Альманах "Лунінецкая муза", № 7

Сцяпан Нефідовіч, Віктар Філатаў


Прадмова

Аўтары гэтай сатырычнай кніжкі — лунінецкія літаратары, актыўныя ўдзельнікі творчага клуба “Лунінецкая муза”.
Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч (1941 г.н.) — былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, зараз на заслужаным адпачынку. Сябра Таварыства беларускай мовы. Літаратурнай справай займаецца амаль усё свядомае жыццё. Піша вершы, літаратурныя замалёўкі, апавяданні, гістарычныя даследаванні. Аўтар зборніка вершаў “Дзень добры!” і шматлікіх публікацый у раённай, абласной і рэспубліканскай прэсе. Ягоным творам уласцівы бездакорны літаратурны густ, мяккі гумар, імкненне да сапраўднага ўдасканалення, якога так не хапае ў нашым цяперашнім жыцці.
Віктар Філатаў (Віктар Пятровіч Карповіч) нарадзіўся ў 1954 г. Мае тэхнічную адукацыю. Узначальвае творчы клуб “Лунінецкая муза” і супрацоўнічае з мясцовай газетай “Информ-прогулка”, дзе друкуе вершы, апавяданні, іншыя разнастайныя матэрыялы. Філасафічнасць, гістарычны грунт, сатырычная вастрыня — характэрныя рысы ягоных твораў. Аўтар зборнікаў вершаў “Страна чудес”, “Тревога и надежда”.

Сцяпан Нефідовіч

Людзi — суседзi

(Гумарынкі)

Свая мерка

Сустрэліся на вакзале дзве жанчыны-аднавяскоўкі.
— Дзень добры, Мар’я!
— Дзень добры, Параска!
— Адкуль едзеш?
— З Пінска. У дзяцей была. І дачку праведала, і сына.
— Як яны там маюцца? Ці добра жывуць?
— Добра. У суботу ў дачкі была. Зяць добры-раздобры. Палежвае мая Нінка на канапе, а ён устаў рана, пакуль мы гутарылі з дачкой, снеданне згатаваў і за стол запрасіў. Кажа: «У нас па выхадных так заведзена.» — «От, — думаю, — малайчына».
А ў нядзелю ранкам у сына была. То ж нявестка, гультаіна такая, палежвае сабе на канапе ды ўсё са мною гаворыць. А сын, бедны, устаў, снеданне згатаваў і за стол запрасіў. Кажа: «У нас па выхадных так заведзена.» — «От, — думаю, — паразітка, здзекуецца з майго сына».

У каго ўдаўся?

— От, мой сын у мяне ўдаўся: і работу гэтак робіць спрытна ды з ахвотаю, і есці смачна любіць, і апранаецца хораша, і вясёлы ды гаманкі…
— А ўчора напіўся, брыдкасловіў.
— Ну, то ж я й кажу, удаўся ў чортавага бацьку: як чарку вып’е, то й пайшоў языком малоць.

Якая дача, а якая аддача?

Ранкам цётка Ганна ставіць на лаўку ля веснічак трохлітровы слоік малака (малаказборшчык хутка будзе ехаць). Па дарозе ідзе суседка:
— Дзень добры, Ганька!
— Добрага здароўя, Таццяна!
— Казала, што карова запускаецца, а бач, яшчэ малако прадаеш.
— Ат, якое там малако. Па літру ў суткі надойваю, дык вось здаю ў дзень па пару літрыкаў дзяржаве.

Суседава парада

— Ты што, Аўдоцця, ходзіш, аглядаеш гэтак свой двор?
— Ох, Іванка, то ж да дачкі жыць у горад еду. А ёй грошы трэба, дык гаспадарку вось прадаю. Зараз купцы прыедуць.
— То ты ж глядзі, хоць калодзеж не прадавай.
— Чаму?
— Каб табе было дзе дзецца, калі ў дачкі не ўжывешся.

