Вокладка

Альманах“Лунінецкая муза” № 20

Максім Казун

Голас белых буслоў

Гумарэскі, замалёўкі, апавяданні

Прысвячаю маім бацькам —
Ганне Максімаўне і Міхаілу Сямёнавічу

Асобным радком

Выказваю вялікую падзяку цудоўным людзям, якія дапамаглі выдаць маю кнігу. Гэта:

Іван Піліпавіч КАЛАДЭНКА — начальнік Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;

Мікалай Адамавіч Шырчанка — начальнік Лунінецкай дыстанцыі пуці;

Андрэй Міхайлавіч ВЫШЫНСКІ — галоўны рэдактар газеты “Информ-прогулка” (г. Лунінец);

Вікторыя Сяргееўна СТРАЛЕЦКАЯ — праграміст унітарнага прадпрыемства “Вита-информ»;

Міхаіл Сцяпанавіч АРЭШКА — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.


Аб аўтары

Максім Міхайлавіч КАЗУН

Нарадзіўся 5 мая 1952 года на Лунінеччыне, у вёсцы Вічын. Закончыў Дварэцкую сярэднюю школу. Адслужыў у Савецкай Арміі. У Пінскім гідратэхнікуме атрымаў прафесію будаўніка. З 1976 года працуе ў Лунінецкай дыстанцыі пуці.

Першая замалёўка Максіма Казуна ўбачыла свет яшчэ ў школьныя гады, у газеце “Піянер Беларусі”. Гэта стала штуршком да сур’ёзнага супрацоўніцтва з перыядычнымі выданнямі.

Літаратурныя творы, дакументальныя нарысы, артыкулы і рэпартажы Максіма Казуна друкаваліся ў часопісах “Работніца і сялянка”, “Вожык”, “Першацвет”, “Советский воин”, “Крыніца”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Чырвоная змена”, “Сельская газета”, “Во славу Родины”, “Железнодорожник Белоруссии”, “Заря”, “Народная трыбуна” і іншых. Асобна выдзяляе аўтар цеснае супрацоўніцтва з мясцовай прэсай — газетамі “Информ-прогулка” і “Лунінецкія навіны”.

Сваімі літаратурнымі настаўнікамі Максім Казун лічыць школьнага выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Мікалая Лявонавіча Каханоўскага і пісьменніка Мікалая Мікалаевіча Калінковіча.

Кніга “Голас белых буслоў” складаецца з трох раздзелаў: “Гумарэскі”, “Замалёўкі” і “Апавяданні”. У гэтых творах аўтар раскрывае шырокі свет чалавечай душы, хараство роднай прыроды, з дасціпным гумарам паказвае наша паўсядзённае жыццё. Пранікнёна напісаныя, аздобленыя каларытнымі параўнаннямі, яны, безумоўна, знойдуць водгук у сэрцах чытачоў.