Лунінецкі раённы краязнаўчы музей

Лунінецкі сшытак № 3-4

Матэрыялы трэціх і чацвёртых Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў 13 снежня 2003 г. і 26 снежня 2004 г.

Аб некаторых асаблівасцях мясцовых гаворак Кажан-Гарадка – Дрэбска, Ракітна, Цны (мазырскай (усходне-палескай) дыялектнай групы)

Васіль Туміловіч, гісторык

На Лунінеччыне сышліся межы трох беларускіх дыялектных гаворак: слуцкая дыялектная група (Чучавічы, Лугі...); мазырская, або ўсходне-палесская, дыялектная група (Лунінец з вёскамі на ўсход ад яго); палеская група (Лунін, Багданаўка, Вулька ІІ). Апошняя дыялектная група найбольш блізкая да ўкраінскай мовы.

Многія даследчыкі лічаць, што граніца паміж дзвюмя апошнімі дыялектнымі групамі павінна праходзіць не заходней Лунінца, а праз сам горад. Яны маюць рацыю: першапачаткова паўночна-заходняя частка Лунінца была населеная носьбітамі той жа гаворкі, якая характэрна для палескай дыялектнай групы...

Але вернемся да аб`екта нашага непасрэднага даследавання: параўнаем гаворкі, з аднаго боку, Кажан-Гарадка, з другога боку — Дрэбска, Ракітна, Цны. Адзначаныя вёскі знаходзяцца ў межах распаўсюджання аднаго і таго ж дыялекту — мазырскага (усходнепалескага). Вёскі знаходзяцца па-суседству адна ад другой: Дрэбск і Кажан-Гарадок фактычна зліліся ў адзін жылы масіў, адлегласць паміж ускраінамі Дрэбска і Цны — 1 км; паміж Ракітна і Кажан-Гарадком — 3 км.

Пры гэтым гаворка ў «месьці» (былым мястэчку) Кажан-Гарадку мае значныя адрозненні ад гаворкі «сёл» — Дрэбска, Ракітна, Цны.

Розніца перш за ўсё бачна ў дыялектным слоўніку:
Гаворка ў Дрэбску, Ракітна, Цне
а
Гаворка ў Кажан-Гарадку
в
Крыніцы магчымага паходжання формБеларуская літаратурная форма. Тлумачэнні
батра
бра
батарэйка
а) мясцовае
а) ?
батарэйка (форма звароту да мужчыны ці жанчыны)
гомонаговоркаа, в) сярэдне-бел. дыялектгамана, гаворка
жароўкалямпочкаа) ад польск. ”жарувка”лямпачка
кабанпевэньа) мясцовае?певень
каляннестралянінаа) мясцовае?страляніна
княгіняа) мясцовае?дзяўчына на выданне замуж
корпацьштурхацьа) мясцовае?штурхаць, пхаць
ложоккровэцьа) польскаеложак
льгаможнаа) мясцоваеможна
мацёнкамаціа) цыганскаемаці
настольніцаскацерцьа) мясцоваеабрус
оршэнеца) татарскаекавалак вяроўкі “з аршын” (у аршане каля 71 см)
пажапашаа) стараслав.паша, месца выпасу
пірогбліна) мясцоваеблін, аладак
подхваткахупаа) мясцовае
б) яўрэйскае
рыбацкі “павук” (снасць)
покаліцьпобэліць, вымазацьа) мясцоваепабяліць, вымазаць (у бруд)
пупэцлямпочкаа) мясцоваелямпачка (для ліхтарыка)
пэрэдрыньеа) мясцоваемесца перад хлявом, звычайна адгароджанае жывёле
сковороднікблін, оладока) мясцоваеблін, аладак
сьцерокручнік (якім выціраюць)а) мясцоваеручнік (якім выціраюць)
Як відаць з прыведзенага вышэй слоўніка, гаворка Дрэбска, Ракітна, Цны мае больш разнастайныя лексічныя адрозненні ад літаратурных форм беларускай мовы, чым гаворка Кажан-Гарадка.

У Кажан-Гарадку няма адпаведнікаў такім дрэбскім словам, як бра, княгіня, оршэнец, пэрэдрынье.

Фанетычныя асаблівасці гаворкі Кажан-Гарадка — Дрэбска, Ракітна, Цны таксама вельмі адрозніваюцца паміж сабою. Вядома, што найбольш архаічныя фразеалагізмы славян не ведаюць гука “ё”. А як з вымаўленнем “е — ё” у згаданых вёсках?