Як падкажа ключык…

Яны, утрох, амаль штодня аціраюцца тут, каля магазіна. Найбольш падвыпіўшыя. Вось і зараз сышліся зранку і адразу пачалі абмяркоўваць, чым ім сёння заняцца.
— Трэба было б па чарачцы прапусціць, — прапанаваў адзін. — Пасля ўчарашняга нешта цяжка мне. Выпіць хочацца.
— Грошай мала, — кажа другі. — Хіба што па бутэльцы піва выпіць?
— Варта б ужо і пра работу падумаць, — нясмела прапанаваў трэці.
— А мы зараз пагадаем, — знайшоў выхад першы. Дастаў з кішэні ключык. — Калі ўпадзе нумарком уверх — гарэлкі купім, нумарком уніз — піва пап’ем.
— А на работу? — перапытаў трэці.
— На работу? — пачасаў патыліцу першы. — А на работу, калі ключ на рабро стане.

«Падкалоў»

Ідзе Іван па беразе возера і бачыць: Васіль, яго сусед, вудзіць рыбу.«Зараз я яго падкалю, — думае Іван. — Спытаю: ловіцца рыба, ці не. Як скажа, што ловіцца, то скажу, што такім дурням, як ён, заўсёды шанцуе. А як не — скажу, што да такіх дурняў, як ён, і рыба не хоча плысці».
— Ну, што, сусед, ловіцца рыба?
— Вось як бы тут не хадзілі такія дурні, як ты, то, можа, і лавілася б.


Чаго толькi не бывае…

(Пачутае у народзе)

«Шчасце»

Купіў Іван веласіпед. На ноч у хлеў яго ставіў. Аднойчы раніцай будзіць жонка:
— Іван, Іван, уставай! Веласіпед укралі.
А той схапіўся і кажа:
— Укралі?! Гэта яшчэ шчасце, што я ключы ў кабуру не паклаў, а то і іх укралі б.

«На злодзею шапка гарыць»

На калгасным двары ля дарогі жанчыны перабіраюць бульбу. Па дарозе ідзе прахожы.
— Дзень добры вам, жанчынкі!
І жартам дадаў:
— І зладзейцы — таксама.
Адна з іх жвава ўсхапілася:
— Ах, ліха тваёй мацеры, чалавеча! А ты быў там, як я крала? Ты бачыў?
— І не быў, і не бачыў, але ведаю, бо на злодзею шапка гарыць.

«Ну і карак»

— Ну і карак у цябе!
— А ты што думаў. Бо сала ем, дык і карак добры. Не тое, што ты ў горадзе, на балконе седзячы.
— Я не пра гэта. Брудны ён у цябе. Мыць трэба.
— ?!

***
— Васіль, хадзі рабіць!
— Ногі баляць.
— Васіль, хадзі есці!
— Бягу, бягу!


Ох, ужо гэтыя дзецi...

(Былічкі-небылічкі)

Папярэдзіў

Убачыў дзядзька Фёдар, што суседскі Мішка — сямікласнік, прыкурваючы, запалкамі карыстаецца, і вырашыў насварыцца:
— Ты хіба не ведаеш, што запалкі бяду прыносяць? Пры неасцярожным абыходжанні з агнём пажар учыніць можаш. Самы надзейны сродак — запальнічка. Газавая. Недарагая і зручная. Кожны купіць можа.

Растлумачыў…

Бабуля ідзе па абочыне дарогі, а ўнучак-дашкольнік — па краю асфальту. Ззаду пачуўся гул матацыкла.
— Юрка, сыдзі з дарогі! Чуеш, бур-бур ідзе?
— Бабуля, ты што — не ведаеш? Гэта ж не бур-бур, а матацыкл «ІЖ», аднацыліндровы. Ды і не хутка едзе, бо па вуліцы хуткасць руху абмежаваная.

Вырасцеш — паспрабуй

Бусляня вечарам, седзячы ў гняздзе, думала:
— Якія мае бацькі бяздарныя і нікчэмныя. Днём нават да хмар не далятаюць, а на ноч зусім садзяцца на край гнязда і спяць. Вось я, як вырасту, палячу. Усе зоркі склюю ў небе.


Сказаў як звязаў

(Фразы і выслоўі)

Старыя выслоўі, ды новыя прыслоўі

«Кажуць, у спрэчках нараджаецца ісціна».
Можа, і так. Толькі не з начальствам.

