошедших,
Отчаянных и сумасшедших
Ты не заметил хризантем.

Ты не заметил хризантем.
Они в саду благоухали.
Морозы их не испугали
Ты не заметил хризантем.

Как не заметить хризантем
Среди увядших астр и циний?
Но ты увидел только иней
И не заметил хризантем

Не разглядел ты, между тем,
Моей любви — пусть запоздалой,
Зато решительной и смелой.
Ты не заметил хризантем.

***

Золата ляжала пад нагамі
Колькі хочаш золата было.
Кожны, хто кранаў яго рукамі,
Адчуваў пяшчоту і цяпло.
І душа рабілась багацейшай,
Фарбаваўся ў золата настрой.
Нездарма паэты пішуць вершы
Больш за ўсё асенняю парой.

Пасха

Проснусь от звона колокольного,
Услышу музыку в душе,
Как будто радостью пасхальною
Душа наполнилась уже.
Как будто ангелы спускаются
На крыльях белых за окном,
Зовут меня и улыбаются,
И просятся войти в мой дом.
«Христос воскрес!» — поют мне ангелы —
Христос воистину воскрес,
Христос единственною правдою
С земли вознёсся до небес.
И я спешу слова заветные
Сказать родным, сказать друзьям...
Любовь, как праздник пасхи светлая,
Приди же к нам.

***

Да разве одна в моём теле душа?
Мне кажется, будто их много.
И тело, не нужное Богу,
Всечасно они тормошат.
Одна из них крылья имеет, другой
Приятно к земле быть поближе,
А третья всё жертвовать любит собой,
Жалея далёких и ближних.
Душа романтичная с Музой в ладу,
Практичная так неуклюжа.
А с черной душою гореть мне в аду —
О есть она, есть во мне тоже.
И ссорятся души мои меж собой,
И телу пока только снится покой.

Случайная любовь

Что совершилось, отболит
И никогда не повторится.
Всё дальше музыка звучит
И песня больше не родится.

Всё ночь с собою унесла,
Всё спрятала и растворила,
Уже не вспомнить мне числа,
Не помнишь ты, как это было.

А тайна выросла горой
Средь августа, горою снежной...
Ведь были, были мы с тобой
Близки, внимательны и нежны

И наших музыка имён
Сливалась с музыкой желанья.
Скажи, что это был не сон,
Не лишь случайные признанья?

Или наделала беды
Внезапно выплывшая туча,
Что ливнем смыла все следы
На золотом песке зыбучем?

И мы не ищем встречи вновь,
Не мучит нас большая тайна.
Всё это было — не любовь,
Всё это было так, случайно.

Пусть память бросит всё на дно,
Чтоб никаких снаружи знаков!
Ты помнишь, пили мы вино,
Ты помнишь «Заговор монахов»...

***

Нет, я пока не опустилась
На землю грешную с небес.
Земной я только притворилась,
Чтоб хоть какой пройти ликбез.

Чтоб научиться быть улиткой,
Быть страусом или стеной,
Чтоб камни, брошенные метко,
Не отбивать мне головой.

Чтобы узнать, что совесть-роскошь,
Что десять заповедей — вздор,
Что прокормить себя непросто,
Когда правдив ты и не вор.

Стремясь понять неблагодарных,
Постичь оружие врагов,
Я полюбила, как ни странно,
Смешных наивных простаков.

>Но здесь доверчивость помеха —
Как, доверяя, проверять?
Зкзамен этот, кроме смеха,
В который раз иду сдавать.

Как научиться быть фальшивой?
Как лесть и спесь не замечать?
Какой студент я нерадивый!
Уж мне отличником не стать.

Но, спрятав крылья под одёжки,
Живу я смирно на земле
И обучаюсь понемножку,
Хотя летать охота мне.

Записная книжка

Записная книжка деда,
Жёлтые листы,
Сколько лет со Дня Победы
Пролежала ты!

Позабыл боец про книжку —
Старость подвела.
Внука, сорванца-мальчишку,
Книжка та ждала.

Он нашёл ее случайно,
Робко пролистал
Больше дедушкину тайну
Прятать он не стал.

То была не просто книжка —
Фронтовой дневник, —
На войне внучок-парнишка
Очутился вмиг.

