“Палессе”
(Старонкі з кнігі Юзафа Абрэмбскага)

Пераклад з польскага Панасюк Л.К.

Лунінец
Самвыдат

Паважаныя чытачы, перш чым пазнаёміцца з гэтай невялічкай па аб’ёму брашурай, хачу прапанаваць вам невялікі ўступ. Мае краязнаўчыя даследаванні прывялі мяне да знаёмства з кнігай польскага вучонага — этнолага і сацыёлага Юзафа Абрэмбскага “Палессе”. Кніга мае 600 старонак, напісана на польскай мове. Змест яе настолькі зацікавіў нас з Ларысай Канстанцінаўнай — маёй жонкай, што мы вырашылі зрабіць пераклад некаторых яе раздзелаў і старонак, якія больш датычацца гісторыі блізкай нам мясцовасці, і таму ў гэтай кнізе ёсць карысная інфармацыя, якая зацікавіць многіх людзей. Сама гісторыя з’яўлення гэтай кнігі таксама варта асобнага аповеду, але нам прыдзецца апусціць гэтыя падзеі. Адно скажу, што ўся кніга–зборнік была выдадзена ў Варшаве выдавецтвам “Oficyna i nauka” ў 2007 годзе. Навуковым рэдактарам кнігі з’яўляецца доктар філалагічных навук, прафесар Ганна Энгелькінг. Яна ж напісала і падрабязны ўступ на 32-е старонкі да кнігі Юзэфа Абрэмбскага, назва якогй гучыць — “Палессе Юзэфа Абрэмбскага”. Гэта спроба прааналізаваць 600 старонак навуковага тэксту, ацаніць яго і галоўнае — даць чытачам, у тым ліку і беларусам, асэнсаваць сёння яго навуковы подзвіг у 20-50 гады ХХ стагоддзя на вялікім абшары Палесся, у тым ліку нашага Лунінецкага, Столінскага, Ганцавіцкага, Пінскага, Кобрынскага, Косаўскага паветаў Палескага ваяводства, а таксама Кастопальскага, Ковельскага і Сарненскага паветаў Валынскага ваяводства. У кнізе ёсць некалькі карт, дзе змог пабываць вучоны-этнограф. Геаграфічныя карты, памешчаныя ў кнізе дапамагаюць чытачам арыентавацца аб месцазнаходжвання даследаваных ім мясцін. Есць невялікая колькасць непаўторных фотаздымкаў мясцовасці, жыхароў, прыроды, звычаяў. Яны надаюць кнізе вялікую каштоўнасць. Амаль на кожнай з 600 старонак працы маюцца па 5-6 зносак-тлумачэнняў, спасылак і пералік назваў прац другіх вучоных у гэтай галіне. Усе яны маюць вялікую цікавасць, паколькі закранаюць гісторыю і нашых лунінецкіх вёсак, уклад жыцця нашых продкаў, маюцца імёны і прозвішчы яго рэспандэнтаў, запісы размоваў з імі на мясцовай мове. У кнізе ўпамінаецца каля 10 вёсачак і мястэчак нашай Лунінеччыны і не меншая колькасць мястэчак нашых суседзяў.

Трэба сказаць некалькі удзячных слоў пра Ганну Энгелькінг, дзякуючы якой наш Лунінецкі музей мае сёння кнігу “Палессе, якога не ведаем…”, Варшава, 1999, падрыхтаваную Інстытутам мастацтва Польскай Акадэміі навук, кафедрай беларускай культуры універсітэта ў Беластоку і ў аўтарстве Гражыны Рушчык пры судзеянні доктара навук Ганны Энгелькінг.