«Рождённый ползать, летать не может».
Няпраўда. Лётаюць, калі іх павышаюць у званні ці па пасадзе.

«Будзьце заўсёды прамымі, тады лягчэй вас будзе абыходзіць».
Няпраўда. Чым ты прамейшы, тым больш спатыкаешся на сваім шляху.

«Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж».
Пакуль мы сем разоў мералі, некаторыя ўжо сем разоў адрэзалі і выйгралі.

«Ой вы, гой-еси, добры молодцы,
На моей Руси — сребро, золотце».
Не ведаю, як на Русі цяпер: ці хлопцы-малайцы — гэта золатца, а ў нас лягчэй знайсці золатца, чым добра моладца. Сучасныя дзецюкі любяць п’янкі й мацюкі.

«Хто любіць мундзір, а хто бульбу ў мундзірах».
Хачу заўважыць: ваенныя любяць мундзіры, а калгаснікі — бульбу ў мундзірах.

«Терпение и труд всё перетрут».
…асабліва здароўе.

Іранізмы

— І ў полі можна наламаць дроў, калі ты няўдалы гаспадар.
— Хто сказаў, што адзін у полі не воін? — уголас вымавіў трактарыст, пачынаючы араць поле.
— Бяскрылыя таксама ўзлятаюць уверх. Ды як яшчэ, бывае, высока!
— Не кожнае месца пад сонцам цёпленькае.
— Каму багата дадзена, той стараецца ўзяць яшчэ больш.
— Парадокс: браў з людзей па нітачцы, а купіў шыкоўную машыну.
— Утоптваючы ў гразь другога, глядзі, каб сам у яе не запэцкаўся або і таго горш — не ўлез туды па вушы.

Зоаафарызмы

— Ёсць бараны, што нават ідучы на шашлык, ганарыста ўзнімаюць галаву.
— Калісьці нашы продкі паелі мамантаў, а мы цяпер кожнай мамантавай костцы рады.
— Каню, які ідзе ў баразне, усё роўна, ці ты песню пяеш, ці ты маты «гнеш», абы не біў.
— Крылы чалавеку падразаюць словам.
— Кожная кура хваліць сваё яйка.
— Кожнаму сабаку, які бег па вуліцы, Бобік хваліўся: «А мне новы ланцуг купілі!»
— Лепш атрымаць грам мёду, чым дзесятак мядовых слоў.
— Ты толькі запалі «агеньчык», а путаны самі прыляцяць на яго.
— Часта людзі да людзей адносяцца па-свінску.
— Чым больш сумленны конь, тым часцей яго запрагаюць.

Бывае і такое…

«Хачу праўленню далажыць, што ў ходзе кантрольнай праверкі выявілася: самае тлустае малако ў даярак другой брыгады, бо там працуюць сумленныя людзі, даяркі ж чацвёртай брыгады, відаць, льюць ваду, то ў іх і малако зусім нявартае».
(З выступлення заатэхніка на праўленні калгаса).

«Прайшлі ўжо тры дні, як у мяне дабавілася 8 галоў, а загадчык склада выдае кармы па ранейшай норме».
(З заявы цялятніцы загадчыку фермы).

«Ёсць пенсіянеры, якія ўжо склалі рукі. А ёсць такія, якія яшчэ працуюць».
(З выступлення старасты вёскі).

«Прыляцелі буслы і заспявалі свае беларускія народныя песні».
(Са школьнага сачынення).

Iранічныя мініяцюры

Вершы

***
Як колісь Багушэвіч або Цётка,
І я праз сто гадоў раблю выснову:
Рыхтуйце месца ў «Чырвонай кнізе»
Майму народу, раз згубіў ён мову.

***
Асабнякоў, палацаў цені
Ляглі на хат бядняцкіх сцены,
і разваліліся хаціны.
Гляжу: па ўсёй маёй краіне
Не толькі хат — і душ руіны.

***
Спецыяліст райсельгасхарчу за сталом
Любіў цаніць смятану, мяса, сала.
Не помніць сам, калі ў калгасах быў:
Даўно яго нага па фермах не ступала.