С дедом он сидел в окопе,
На врага ходил
И в такой чужой Европе
Друга схоронил.

Он хранил портрет девчонки,
Вклеенный меж строк,
Но от пули медсестрёнки
Заслонить не смог.

Невредим с войны вернулся
Маленький герой.
На закате дня очнулся,
Прибежал домой.

Бросил он друзей, кассеты,
Ролики, мопед.
Подружился мальчик с дедом —
Счастлив старый дед.

Праметэй

Вось і ўсё, Праметэй, ты свабодны
Раскаваў цябе мужны Геракл.
Рады брат — Акіян паўнаводны,
Дачакацца не мог ён ніяк,
Каб амыць твае страшные раны,
Астудзіць пыл іх ветрам марскім.
Раскажы, Праметэй, Акіяну —
Твае вольныя думкі аб кім?..
Не забылі цябе нашы богі,
Ды ці пойдзеш ты, горды, да іх!
Да людзей твае сцежкі-дарогі —
І не можа быць мараў другіх.
Але людзі цароў даўно славяць
За агонь і за ўсё, што ў іх ёсць,
Бо ў смяротных кароткая памяць —
Нежаданы ты будзеш там госць.
Можна толькі, набраўшыся моцы,
Зноў агонь у людзей адабраць...
Мо калі Праметэй і захоча
За бяспамяцтва нас пакараць?

***

Калі прыйдзе вясна і рапусціцца бэз
Зноў адзначым мы сумную дату.
О бяздумны, бяздушны прагрэс,
У той бядзе ты адзін вінаваты.

Слепа верыў наіўны ў цябе чалавек,
Верыў тэхніцы, верыў навукам.
Адышоў у нябыт горды атамны век.
Што пакінуў ён дзецям, унукам?

Хворы дождж, хворы луг, хворы лес
Душы хворыя нашы, сумленне...
Калі прыйдзе вясна і распусціцца бэз,
Папрасіце ў яго прабачэння.

Незнаёмка

Спявалі дразды свае дзіўныя песні,
Нястомна зязюля лічыла гады.
На станцыю Лоўча ў глухое Палессе
Прыехаў з Расіі паэт малады.

Стаяў раніцой ён адзін ля чыгункі,
Глядзеў пільна ўслед цягніку.
І раптам, як быццам у сне, незнаёмка
Яму працягнула руку.

З прывабнай усмешкай, у белай сукенцы,
Да пояса лён-валасы.
Забілася моцна паэтава сэрца
Ад гэтай чароўнай красы.

Была яна, можа, багатая пані
Ці бедная, пэўна, дачка лесніка.
Паэту заўсёды патрэбна каханне,
Як сіняму небу палёт жаўрука.

І стройныя сосны, і ясныя зоры
Дарыла дзяўчына яму.
Зусім не хацелася ў каменны горад
Вяртацца, тым больш, аднаму.

Прыміце такую легенду пра Блока.
Здаецца ж, не дрэнны сюжэт:
На станцыі Лоўча пісаў «Незнаёмку»
Вялікі расійскі паэт.

Прызнанне

Як толькі сціплай пазалотай
Пакрые лотаць сенажаць,
Зноў спадзяюся тут, употай,
Цябе, каханая, спаткаць.
Але не прыйдзеш ты, не прыйдзеш,
І марна лотаць адцвіце.
О як жа я цябе пакрыўдзіў!
Ніколі ж крыўдзіць не хацеў.
Спатканне помніш на грудочку?
Навокал лотаць там цвіла.
Якой чароўнай была ночка,
Якой ты любаю была!
Я гаварыў: мая навечна,
Смяялась ты: ўсё можа быць...
Напэўна, час каго і лечыць —
Мне з часам больш душа баліць.
Як мог жаніцца на нялюбай,
Дзе галава мая была,
Што не цябе павёў да шлюбу...
У затоках лотаць адцвіла.

***

Дзень вясенні, не дзіва,
Доўгі, нібыта год.
Да змяркання садзіла
Сёння ты агарод.

Павячэраўшы, выйшла
У сад крыху адпачыць.
А ў садзе пад вішняй
Смех шчаслівы гучыць.

Ты ўспомніла, мама,
Маладыя гады —
На спатканне таксама
Прыбягала сюды.