У кнізе ёсць выдатныя фотаздымкі, зробленыя фатографамі: Юзафам Абрэмбскім, Станіславам Бохнітам, Янам Булгакам, Станіславам Дваракоўскім, Казімірам Машынскім (які бываў на тэрыторыі Лунінецкага павета яшчэ ў 1925-1928 гады і зрабіў шмат фотаздымкаў нашых землякоў у вёсках Багданаўка, Велута, Чучавічы, Ліпск, Сінкевічы, Лобча, Чудзін, Дзяніскавічы і др.), Казімірам Мядзінскім, Генрыкам Паддэмбскім, Эдуардам Фалькоўскім, Юзэфам Шыманчыкам і некаторымі невядомымі, нам нам сёння іншымі фатографамі. Шкада, што такія выданні становяцца вядомымі для нас са спазненнем, але такі гэта быў час… Хаця некаторыя жыхары паспелі пазнаць сваіх родных і блізкіх нават у такі час. (Велута, на адным здымку жыхарка Хлуд, сястра якой Ева яшчэ паспела ўбачыць яе на здымку 1926 года. Ёсць у кнізе здымак і могілак з нарубамі ў в. Велута і Багданаўка. Аўтар Казімір Машынскі, дарэчы, будучы настаўнік Юзэфа Абрэмбскага).

Гэта цудоўная кніга была выдадзена і на беларускай мове. Такія кнігі маюць і некалькі другіх раёнаў Палесся Брэсцкай вобласці. За гэта мы павінны быць асабіста шчыра ўдзячны доктару навук, пані Ганне Энгелькінг асабіста. Але вернемся да Абрэмскага. Дык усё-такі, хто ж ён сам Юзэф Абрэмбскі?..

Юзэф Абрэмбскі нарадзіўся ў Тэпліку на Падоллі ў 1905 годзе. Быў малодшым у сям’і Антонія Абрэмбскага, эканома земскіх маёнткаў, і Марыю з Галайскіх, настаўніцы. Меў дзве сястры — Антаніну, пазней Абрэмбска-Яблонска, прафесар слявянскай філалогіі, і Марыя, пазней Сцібэр, мастачка, выкладчыца ў мастацкіх навуковых установах.

“Паходзілі мы з Мазоўша. Бацька наш будучы 14-гадовым хлопцам прымаў удзел у паўстанні 1863 года, быў кур’ерам. Быў нават паранены і знаходзіўся ў крэпасці ў Мадліне. Пазней скончыў сельскагаспадарчую школу і працаваў эканомам маёнткаў графа Патоцкага на Падоллі. Мяняў маёнткі, і таму я нарадзілася ў Пшэльнай, а брат — у Тэпліку. Потым бацьку перавялі ў ваколіцы Слоніма, там знаходзіўся маёнтак Плянта, вялізныя лясы, лясная гаспадарка… А пазней зноў вярнуліся на Украіну, дзе жылі і дзядзькі ў мясцовасці Дужы Стэп. Маці мая паходзіла з шматдзетнай сям’і, дзе навука была даступнай толькі маладым хлапцам. Мама, як дзяўчынка, прыслугоўвала ім, а потым мела сярэднюю хатнюю адукацыю… Пазней скончыла ў Варшаве настаўніцкія курсы ў Стафані Сэмпалоўскай; тыя часы надзвычай маме імпанавалі…

(З успамінаў Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай, 1994)

Пасля смерці бацькі сям’я жыла ў Кіеве, Лодзі, нарэшце Варшаве. Юзаф вучыўся ў гімназіі. Экстэрнам здаў экзамены на атэстат сталасці ў Кракаве у 4-ай рэальнай гімназіі.

Пазней Абрэмбскі вывучае ў Ягелонскім універсітэце этнаграфію славян, дзе адначасова працуе асістэнтам кафедры этнагарафіі славян у знакамітага выкладчыка, этнографа Казіміра Машынскага. Гэты навуковец у многім спрыяла абуджэнню цікавасці маладога даследчыка да Палесся. Тут жа Абрэмбскі вывучае і славянскую філалогію ў Казіміра Ніча ў 1928 годзе. Гэта якраз той самы час, калі Машынскі апрацоўвае вынікі сваіх амаль што 3-х гадовых этнаграфічных экспедыцый па Палессі (асабліва Берасцейскаму П.І.), дзе ён зрабіў некалькі соцень выдатных здымкаў, якімі мы любуемся і ганарымся сёння.

Летам 1927/28 гг. ён прымае ўдзел у аўтаэкспедыцыі на Балканы, там праводзіць этнаграфічныя даследаванні Балгарыі, Турцыі. Яго цікавіць у першую чаргу земляробства і паляванне. Вынікам яго паездкі стала напісанне дыпломнай работы ў 1929-1931 "Lud Slowianski". У 1932-33 гг. Абрэмбскі вядзе даследаванні структуры вясковага насельніцтва і сям’і, абрадаў, народнай медыцыны і магіі ў Македоніі і Усходняй Сербіі. Па гэтых матэрыялах абараняе доктарскую дысертацыю. Большасць яго здымкаў таго часу не апублікаваны і па сёння.