***
Марына памагае ў працы
Мужу свайму Кандрату:
Ён шчыра працуе на ферме,
Яна ж палучае зарплату.

***
Жанкі матыкамі ў полі
Вясною буракі палолі.
І Ніна з імі працавала —
Языком працу мацавала.

***
Ах, якія былі кампліменты!
Ты ў шчасці ўяўным цвіла.
Ах, якія цяпер аліменты!
Як без іх ты б на свеце жыла?

***
Усё ў нас крадуць, што папала:
І што расце, і што ляжыць,
Бо грошай зарабляюць мала,
Бо як жа жыць?
Калі міліцыя парадак навядзе,
Паў-Беларусі прападзе.

***
Складаўся верш. І я малоў,
Лапаціў сотні слоў і фраз,
Каб з гэтых фраз і гэтых слоў
Быў адмысловы, трапны сказ.
У муках дзень пры дні хадзіў,
І рытмаваў, і рыфмаваў,
Стаміўся, быццам на таку
Шмат тон зярнятаў зарфаваў.
Але балюча на душы,
Хоць і зрабіў усё, як трэб:
Цана той працы ў нас — шышы:
Не зарабіў нават на хлеб.


Як жывецца — так пяецца

(Сучасныя прыпеўкі)

***
З прэзідэнтам Лукашэнкам
Нам жывецца харашэнька,
То чаму ж не танцаваць
Ды прыпевак не спяваць.

***
Ой, дазвольце станцаваць,
Ой, дазвольце топнуць…
Як убачу цэны ў краме,
Дык гатовы лопнуць.

***
Занёс грошай мех у краму,
Для катлетак купіў фарш.
Пяць катлетак — для трох дзетак,
А кішкі іграюць марш.

***
Давялі нас, давялі,
Давялі да ручкі:
Прадпрыемствы не працуюць
І няма палучкі.

***
Два месяцы жыта жнуць,
Жыта асыпаецца.
У калгасе два камбайны —
Калгас рассыпаецца.

***
Каб жылі сяляне з крамы,
То былі б галодныя
І не раз згадалі б маму
Ўлады верхаводнае.

***
Каб было малако,
Мяса ды каўбасы,
Дык мацуй, прэзідэнт,
Родныя калгасы.

***
Гляньце: лаплены штаны,
Рваныя сарочкі —
То калгаснікаў сыны,
Калгаснікаў дочкі.

***
Гарадскія дружаць з вёскай,
Тая дружба — будзь здароў:
За адзін іх тэлевізар
Мы даём ім пяць кароў.

***
Пасяджэнні, семінары —
Грошыкі народныя.
Сотня меле языкамі,
Тысячы — галодныя.

***
Я б раней купіў машыну
За свае ўклады,
А цяпер купіў для сына
Пачку шакаладу.

***
Накапіла баба грошай,
Каб пахаранілі,
А цяпер за тыя грошы
Свечачку купілі.

***
Да 2000-га года
Абяцалі нам жыллё.
Чэсны люд жыве ў хацінах,
А ў асабняках — «жуллё».

***
У зубнога плач і крык,
Што там за здарэнне?
Няма зубы чым лячыць —
Вылупіў з карэннем.

***
Атравілі хімікатам
Рэчкі і палеткі.
А цяпер хварэем самі
І хварэюць дзеткі.

***
Асушалі, асушалі
І даасушаліся:
Ўсе калодзежы ў акрузе
Без вады засталіся.

***
Гляньце: споены народ
Ды плюс радыяцыя.
Ну, а вынік відавочны —
Вымірае нацыя.

***
А што з нацыяй у нас
Зараз адбываецца,
Гляньце: двое памірае,
Адзін нараджаецца.

***
Партакрат былы адгрохаў,
Нібы цэркву, асабняк.
На якія ж гэта грошы?
За наш кошт і на дурняк.

***
За настаўніка зарплату
Не збудую сыну хату,
А каб быў я вертыкратам,
Дом бы крышай зоркі кратаў.

***
Няхай есці ў нас не стане,
Усё роўна не паўстанем,
Бо мы, браткі — беларусы,
Жыць прывыклі у прымусе.

***
Танцаваў я, прыпяваў
Ды ўжо і стаміўся.
А што праўду я сказаў,
Мо ніхто не ўзліўся.

Вiктар Фiлатў

Бочка

Страна окована цепями,
Как бочка сжата обручами.