Быў такі ж ціхі вечар,
Дружна вішня цвіла,
Ды яшчэ весялейшай
Яна ў цвеце была.

Тонкі месяц прыгожа
Праплываў над зямлёй,
Рассыпаўся гарошак
Па сукенцы тваёй.

Паступова вас вечар
Абдаваў халадком,
І юнак твае плечы
Пакрываў пінжаком.

Водар кветак духмяны,
Чары ласкавых слоў.
— Позна ўжо, мой каханы,
Ужо пара мне дамоў.

Развязалась касынка,
Дзьмухаўцы ў галаве...
Крочыць мама — дзяўчынка
Праз гады — па траве.

***

Каля адроджанай царквы
Стаю, зусім не ў захапленні,
Не апускаю галавы,
Не апускаюсь на калені.

Мне бог малітвы не дае
І не дае душы спакою.
З глыбокіх памяці пакояў
Царква былая паўстае.

Крыжы на сонцы зіхацяць,
Спяваюць пеўчыя ўрачыста,
Ды зноў гатовыя распяць
Хрыстова цела — камуністы...

Былі тут польскія паны,
І немцы хаты ўсе спалілі.
Але ўсё ж царквы яны,
Чужынцы тыя, не чапілі.

Сваім хапіла тапароў,
На храм павёў іх сцяг чырвоны.
Нячутна плакалі іконы
І пакідала нас любоў.

Да юбілею Лунінца

Плывуць блакітныя аблокі
над нашым горадам любімым.
Вякі, сівыя пілігрымы,
Тут не спыняюць свае крокі.

Яны ідуць прамой дарогай,
Іх не турбуюць будні, святы,
На іх шляху відовішч многа,
Вякі паданнямі багаты.

Пра Сон — гару, пра гора Луні,
Пра лютых ворагаў-чужынцаў,
Пра след загадкавай пагоні,
Якая ўсё да нас імчыцца.

Пра таямнічых ваўкалакаў
З звярынай мудрасцю і сілай,
Пра нашых продкаў светлавокіх,
Што, як і мы, жыццё любілі.

Яны багам сваім малілісь,
Суровым і незразумелым.
О прадзеды ў кашулях белых,
Якой вам будучыня снілась?

Былі закрытыя вякамі
Для вас і школы, і бальніцы
Дарогі, цвёрдыя, як камень,
Каму маглі ў той час прысніцца?

Ці бачылі вы ў сне чыгунку,
Што між лясоў, палеткаў уецца,
Мінае родную старонку
І на чужыне застаецца.

А нас дамоў падчас вяртае
У родны горад ці ў вёску —
І ўжо цалуем мы бярозку
І лісце жоўтае збіраем

Ці плачам пад вішнёвым снегам,
Што час няўмольны і няспынны,
Што паўтарыць жыццё нам нельга,
Як нельга разлюбіць Айчыну.

Бо ў кожным камені і дрэве,
У кожнай кветачцы і птушцы
Далёкіх продкаў нашых душы.
Нам берагчы ўсё гэта трэба.

***

Хрыста нараджэнне. Зімы чысціня
На плошчы прыбраная ёлка.
Нябёсы ў палоне святла і агня,
Расцвечаны, быццам вясёлка.

Хрыста нараджэнне святкуе народ.
Тут музыка і віншаванні,
І жарты пад ёлкаю, і карагод,
І выпіўка, і пажаданні.

І мудрыя волхвы не бачаць звязду
(Даўно ўжо глядзіць яна з неба)
Да Дзевы Марыі з дарамі не йдуць
І Божы ім сын не патрэбен.

Узрушаны ззяннем, вяселлем, віном,
Забыліся свята прычыну.
Грахі сабе самі даруюць даўно,
Бо ў святасці жыць ці магчыма?

І ўсё-такі просіць душа хараства —
Углядаюся пільна ў твары:
Даруйце, дарослага стрэнуць Хрыста
Пад зоркай шчасліваю мару.