Аднак самы плённы яго час — эта 1934 — 1937 гады. Юзэф Абрэмбскі звязвае свой лёс з інстытутам даследаванняў нацыянальных праблем (IBSN), правадзейным членам якога становіцца з 1936 года. У 1934-1937 гадах праводзіць у рамках IBSN і ў супрацоўніцтве з Камісіяй навуковых даследванняў усходніх земляў этнасацыялагічныя даследаванні на Палессі. Вынікі гэтых даследаванняў былі прадстаўлены ў рэфератах на сходах інстытута, на першым навукова-справаздаўчым з’ездзе, прысвечаным усходнім землям II Рэчы Паспалітай у верасні 1936 г., і ў артыкулах, якія апублікаваў у "Справах народнасцей" і у "Сацыялагічных поглядах" (“Сённяшнія людзі Палесся”, “Этнічныя праблемы Палесся”, “Праблемы этнічных груп у этналогіі і яе сацыялагічнае разуменне”, ”Статычны і дынамічны падыход у даследаваннях народнасцей”).

У 1936 годзе Абрэмбскі становіцца віцэ-дырэктарам Дзяржаўнага Інстытута вясковай культуры. У 1938 годзе жэніцца з Тамарай Маразовіч. Яна, эканаміст і сацыёлаг, з цягам часу яна становіцца яго добрым памочнікам у этнасацыялагічных даследваннях. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын Стэфан.

1939-1945 гады былі цяжкімі выпрабаваннямі для яго, як і для ўсіх славян: пачалася Другая Сусветная вайна. Абрэмбскі хавае большую частку бібліятэкі інстытута і яго архіў у бяспечныя месцы, асабліва ў 1944 годзе, у часы Варшаўскага паўстання.

Пасля заканчэння вайны, у лютым 1946 года ён абараняе доктарскую дысертацыю па этналогіі ў Варшаўскім універсітэце на аснове навуковай працы “Архаічнае Палессе” і тут жа выступае з дакладам на паседжанні сената Варшаўскага ўніверсітэта з дакладам па доктарскай дысертацыі “Эканамічная тэорыя і сацыялагічны метад пры даследаванні першабытных грамадстваў”. Летам гэтага ж года ён едзе па запрашэнні прафесара Е.Е. Эванса-Прытхарда ў Інстытут сацыяльнай антрапалогіі Оксфардскага ўніверсітэта, дзе выступае з цыклам лекцый (“Сяляне Усходняй Еўропы ў працэсе перамен”); выкладае ў Інстытуце антрапалогіі Лондана. У 1947 годзе пакідае Лондан і едзе на Ямайку, дзе працуе там на працягу паўтара года.

У 1948-1959 гадах Абрэмбскі працуе ў Дэпартаменце міжнароднай апекі ААН. На адным з кангрэсаў выступіў з дакладам "Сацыялогія ўзнікаючых народаў", які быў, як бы падсумоўваннем македонскіх, палескіх і ямайскіх даследаванняў. На жаль, большая частка яго прац таго перыяду, згодна з рэгламентам ААН, была выдадзена альбо друкавалася ананімна. Толькі малая частка прац была падпісана ягоным прозвішчам.

1959-1967 гг. Абрэмбскі — прафесар сацыялогіі і антрапалогіі ў навучальных установах штата Новы-Ёрк. Ён працуе як прафесар- дыдактык сацыяльнай антрапалогіі. Выкладае ва ўніверсітэтах у Новым Ёрку. Прымае актыўны ўдзел у амерыканскіх і міжнародных семінарах і канферэнцыях, рыхтуе да друку навуковыя матэрыялы з даследаванняў у Македоніі і Ямайцы.

Адзін з яго амерыканскіх студэнтаў успамінаў:

“Лекцыі Абрэмбскага, якія ён чытаў з неаслабнай цікавасцю і палкасцю пазнання, былі поўныя эрудыцыі і настрою, былі цалкам пазбаўлены педантызму ці пыхлівасці. Мы выражаем яму тое, на што многія прэтэндуюць — павагу, бо дасягнуў таго, што сведчыць пра многае, — майстэрства”.