Свободы дух витает в бочке,
Не может вырваться — и точка.
В той бочке есть и стар и млад,
И коммунист, и демократ,
И ветераны — сталинисты,
И новобранцы — «металлисты».
Но нет единства у народа —
Одни отвыкли от свободы,
Хотят иметь свою синицу,
А не заморскую жар-птицу.
Других свобода опьянила,
В крови дух предков разбудила.
«Купи-продай» — закон для тех,
Кто жаждет денег и утех.
В свободном мире то не ново,
А в бочке их казнить готовы.
Народ в толпу здесь превратили
И о законах позабыли.
А кто в той бочке правит бал,
И рай и ад здесь кто создал?
Когда нам гласность объявили
И край завесы приоткрыли,
То скоро многим стало ясно,
Что всё у нас не так прекрасно,
Как убеждали нас вожди,
Маня лишь сказкой впереди.
В той сказке жили они сами,
А мы лишь косточки сосали…
И чтоб разрушить власть вождей,
В нас надо возродить людей!..
Июнь 1991.

***

Хороши наши зренье и слух.
Мы пред силой и наглостью — немы.
Без спиртного мы терпим до двух,
Ну, а с памятью — тоже проблемы…
21.07.95.

***

С чего начинается Родина?
С портрета вождя в букваре,
С курящих и пьющих товарищей,
С пивнушки в соседнем дворе.
А может, она начинается
Со стука вагонных колёс,
Везущих туда, где случается
Обычно не то, чего ждёшь…
6.04.95.

***

ООН объявила 1995 год
годом терпимости.

Год 95-й — год терпимости
Ты назван в нашу честь наверняка.
Ах, Беларусь, ты верх невозмутимости.
Тебя трах — трах. Но терпишь ты. Пока.
25.08.95.

***

Поскольку быть со мной
Тебе терпенья не хватило,
Меня опять сегодня муза посетила.
Апрель 1995.

***

Не потому я пью,
что жажду опьянеть,
А потому я пью,
что не хочу трезветь.
Апрель 1995.

***

Калі жонка сварку ўзяла
ў моду,
Ён, не доўга думаючы,
грымнуў:
— Я ахвяраваў сваёй свабодай,
Каб зрабіць з цябе прыстойную жанчыну!
Ліпень 1995.

***

На жыццё ён ные вечна:
— Хабар усе з мяне грабуць.
— Калі бог стварыў авечкай,
Дык не скардзься, што стрыгуць.
Ліпень 1995.

Лекция психолога

Уважаемый психолог, вы нам правильно твердили,
И не станет с вами спорить даже круглый идиот.
Но все те, кого я знаю, меланхолики, — мужчины,
А все женщины — холерики, ну, все наперечёт.
Кто же всё-таки флегматик,
А тем более — сангвиник?
Я в упор таких не вижу — непонятная страна.
Но я верю и надеюсь — дети вырастут такими,
Ведь придут же к нам когда-нибудь иные времена…
Март 1995.

***

Через ГУЛАГ мы коммунизм построить захотели,
А очутились в отвратительном борделе.

***

Мы пичкали в детишек ложь,
И потому — без веры молодёжь.

***

Мы ждали доброго царя, генсека, президента.
И не дождались, как бездарный комик комплимента.
Декабрь 1995.

Хочацца

Хочацца радасці — томіць нуда,
Хочацца снегу, а льецца вада.
Хочацца шчасця — яно заблудзіла,
Колькі дурноты жыццё напладзіла!
Хочацца велічы — усюды брыдота,
І крывадушнасць, і злосць, і маркота.
А справядлівасць павольна знікае,
Добрасумленнасць паціху канае.
Ды ў беларуса цярпення — дай божа!..
Будзе цярпець, пакуль рукі не зложа.
19.01.97.