Паэту

Не знайшоў наш народ яшчэ папараць-кветку —
Не па тых, відаць, сцежках блукаў.
Кажуць, Янка Купала калісьці падлеткам
Тую кветачку недзе спаткаў.
Рэдкім талентам кветка яго адарыла —
Быць сапраўдным прарокам і вершы складаць,
На жалейцы чароўнай іграць навучыла
Ды адвечныя песні спяваць.
Не панам ён іграў, а ўсё простаму люду,
Зваў да шчасця яго, ды не ведаў дарог.
Сам не панскага быў — больш мужыцкага роду
І душой не хварэць за радзіму не мог.
Нават сонца прасіў, нават ясныя зоры
Млечны шлях на зямлю апусціцца маліў,
Каб прыкрыў ён сабой усё чорнае гора,
Каб да шчасця дарогі-шляхі асвяціў.
Дзякуй шчыры, паэт,
За «Курган», «Бандароўну»,
За «Паўлінку», якая ўмела кахаць.
Ты ўзнёсласць, і мара, і гонар народны,
І з табой нам лягчэй долю-шчасце шукаць.

***

Взойдет печальная луна, зажгутся зори.
Мы сядем тихо у окна, задвинув шторы.
Ты скажешь: Библию достань, хочу послушать
О воскресении Христа, о грешных душах.
О том, как смело отвечал Иисус Пилату,
Как в муках «Отче!» закричал Христос распятый.
Невольно скатится слеза в мои ладони.
Напротив мамины глаза, как на иконе.
Немало праведных святых на белом свете,
Но мама праведнее их, поверьте.

***

Незаўважна і непрыкметна,
Быццам нянька ад сонных дзяцей,
Адышло ад нас цёплае лета,
Залатую пакінуўшы цень
На кустах, на ракітах, на ліпах,
Зачапіўшы разлапісты клён.
Скараціўся дзень летні, вялікі —
Крыху стаў непрыветлівы ён.
Перасталі палохаць грымоты,
Параскідвалі дрэвы лісты,
Падлічылі калгасы ўмалоты,
Падсумуй перажытае ты.
Бо зіма — найвялікая проза —
Зноў развее надзеі як дым,
На цяпло, на малыя марозы
І на лета ў сэрцы маім.
Больш адзін аднаго не сагрэем
Доўгай ноччу. Не прыйдзе цяпло.
Прыйдуць белыя сцюжы-завеі
Ах, каханне, няўжо ты было?

***

Я трымаю неба
На слабых плячах.
Адпачыць бы трэба —
Зоры ў вачах.

Не парваць бы нерваў,
Ног не паламаць
Каб магло ты, неба,
Крыху пачакаць.

Я б знайшла Геракла,
Дужага хлапца —
Неслі б наша неба
Разам да канца.

***

Когда цветет душистая сирень,
Когда жасмин пьянящий отлетает,
Когда пионы в ясный майский день
Роскошной красотой благоухают,
Когда безумно розы хороши,
И о шипах мы просто забываем,
Но взглядом и движением души
Цветы своим возлюбленным срываем,
Или когда ряд строгих георгин
Спешит сказать, что лето на исходе,
А гладиолус, важный господин,
В наряде ярком, по последнй моде,
На клумбах царствует до сентября,
Стремясь собой затмить цветы другие,
Когда уже монеты золотые
На них роняют липы, тополя,
А хризантемы, зимние цветы,
Венчая год, нам грустно улыбнутся,
Всегда, всегда — хочу тебе признаться —
Всегда, мой милый, в сердце ты.

***

Не на небе і нават не ў храме,
Без анёлаў і без павітух,
Ля ягнятак, на голай саломе
Нарадзіўся ён, быццам пастух.

Доўга Іосіф для стомленай дзевы
У Віфліеме прытулак шукаў...
Услед ім вокны бяздушна глядзелі
Ды сабака ляніва брахаў.

Не хапіла ў гасцініцы месца,
Не пусціў чалавек на парог!..
О адкрый нашы чорствыя сэрцы,
На саломе народжаны Бог.

Пакладзі ў іх малое зярнятка
Міласэрнасці і дабрыні...
Нараджаецца Бог — немаўлятка,
Наступаюць святочныя дні.

Паэт

Паэт з паперай і алоўкам
Бяссонннем змораны, сядзеў.
Прыдумаць верш, вясёлы, лоўкі
Сваім сучаснікам хацеў.