(Е.К. Наццінгам, “Юзаф Абрэмбскі, 1905-1967”)

Юзаф Абрэмбскі пам.р 28 снежня 1967 года ў Голлісе штата Нью-Ёрк.

“У асобе Абрэмбскага польская навука мела аднаго з самых славутых сацы.лагаў і адначасова этнолагаў. Ён належаў да самых здольных вучняў Браніслава Маліноўскага. Усе даследаванні Абрэмбскага могуць паслужыць узорам навуковай працы”.

(Навакоўскі С., "Юзаф Абрэмбскі — недаацэнены сацыёлаг")

“Юзаф Абрэмбскі быў на працягу ўсяго свайго жыцця гуманістам у самым глыбокім сэнсе гэтага слова. Быў чалавекам выключна сціплым і адначасова чалавекам выключнай свабоды духа”.

(Е.К. Наццінгам, "Юзаф Абрэмбскі, 1905-1967")

Пасля смерці вучонага вялікая частка архіву засталася не на ягонай радзіме вучонага, а ў Амерыцы. Гэта больш чым тысячны архіў фотанегатываў і шмат рукапісаў. Абрэмбскі не паспеў закончыць друкаванне сваіх шматлікіх прац і вынікаў навуковых даследаванняў. Не маючы магчымасці пералічыць многія працы вялікага вучонага, назаву толькі некалькі, якія маюць прамое дачыненне да нашага беларускага Палесся, у тым ліку і Лунінецкага. Гэта працы:

“Архаічнае Палессе”, “Край карал.ў і мужыкоў”, “Панская гаспадарка”, “Паншчына-дарэмшчына”, “Лях прыгнятальнік і цар вызваліцель”, “Гаспадары лесу і балота”, “Палескі патрыярхат” “Палессе і палешукі ва ўяўленнях суседаў”, “Народ без Бацькаўшчыны”, “Панская школа і мужыцкія дзеці”, “Легенда лясных людзей”. Усе гэтыя назвы з’яўляюцца раздзеламі зборніка — I-й кнігі Абрэмбскага "Палессе", упершыню выдадзенай у 2007 годзе, у гонар 70-і гадоў пасля завяршэння ім трохгадовай экспедыцыі па Палессі. Апошнім раздзелам у гэтай фундаментальнай працы з’яўляецца раздзел “Палеская вёска сёння”.

Хочацца яшчэ дабавіць пра Юзэфа Абрэмбскага і тое, што ў сваіх працах ён не цураецца цытаваць працы іншых народазнаўцаў, сваіх папярэднікаў і сучаснікаў — Мітрафана Доўнара-Запольскага, Часлава Пяткевіча, Яленскую і другіх вучоных (іх прозвішчы вы заўважыце ў брашуры П.І.). Верыцца, што гэта кніга будзе перакладзена на беларускую мову, бо ў ёй адлюстравана гісторыя Палесся ў міжваенны перыяд — 20-40-я гады ХХ стагоддзя, магчыма, яна яшчэ з’явіцца і ў інтэрнэце… Дарэчы, у часопісе “АRCHE №3 2011 г.” раздзел “Народ без Бацькаўшчыны” 137-220 старонкі. (паходзіць з яго архіўнай спадчыны, надрукаванай у 1936 годзе ў часопісе “Sprawy Narodowosciowe” m. 10, №1-2, с. 1-21 скарочаная версія і называўся “Этнічная праблема Палесся”. Пераклад зрабіў Андрэй Бераснеў, якому мы таксама выказваем сваю шчырую ўдзячнасць за грунтоўны пераклад з польскай мовы. У гэтым жа нумары ёсць матэрыял Ганны Энгелькінг “Палессе Юзафа Абрэмскага”, пераклад з польскай мовы Андрэя Бераснева, паводле аўтарскага машынапісу.