Памылка (Казёл у агародзе)

Адзін цудоўны, але надта ўжо вялікі Сад
Прыйшоў у поўны заняпад,
Таму што гаспадарылі ў ім вельмі адмыслова —
Дубцом ды пугаю, і не скажы ні слова!
Незадаволены трапляў у пераплёт,
Хто праўду гаварыў — тым затыкалі рот.
Начальнікі і іхняя прыслуга шыкавалі,
А простыя расліны гора гаравалі.
Шмат змарнавана там было пры гэтакай уладзе —
І гаспадарка, і прырода, і культура ў Садзе —
Ўсё ў заняпадзе.
Вось самыя з іх годныя і здольныя,
Каб неяк выпраўляцца,
Надумалі ад Сада аддзяляцца.
Іх угаворвалі, прасілі
(І нават з прымяненнем сілы):
— Вы самыя-адны без нас не пражывеце
І хуценька без Саду прападзеце. —
Ды дзівакі не слухалі перасцярогі,
А закачаўшы рукавы (пакуль свабоды дух жывы),
Становяцца патроху ўсе на ногі.
Тут услед за імі
І іншыя пайшлі ад Саду ўсе расліны.
Абралі кожны з іх садоўніка з мудрэйшых,
Каб быў парадак сярод юных і старэйшых
І паднабраўшыся рашучасці і волі,
Выходзяць памаленечку з нядолі.
Адна ж з раслін абрала маладога —
Прыгожага, нахабнага, прамога.
Ён абяцаў народу справядлівасць:
Працоўным — дабрабыт, злачынцаў — у няміласць!
Казаў, што з простых ён раслінаў родам,
Заўсёды будзе нараўне з народам.
Праходзіць час, жыццё ўсё гібее.
Начальства тлушчам абрасло, а просты люд бяднее.
Відаць, пусціў у агарод — заблытаў чорт са зла —
Ён не садоўніка — галоднага казла!
23.04.98.

***

Мотылёк одолеет любую ограду,
Даже танк для него не бывает преградой.
Но найдёт он погибель наверняка
В паутине ничтожного паука.
12.05.99.

***

Грехи у каждого свои,
И от бессилия безумствуя,
Одни страдают от любви,
Другие — от её отсутствия.
13.05.99.

***

С детства честь свою лелея,
Помните, кто молод:
Униженье бьёт больнее,
Чем нужда и голод.
13.05.99.

Молитва белорусов


Переживём и левых мы, и правых,
Избавь нас только, боже, от лукавых.
25.07.2000.

С.П. Нефідовічу

Жыццё не вельмі Вам спрыяла,
Але ж так многа ўдалося!
У Вас ёсць штосьці ад Міхала
І штось ад дзядзькі ёсць Антося.
Як шмат нам сёння не хапае,
Як шмат нам прыйдзецца спазнаці.
І толькі мова нас злучае,
Яна ж агульная нам маці…
6.09.99.

Миниатюры

1
Во власти — те же
Фамусовы, Скалозубы, Горлохватские…
А где Корчагины? А где же Чацкие?

2
Что же это случилось с нами?
Ноет болью душа, как рана.
Мы так долго были рабами,
Что своим признаём тирана.

3
Как заразна духовная леность!
Не нужны ни расчёт, ни наука.
Люди верят в любую нелепость,
Лишь была бы приятна для слуха.

4
Не доходят нужные слова
До людей на грани выживаемости.
Ради пайки отдаем свои права,
Параллельно отвыкая от обязанностей.
10.07.2001.

Выборы

Снова дикие оргии шумные,
Победителей торжество.
Где-то там побеждают умные,
А у нас, как всегда, — большинство.
17.09.2001.

Беларусь

Земля терпения, где люд предпочитает
Смирение и власть стальной руки.
Страна, в которой кто-то процветает
Лишь потому, что остальные дураки.
Здесь любят властных, презирают прочих,
Здесь умные советы не в цене.
Страдают многие, а мыслят одиночки,
Все остальные — счастливы вполне.
5.10.96.

Иронизмы

— Что такое убеждения?
Два факта плюс воображение.

— Летят мгновения, как пули у виска,
И вот отстали мы на целые века.

— Инфляция, инфляция,
В дугу согнула нас:
Из-за неё зарплата вся
Уходит в унитаз.

Ну до чего же хитро мыслит наш народ:
— Что не украдено, то вовсе пропадёт.