Складаць імкнуўся, каб па часе,
Каб спадабацца чытачам,
Ды толькі верш не атрымаўся.
Чаму — не ведаў нават сам.

Пачаў пісаць пра снег іскрысты —
Кіслотны, кажуць, ён ідзе.
Прасіла рыфма рэчак чыстых —
Не засталося іх нідзе.

Складалісь ямбы пра крынічку —
Нукліды, ведаў, там знайшлі
Зваў чытачоў у лес чарнічны —
Яны ў «зону» не пайшлі.

Не шкадаваў бы фарбаў розных,
Каб апісаць вясной палі,
Ды чуў, што там нябачны стронцый
Рассеяў вецер па раллі.

Апець ён вырашыў каханне.
Забіўся недзе ў горле пульс...
Не выйшла радасных спяванняў —
Была каханай Беларусь.

М. Багдановічу

Быў лёс, падсечаны хваробай,
Жыццё без права на працяг.
Зусім кароткім быў да неба
Паэта шлях, цудоўны шлях.

Як невылечныя сухоты,
Як хворай маці сумны твар,
Быў аб радзіме сон маркотны,
Аб ёй адзінай веліч мар.

Якою стрымліваў ты воляй
Смяротнай спадчыны цяжар!
Хварэць яшчэ й народа доляй —
Вялікі дар паэта дар.

Пазнаў ты на зямлі Скарыны,
Дзе былі межы, цемра, бруд,
І гістарычныя мясціны,
І беларускай мовы цуд.

Былое шчасце — Вераніка —
Табе вярнулася ізноў.
Спаткаў вясковую дзяўчынку...
Назваў Мадонаю любоў.

Гаротны край не быў гаючым
Бальзамам для тваіх грудзей,
Але застаўся неўміручым
Ты для людзей. Сярод людзей.

Хоць на магіле кіпарысы
Тваёй схіляюцца ў журбе,
Вянок сплятаюць беларусы,
Вянок санетаў — аб табе

Як не спыніць нам той пагоні,
Якую бачыў ты здалёк,
Так аб табе заўжды гамоніць
Цвяток радзімы — васілёк.

Мацнее ў нас святая вера,
Што край свой нельга не любіць!..
На небе зоркаю Венерай
Душа паэтава гарыць.

***

Чем мороженое снежное,
Лучше белая сирень:
И душистая, и нежная,
И не тает целый день.

Не в кафе, а в сад заброшенный
Меня, милый, поведи
И сиренью, как мороженым,
Жар сердечный остуди.

Гроздь прохладную, роскошную
На ладонь мне положи,
Тайну детства простодушную,
Как признанье, расскажи.

Кто из нас в цветках сиреневых
Лишних долек не искал?
Кто с загаданным желанием
Их на счастье не глотал?

С детства знаешь ты, наверное, —
Губ в улыбке не криви,
Что сирень и впрямь волшебная
И помощница в любви.

В её чудо-гроздьях прячутся
Нестандартные цветки.
Кто найдёт их, сразу влюбится,
Всем расчётам вопреки.

Мой желанный, мой единственный,
В пышной пене лепестков
Отыщи цветок таинственный —
Пусть скорей придёт любовь.

Зонтик

(«Письмо из Таджикистана»)
Я себе купила зонтик,
А дождя всё нет.
Ослепительное солнце
Излучает свет.

Здесь совсем сухая осень —
Лето жаркое почти —
Ведь у нас на Беларуси,
Если осень, то дожди?

Летом тоже часты грозы,
От дождя весной цветы,
Не всегда зимой морозы,
Осень льёт, и все зонты

Вырастают утром дружно
Синий, красный, голубой.
Люди шлёпают по лужам,
Только нет меня с тобой.

Я себе купила зонтик
Нераскрытый он лежит,
А в краю родимом дождик,
Чистый дождик моросит.

***

Я приеду — начнёшь суетиться,
Угощения ставить на стол.
Глаза радостно будут светиться,
Оживляя простой разговор.

Избалованный кот то и дело
Возле ног твоих будет кружить.
Как устала ты и поседела
За большую нелёгкую жизнь.

Не присядешь ведь ни на минуту.
Недосуг тебе, бедной, присесть.
Вот и мне поручила работу —
В доме дело для каждого есть.