Вельмі цікавы нумар часопіса. Не магу ўтрымацца і не змясціць невялічкі матэрыял на адвечнае пытанне некаторых жыхароў нашага раёна, адкуль пайшло слова-мянушка "Сегачы"?.. Аказваецца, на старонцы 153 , у зносцы пад №19 ёсць такое тлумачэнне:

[”У палявых запісах Станіслава Дваракоўскага (родзічы якога пахаваны у Бастыні), зробленых у Лобчы (Лунінецкага павета), у 1935 годзе ёсць такі запіс: “Назва сегачы паходзіць ад сегача (світкі). ”На іх называюць сегачі, шчо воны носять сорочку доўгую, а на вэрху сегач, а по нашому пальто альбо свытка)].

Гэта вельмі кароткі ўступ да цікавых матэрыялаў, якія толькі гадоў 15-20 сталі даступнымі для тых, хто любіць свой палескі край, яго багатую і слаўную гісторыю, тым больш, што шматлікія старонкі працы вучонага адносяцца і да вёсак нашага Лунінецкага раёна

З павагай Панасюк І.А., настаўнік-ветэран. Лунінец.

“Гаспадары лесу і балота“. (Старонкі раздзела 138-139 з кнігі Юзэфа Абрэмбскага “Палессе”.

Поле палешука — гэта дробныя, рассеяныя на вялікім абшары нівы. Адначасова прыходзіцца апрацоўваць розныя па сваіх асаблівасцях глебы і супрацьстаяць то пераўвільгатненню іх, то сухасці. Гэта робіць неабходным прымяняць розныя сістэмы апрацоўкі (глебы). Рысы палескага земляробства знаходзяцца ў прынцыповай адпаведнасці з гаспадаркай палешука. Зыходзячы з гэтага, вырабляюцца і пэўныя прылады працы. Фізічныя магчымасці чалавека, здольнасць спасцігаць таямніцы акаляючай яго прыроды, уменне карыстацца размешчанымі ў ёй дарамі, выкарыстоўваць на сваю карысць пэўныя прывілеі, якія яна дае чалавеку; цяжкая праца, розум, а калі-небудзь шчаслівы выпадак — вось умовы, дзякуючы якім паляшук стварае сваю субстанцыю жыцця.

Але багацце, рознавіднасць і ўсебаковасць палескай гаспадаркі не з'яўляецца простым адлюстраваннем багацця і разнастайнасці прыроды Палесся. Гэта хутчэй адлюстраванне сацыяльнай сістэмы — багацця і магчымасцей сацыяльнай арганізацыі з яе культурнымі і маральнымі традыцыямі, якія здольны надзяліць жыхара пушчы і багнаў матэрыяльнымі і духоўнымі інструментамі для барацьбы за існаванне (жыццё), з'яўляцца яго цвёрдай і суровай апорай, насыціць зместам, які прыдае жыццю чароўнасць і прыгажосць. Прыкметы традыцыйнай сістэмы гаспадарання палескага сялянства цесна звязаны з яго радзінным, (сямейным) укладам, з яго сямейнай аўтаноміяй. Сям'я — аснова сацыяльнай палескай арганізацыі. усё дабро, усе здабыткі і прадукты, створаныя ў гаспадарцы, павінны служыць толькі яе (сям'і) патрэбам. Ніводзін прадукт не ствараецца для рынку, — гэта вартасці, якія павінны служыць сям'і, якія становяцца агульнымі сямейнымі здабыткамі, элементамі яе арганізацыі, якія забяспечваюць ёй жыццё.