Лишь бездельники не ошибаются,
Как пресмыкающиеся не спотыкаются.

— Женщине хватает красоты,
А мужчинам — нужны многие черты.

— Понимаем однажды,
Опоздав иногда,
Что скупой платит дважды,
А женатый всегда.

— На майке подпись, а кольнула глубоко,
Вот эта: «А кому сейчас легко?»
4.08.97

Каждому своё

— Да, каждому своё, — мудрец печалится, —
И это все когда-нибудь поймут —
Одних людей ломают обстоятельства,
Которые другие создают.

Плач педагога

Сводит с ума суета бесконечная
Иль заколдована эта страна?):
Сеем разумное, доброе, вечное,
А вырастает одна белена.

Слёзы

Опять слезами жизнь полна
У женщин и детей,
И торжествует сатана
Над родиной моей.
15.08.97.

Кто виноват?

Виноватых ищем, уповая,
Что нам это совесть очищает…
Нация — как женщина земная,
Ей судьба оплошность не прощает.

Рай и ад

Уж недалёк терпенья край,
Но удержаться всё же надо.
Уж не надеемся на рай,
А избежать бы только ада.
4.08.97.

Памяркоўнасць

Ах, наша памяркоўнасць,
Ты — шлях у небыццё.
Мы страцілі прытомнасць,
Мы зганьбілі жыццё.
15.08.97.

Парадоксы

Растут парадоксов примеры.
Кто только на них ни обжёгся!
Поэты — апостолы веры
В народ, что от веры отрекся.
18.08.97.

Вопрос ребром

Мы простые, пассивно-послушные,
Хотя многие стонут и злятся.
Как же жизнь поменяется к лучшему,
Если мы не желаем меняться?
11.10.97.

***

— Одни слова рождают мысль,
Другие убивают смысл.

Бог и человек

И Бог высок, и человек высок,
Кто выше — не дознаешься вовек,
Ведь всё на свете как бы создал Бог,
А Бога, вероятно, человек…
2.12.97.

Красота и глупость

Красоте и легкомыслие под стать.
Да, но только в юные года:
Красоте придётся увядать.
Ну, а глупость остаётся навсегда.
2.05.98.

Древний тост

Злому змию чтобы не поддаться,
Мудрецы недаром говорят:
Рюмка первая является лекарством,
А вторая и последующие — яд.
2.05.98.

Упрямство

Время гласности! Столько узнали мы,
Что должны измениться умы.
Факты — вещь, несомненно, упрямая,
Но гораздо упрямее мы.
2.05.98.

Предупреждение

Обогащенья зуд вселился в наш народ,
Но поделюсь я истиной одною:
Коль ищешь в этой жизни только мёд,
То жди угрозы жала над собою.
2.05.98.

Напоминание

Час испытания пробил на наших часах.
Помните, — комики, циники, и мудрецы, и невежды:
Самый коварнейший враг у людей — это страх.
Мужество и владенье собой — это корень надежды.
2.05.98.

Жизнь и смерть

Да, беспощадно время,
Но помни, что б ни случилось:
Жизнь — это тяжкое бремя,
А смерть — это божья милость.
3.05.98.

О гениях

Есть истина прекрасная одна:
Чтит своих гениев нормальная страна.
Мы своих гениев спешим похоронить,
Но не умеем их как следует хранить.
3.05.98.

Слово

Учёный и грамотный нынче народ,
Хоть можно сказать и обратное:
Печатное слово вполне признаёт,
Особенно … непечатное.
4.05.98.

Дожили

Ох, и времечко грядёт,
Нет покоя нервам:
Хорошо смеётся тот,
Кто стреляет первым.
10.05.98.

***

Ці прыжывецца дэмакратыя ў краіне,
Упэўнена сказаць я не бярусь,
Але калі «нэ вмэрла Украіна»,
То веру — не загіне Беларусь.
Яна зялёная, яна шчэ не даспела,
Усё ты я ж вострыя пытанні на чарзе,
Ды спадзяюся: калі «Польска не згінэла»,
Дай Божа, Беларусь не прападзе.
6.11.99.



На верх старонкі


  • Прадмова

    С. Нефідовіч

    В. Філатаў