У гаворцы Кажан-Гарадка апускаецца, дзе магчыма, гук “ё” і замяняецца на “е”, але ў Дрэбску вымаўленне “ё” замест “е” знарок падкрэсліваецца. Так, калі ў Кажан-Гарадку куст “зелены”, то ў Дрэбску ён будзе не інакш, як “зелёны”. Аналагічна, пераход “е” у “ё” назіраецца ў словах летае — лётае (лёта), одзежа — одзёжа, а таксама (з пераходам “е” у “о” — мінуючы трансфармаванае “ё”) у словах бэрэза - бэроза, впэрэд - впэрод, і г. д.

Яшчэ больш прыкметная розніца ў гаворках паміж згаданымі вёскамі, калі прасачыць за мясцовай арфаэпіяй (правіламі вымаўлення). У Дрэбску, Ракітна, Цне (у адрозненне ад Кажан-Гарадка) выпрацавана ўстойлівая практыка пры вымаўленні апускаць у пачатку слоў адну або некалькі крайніх літар; напрыклад: -бозваць (замест обозваць); -брадзіць (замест обрадзіць — адзець); -богнаць (замест обогнаць); -бозначыць (замест обозначыць); -буць (замест обуць); -дкруціць (замест одкруціць); -дробіць (замест одробіць); -зьмі (замест возьмі).

Звычайная з’ява — недагаворванне канчатковай літары (або дзвюх — трох), напрыклад: ба- (замест бачыш); забіра- (замест забірае); каля- (замест каляе — страляе); ківа- (замест ківае); кром- (замест кроме); лёта- (замест лётае); плава- (замест плавае); помога- (замест помогае); тако- (замест такого).

Шырока распаўсюджана апусканне як пачатковых, так і канечных галосных гукаў — зноў жа ў дзеясловах. І гэта найбольш цікавая з’ява ў мясцовай арфаэпіі Дрэбска, Ракітна, Цны: -бзыва- (замест о-бзыва-е); -бува- (замест о-бува-е); -дбіра- (замест о-дбіра-е); тзыва- (замест о-тзыва-е).

Мясцовая практыка скарачэння дзеясловаў вельмі нагадвае лаконікаў старажытнай Спарты, дзе некалі была выпрацавана так званая “лаканічная мова” — уменне гаварыць коратка. Свая “лаконіка” выпрацавана і на Палессі, а таму не трэба саромецца свайго нелітаратурнага “сельскага” вымаўлення.

Аднак у тым, што захавалася розніца паміж гаворкамі ў суседніх вёсках, ёсць як станоўчыя, так і адмоўныя моманты.

Станоўчыя — у тым, што розніца паміж гаворкамі дае магчымасць, параўноўваючы іх, адказваць на многія пытанні аб асаблівасцях, напрамках развіцця жывой народнай мовы, адказваць на некаторыя пытанні гістарычнага плану.

Адмоўнае — у тым, што тэндэнцыя да адасаблення вёсак адной ад другой рабілі землі нашых продкаў лёгкаю здабычаю знешніх ворагаў, стваралі ідэальныя ўмовы для эксплуататараў, для прыгнёту насельніцтва ўнутры краіны.

Як адзначалася вышэй, Кажан-Гарадок і Дрэбск зліліся ў адзіны жылы масіў. Чаму ж тады гаворка ў вёсках так рэзка адрозніваецца? Версій тут шмат. Галоўная прычына, здаецца, у тым, што насельніцтва Кажан-Гарадка, як абарончага мястэчка, у сярэднія вякі неаднаразова знішчалася набегамі татараў. А засяляць небяспечнае месца людзі з суседніх сёл баяліся: насельніцтва Кажан-Гарадка папаўнялі прымусова населенымі людзьмі з іншых, аддаленых месц, нават з Падоліі і Венгрыі. Таму насельніцтва аднаўлялася, а гаворка ў мястэчку ... значна трасфарміравалася.

Апошняе масавае знішчэнне славянскага насельніцтва Кажан-Гарадка адбылося ў 1655 годзе: насельніцтва было перабіта рускім войскам, і мястэчка ледзь-ледзь адрадзілася. Тады ж пацярпела і Лахва, праўда, крыху менш. Не дзіўна, што гаворка і Кажан-Гарадка, і Лахвы цяпер рэзка адрозніваецца ад гаворак суседніх вёсак усяго абшару мазырскага (усходнепалескага) дыялекту.

На верх старонкі