„Паляшук не любіць і не разумее гандлю, наогул, ён дбае толькі аб сваёй уласнай выгадзе, — піша Еленьска — Яго турбуе толькі тое, каб выцягнуць з зямлі дастатковае ўтрыманне для сябе і сям'і. А калі можна, то з года ў год пакідаць запас грэчкі, жыта і г.д. Аб продажы сваіх прадуктаў ніколі не думае, хіба толькі пры вострай патрэбе можа збываць збожжа, згаджаючыся на яго продажу. Багатыя гаспадары валодаюць шматгадовымі запасамі збожжа, якое найчасцей становіцца нарэшце здабычай пацукоў. Патрэбы тутэйшых людзей вельмі абмежаваны, яны задавальняюць сябе выключна саматужным промыслам. Земляробчымі машынамі сяляне не карыстаюцца наогул. Хаты кожны будуе сам сабе, ад прызбы да даху, толькі печ і комін ставіць вясковы муляр. Устаўляе шыбы ў вокны, робіць лавы, сталы, ложкі і ўсё начынне кожны сам для сябе, роўна як і сохі, вазы, сані, граблі і бароны, кубельцы, бочкі, кошыкі, начоўкі, балеі і г.д. Адзежы паляшук таксама купляе не многа: боты, шапкі, хусткі на галаву, часам з паркалю, спадніцы, пацеркі, спінкі для карсетаў. Амаль усё адзенне зроблена з тканіны, у гэтым жа доме вытканай, апрача адной, — світы, пашытай спецыялістам, якім з'яўляецца кравец-яўрэй. Па гэтай прычыне грошы гаспадару не вельмі патрэбны. Галоўная яго трата — гэта падаткі […] Апрача гэтага, ён траціцца на такія рэчы, як жалеза для сох, косы, сярпы, соль, часам у пост трохі алеяў, а на ўсялякія ўрачыстасці, у святы і навогул пры кожным зручным выпадку — гарэлка. Яна ў бюджэце мясцовых палешукоў займае важнае месца. Уся ўвага ў гаспадарцы звернута не на атрыманне грошай, бо іх можна заўжды зарабіць дастаткова, а на .выцягванне. з зямлі найбольшай карысці.“ [Еленьска 1891, ст.297]

Аўтаномная і ўсебаковая палеская гаспадарка мае галоўны прынцып: многа зямлі, многа быдла, многа лесу і балота, а для ўсяго гэтага патрэбна было многа рук для працы. Кардынальнай умовай гаспадарчага поспеху і матэрыяльнага дабрабыту была колькасць членаў сям’і, яна давала магчымасць пэўнаму падзелу працы па гаспадарцы. Гэта спрыяла ўтрыманню вялікіх сямей, дзе арганізацыя стварэння матэрыяльных даброт, дзякуючы адпаведнаму падзелу працы, была больш паспяховай, а праца больш плённай.

“Раньшэ грамада жыла вялікімі сем’ямі — расказвае адзін з альманскіх гаспадароў — і іначэй жыць не можна было. Зямля была раскінута па далёкіх месцах. То еслі малая сям’я, то она не могла работаць на такіх раскінутых землях. Еслі нада сеяць ілі жаць, то нет кого аставіть дома. То паэтаму ані жылі вялікімі сем’ямі, шчо часть уходіла на збор хлеба, а дома находілісь хазяйкі для паддержкі хазяйства. Уходілі на збор хлеба на одну неделю, на две”. [Павел Хойко. Альманы (Сёння Столінскі раён П.Л).].

Вялікія сем’і былі не толькі насьбітамі традыцыйнай сістэмы гаспадарання на Палессі, але і творцамі яе дабрабыту і багацця.

“Харашо мы пры бацьку жылі — расказвае адзін з прадстаўнікоў даўніх часоў, — малі тры пары валоў, пару лашадей,чатыры вупражы, кароў восем і девять бывае. Было тавару большэ трыццаці штук, авец тожэ да трыццаць штук было. Хлеба то хватало, хаця ў тыдзеь ішло тры чашкі (чатыры з паловай, да пяці пудоў) і собі і свіням. Свіней было 6 і 7. Клецей было тры, падкоў (падок — мера плошчы поля) хлеба тры, […] ав.с, ячмень,проса,грэчка по адной. А шчо картоплі, то ўжэ было” [Альманы]. Набытае сумеснай працай багацце было не толькі залогам матэрыяльнага забеспячэння сям’і. Мела яно больш шырокі сэнс, паколькі вызначала месца сям’і ў вясковай іерархіі.

“Тагды тавару (тавар — хатняя жыв.ла) багата было: трыдцатак і больш было. Пар тры валоў і чатыры. Коней тагды было па тры штукі […] і грошы былі на ўсялякія патрэбы.[…] Клецей было тры:адна была бацькавай, другая была дзядзькі, а я сабе трэцююю зрабіў. Падкоў: от, На чынаве 4 было, а дома было два, тры, чатыры, а за балотам два было. Ото мы былі першыя хазяе. Пчол да сотні было і больш. […] А тагды яшчэ зладзеяў не было. А толькі мядзведзяў баялісь” [Якаў Хойко. Альманы].

Раздзел: Патрыярхат на Палессі ў 20-40 гады ХХ стагоддзя.

