| Горад Лунінец | |  Герб горада:На шчыце блакітнага колеру тры срэбнага колеру сымбалі. Уверсе карона — сымбаль манаршай улады часоў ВКЛ. Потым — дзьве перакрыжаваныя стралы, якія сымбалізуюць рух. І ўнізе — лілея, таму што на Белым возеры недалёка ад гораду ёсьць унікальныя водарасьці — лабелія дортман, якая на Беларусі сустракаецца толькі ў нашым возеры і на возеры Сьвіцязь.Фотаздымкі Лунінца Лунінецкія дамы пачатку ХХ-га стагоддзя. Фота М.Р. Глоубермана. Зіма 2006 у Лунінцы Лета 2006 у Лунінцы Спасылкі пра Лунінец Магазин Delo-Tehniki.by Сайт Навума Вадніцкага Лунінец на "Радыё Свабода" у 2001 г. і 2005 г. Глобус Беларусі Лунінецкі райвыканкам |  Лунінец вядомы з 1449 года. У сярэднявеччы змяніў шэраг уладальнікаў, у 1622-1842 гадах належаў Дзяцелавіцкаму праваслаўнаму манастыру. “Глухую”, як адзначалі даследчыкі, мясцовасць ажывіла будаўніцтва ў канцы XIX стагоддзя Палескіх чыгунак — Лунінец стаў чыгуначным вузлом, пасёлкам, з 1921 года — цэнтрам павета ў складзе Польшчы і горадам, з 1940 года — раённы цэнтр. Пацярпеўшы ў гады вайны, у пасляваенныя дзесяцігоддзі здолеў аднавіцца, а з 70-х гадоў — значны рост горада. Гэта вытрымка з даклада супрацоўніка лунінецкага краязнаўчага музея Вадзіма Жылко “Дзесяцігоддзе незалежнасці” на Лунінеччыне (1991-2001). |  У 1884-86 гадах у сувязі з будаўніцтвам Палескіх чыгунак прыкладна ў кіламетры ад сяла ўзнік буйны чыгуначны вузел. Паступова адбылося злучэньне станцыйнага пасёлка і сяла (статус горада Лунінец атрымаў у 1921 годзе). Адначасова з ростам станцыі, на мяжы стагоддзяў узніклі новыя раёны Лунінца — Залесье (на месы сялянскіх надзелаў і заросшых кустоўем забалочаных участкаў, дзе было праведзена асушэньне — меліярацыйныя каналы функцыянуюць да нашага часу) і Баханова. Чытаць далей артыкул "Гістарычныя краявіды Лунінца ў сваім развіцьці" |  Лунінецкі павет уключыўся ў агульнапольскі краязнаўчы рух толькі ў 1923 г. На працягу 1923-1926 гг. Палескім краязнаўчым таварыствам было праведзена некалькі археалагічных экспедыцый на чале з Р. Гарашкевічам у Пінскім, Лунінецкім і Столінскім паветах. У Лунінцы экспедыцыі даследавалі дзьве дзюны. Былі знойдзены крэмянёвыя нажы, наканечнікі стрэл, скрабкі, косткі жывёл, рэшткі ачага, чарапкі посуду і пацеркі. Працяг — у артыкулу Ігара Цітовіча, аспіранта РІВШ, г. Мінск "Краязнаўчы рух на тэрыторыі Лунінецкага павета (1921-1939 гг.)" |  У 1931 годзе, біскуп Зыгмунт Лазінскі асвяціў у Лунінцы новы будынак касцёла парафіі Святога Юзафа. Касцёл быў кансакраваны 11 ліпеня 1935 года біскупам з Пінска Казімірам Букрабам. Больш як 15 святароў працавалі ў Лунінецкім касцёле Святога Юзафа да канчатковага закрыцця яго савецкімі ўладамі ў 1948 г. Першая Імша пасля больш чым пяцідзесяцігадовага перапынку адбылася ў будынку Лунінецкага касцёла 13 красавіка 1997 года. Падрабязнасьці на гэтую тэму ў артыкулу Эльжбеты Ліберман, настаўніцы Палескай СШ: "З гісторыі касцёла на Лунінеччыне". | |  Пра што можа распавесьці лунінецкая сфрагістыка розных гадоў — пячаткі устаноў, цэркваў, касцёла, адукацыйных устаноў, асабістыя пячаткі і інш.? Яны распавядуць гісторыю нашага горада, пра людзей, якія жылі тут у пачатку ХХ стагоддзя, пра іх захапленьні, пра розныя установы, якія даўно перасталі існаваць. Адбіткі пячатак — гэта адбітак гісторыі. І хаця не ўсе віды ніжэй пералічаных адбіткаў можна строга аднесьці да пячатак (больш — да штампаў), яны з'яўляюцца часткаю лунінецкай сфрагістыкі, а значыць гісторыі. Больш падрабязна можна пачытаць у артыкулу Льва Коласава Лунінецкая сфрагістыка | Навукова-даследчая і выдавецкая работа па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінецкім раёне Лунинец |
|