А в саду отцвели уже груши,
В небе весело птицы поют,
Сядем, мама, на травку погуще.
Тишина на траве и уют.

Ты припомнишь какой-нибудь случай,
Как котёнка, меня пожуришь...
Нет мгновений дороже и лучше,
Чем когда ты со мной говоришь.

Спохватившись, взгляну на часы я:
Понимаешь, пора уезжать...
Через все расстоянья целую
Мою добрую, тихую мать.

Маналог пакаёвай кветкі

Гляджу я з зайздрасцю ў акно:
Сняжынкі белыя там кружаць.
Вечназялёнай быць даўно
Мне надакучыла, мой дружа.

Нялюбы цесны мне гаршок,
Вада звычайная ў графіне,
Цяпло, што моцна грэе ў бок,
І нават рукі гаспадыні.

І ты, мой кактус, мой сусед,
Увесь час зялёны і калючы?
Няўжо далёкіх продкаў след
Яшчэ ў сне шчаслівым бачыш?

Зірні на голыя кусты.
Яны, здаецца, не шкадуюць,
Што ўвосень скінулі лісты,
І з ветрам весела сябруюць.

А мы так сумна трацім дні!
Ды мару я аб іншай долі:
Няхай памёрзнуць карані,
Хачу пажыць на вольнай волі.

Любовь

Любовь, слепая беспризорница,
Ко мне дорогу не нашла,
Но шепчет жгучая бессонница:
— Она ведь рядышком прошла.

Снега, дожди, землетрясения
Смешали ей нелёгкий путь.
Она же бродит, тем не менее,
Измученная, где-нибудь.

Несовременная, несмелая,
Не знает, как найти мой дом,
Не постучится птицей белою
В окно натруженным крылом.

Пойдёт по следу вовсе ложному,
Где впереди никто не ждёт,
Слепая и неосторожная,
Кому-то сердце разобьёт.

А мне её так встретить хочется
И приютив, не отпускать...
Любовь, слепая беспризорница,
В каких краях тебя искать?

Багіня кахання

Нашы прадзеды — славяне
Называлі яе Ладай.
Падабалася багіне
Гэта гучнае імя.

Прылятала яна з неба
К маладым вяселлі ладзіць
І не скардзіліся людзі,
Што кахання больш няма.

Не стамілася багіня,
І цяпер яна працуе
Па маленькіх ціхіх вёсках,
Па вялікіх гарадах.

Пра яе пяюць паэты,
Мастакі яе малююць
І спяваюць яе служкі
Салаўямі па садах.

Хай заўжды жыве каханне,
Нашы душы акрыляе,
Хай прыносіць людзям радасць
І жыцця вялікі сэнс

Называйце яго Ладай, Любай,
Вераю, Надзеяй —
Толькі бойцеся пакрыўдзіць
Недарэчнам словам сэкс.

М. Калінковічу

Пасярэдзіне спраў,
Пасярэдзіне слова,
Пасярэдзіне думак, і мараў, і сноў,
Пасярэдзіне песні, малітвы, прамовы,
Пасярэдзіне доўгай дарогі дамоў
Абарвалі цябе — без ніякага права!
Абарвалі тваё маладое жыццё...
Засталася між нас твая добрая слава
І павага, і ўдзячнасці пачуццё.

***

Вось і скончыўся водпуск вялікі.
Праляцеў, як адзіны дзянёк!
Зноў у родную школу паклікаў
Нас няўрымслівы Першы званок.

Ён па восені першым завецца.
Хоць працуеш ты дваццаць гадоў.
Хваляваннем напоўніцца сэрца
І душу перапоўніць любоў.

Пахнуць фарбы і кніжкі, і кветкі
А дырэктар — усіх прыгажэй...
Пільна ў вочы заглядваюць дзеткі:
— Пачынайце ўрокі хутчэй.

***

Цветут акации по городу,
Пионы пышные цветут.
Выпускники, как боги, гордые
По шумным улицам идут.

Они умны, красивы, молоды,
В глазах их солнце и рассвет;
Они высоко держат головы.
Не гнёт их ноша школьных лет.

А впереди горят заманчиво
Заветных целей огоньки...
Дерзайте девочки и мальчики,
Удачи вам, выпускники!
Июнь 2002


На верх старонкі

Вольга