Хаты палескай в.скі месцяцца па абодвух баках вуліцы, на няроўнай адлегласці адна ад другой, часам за адной агароджай стаяць дзве, калі радзіна вельмі вялікая.

Будуюцца хаты непасрэдна пры вуліцы так, што з вуліцы можна заглядваць у акно хаты, уваходныя дзверы хаты размешчаны так, што ўваходзіць у хату можна толькі з падворка.

Падворак амаль заўжды доўгі, на ім з двух бакоў месцяцца гаспадарчыя пабудовы. Насупраць галоўнай брамы — другая, ніжэйшая, якая вядзе на агарод.

Агарод цягнецца за хатай вузкім шнурам і даходзіць да другой агароджы, за якой стаіць стадола (гумно), стагі жыта, часам сушылка і азярод (прыстасаванне для сушкі).

Такім чынам, кожная гаспадарка займае вузкую і доўгую прастору. Па прав бок брамы акном на вуліцу стаіць хата, за ёй паветка (пабудова без трох сцен) прыкрыта дахам, дзе захоўваюцца сані, вазы, запасныя колы; у некаторых — сена. За паветкай стаіць свіран, які выкарыстоўваецца для захоўвання розных хатніх запасаў. Такіх свіронкаў на падворку можа быць некалькі, часам яны пабудаваны каля самых варот, часам прып.рты да якой-небудзь сцяны.

У гумне (стадоле) складзена жыта (у снапах), якое потым абмалочваецца на таку.

У багатых гаспадароў ёсць летняя кухня з выкладзенай у ёй печчу (так званая — варыўня), хлеў для свіней і хлеў для кароў. Там жа стаяць і коні, калі няма асобнай стайні для іх. Усе гэтыя забудовы месцяцца на вельмі малой прасторы падворка, на большай частцы яны невялікія па памерах, нізкія, крытыя дранкай, (гонтай), а то і саломай, чаротам; складзены абавязкова з круглякоў. Палешукі не робяць прыгожых забудоў, і нават багатыя людзі жывуць у брудных, нізкіх, курных (закопчаных дымам) хатах.

Хата палешука — гэта арыгінальная першабытная забудова, якая, на першы погляд можа паказацца жытлом, больш прыстасаваным для жыв.лы, чым для людзей, але тым не менш, яна поўнасцю задавальняе патрэбы ўласнікаў (гаспадароў). Заўсёды невялікая, памерам ад 14-16 аршын даўжыні на 7-8 аршын шырыні. На такі спосаб забудоў уплывае, мабыць, прастата ва ўзвядзенні такіх хатак і сацыяльная настроенасць палешука, які адчувае сябе больш абароненым і шчаслівым, калі бачыць блізка твары родных. Кожны сам сабе будуе дом ад прызьбы да даху, і толькі вясковы пячнік (каменшчык) складзе з неапаленай гліны печ.

Хата падзелена на 3 няроўныя часткі: найменшая — сені, па правы бок хаты размешчаны жылы пакой, па левы — нешта накшталт кладоўкі (каморы) — клець.

У некаторых хатах, у якіх жыве значна большая сям’я, замест клеці ёсць іншае жылое памяшканне, завецца яно святліцай, аднак наяўнасць яе (святліцы) — вельмі рэдкае выключэнне. Надта нізкія дзверы вядуць у сені, якія служаць часта для розных гаспадарчых работ, тут стаяць жорны, цэбры, в.дры, бочкі, ступы, а таксама і нейкія ўжо не патрэбныя рэчы. З сяней па драбінах можна залезці на гару (прастора паміж столлю і страхай), дзе таксама захоўваюцца мала патрэбныя рэчы. У клеці захоўваюцца самыя найдаражэйшыя і найкаштоўнейшыя запасы: адзежа цэлай сям’і ў вялікіх лубяных кублах (дубовых скрынь нашы сяляне не ведаюць), палатно ў валках, наміткі (вузкае палатно, якім пакрывалі галаву замужнія жанчыны), паношанае адзенне, вялікія запасы льну і воўны, маткі прадзеных нітак, сала ў кавалках, сушоныя грыбы, лыка на лапці, лісце тытуню, соль, лубкі з м.дам; гусіны пух і пер’е ў мяшках і іншыя рэчы. Зрэшты, хата, якая не больш за 8 квадратных аршынаў, здаецца ад ўсяго таго, што ў ёй знаходзіцца, яшчэ меншай. У жылы пакой з сяней вядуць нізкія дзверы, а парог заўжды высокі так, што, уваходзячы ў хату, патрэбна згінацца амаль напалову (роста).

Пры дзвярах, па левы бок, чвэрць хаты займае печ-велікан з мноствам маленькіх схованак і патаемных мястэчак. Ёсць падпечак, дзе ў сцюдзёныя зімы могуць сядзець куры; прыпечак, на які можна сесці або нават зручна легчы. Ёсць малая ямка для заграбання жару (гарачых вугельчыкаў), які застаецца гарачымі пад попелам, каб за кожным разам не распальваць агонь. Ёсць, урэшце, чэран (чарэн) (шырокая прастора печы), які добра награваецца. На ім звычайна цэлы дзень (асабліва марознай зімой) сядзяць малыя дзеці, а ноччу спяць старэйшыя члены сям’і.

Па другі бок дзвярэй, направа ад кутка хаты, цягнуцца 2 паліцы (полкі), на якіх месцяцца гаршкі, шклянкі, міскі, якія заўсёды маюцца ў кожнай хаце. Фаянсавыя талеркі размаляваны ў кветкі чырвонага колеру. Лыжкі самаробныя, драўляныя.

Сцяна ад падворка направа мае 2 акны, першае ад уваходу звычайна меншае, шырокае, але нізюткае, другое, трошкі большае, трэцяе таксама большае, размешчана ў сцяне ад вуліцы, насупраць дзвярэй. Пад вокнамі, уздоўж сцен, стаяць лавы. Месца ў куце хаты насупраць дзвярэй паміж двума вокнамі — гэта покуць.

Гэта ганаровае месца ў хаце, там звычайна сядзіць гаспадар падчас абеду або вячэры, там садзяць пачэсных гасцей, увечары перад Раством, там ставіцца міска з куццёй (абрадавая ежа з варанай пшаніцы) на падасланым сене. Гэты кут — святое месца хаты. Перад лавай, насупраць акна, стаіць стол, цэлы дзень накрыты абрусам даматканага вырабу, пасярэдзіне ляжыць бохан хлеба. Над акном, у рад адна за адной, вісяць іконы — старыя, самаробныя малюнкі на дрэве. Яны вельмі непрыгожыя і смешныя, але намаляваны з сапраўднай, 13 наіўнай і шчырай верай, гэта звычайна — Прачыста, з вялікай галавой на тонкай шыі, святыя Пятро і Павел стаяць разам, з ключамі і з кнігай у руках; святы Юрый, часам Міхаіл, бывае, калі-нікалі, Святая Троіца. У малодшых тут-жа вісіць каляровая карціна імператара і імператрыцы падчас каранацыі. На ўсіх абразах вытканыя рушнікі, чырвоныя канцы якіх звісаюць з абодвух бакоў

За іконамі ляжаць грамнічныя свечкі, асвечаныя ў царкве, травы, якімі акурваюць захварэлых. Паміж печкай і сцяной злева ад дзвярэй размешчаны палок (або ложак) гэта збіты з дошак доўгі, шырокі тапчан, нерухома прымацаваны да сцен, спаць на ім можа некалькі чалавек, часцей гэта месца прызначана для гаспадара з жонкай. Старыя людзі спяць на печцы (чэрані), маладыя сцелюцца на лавах, пад вокнамі. Лічба асоб, якія спяць у адной хаце можа даходзіць да 14 і нават болей. Летам усе маладыя спяць у гумне (стадоле) або нават на свежым паветры. Калі ёсць у хаце малое дзіця, калыска (звычайна лубяная) вешаецца на шнурах, прымацаваных да бэлек (баляк) на столі, блізка, дзе спіць маці, каб магла пахалыхаць, калі дзіця заплача.

За балькамі на столі затыканы звычайна разнастайныя рэчы: верацёны, звязкі льну, сухія галоўкі з зернем маку, лучына, сушоныя травы, лыка на лапці і г.д. усё гэта так нізка, што дастаткова працягнуць руку, каб дастаць усё (патрэбнае).

Убок ад полаці (палка), са столі звісае доўгая папярочная жэрдка, якая служыць вешалкай для ўсіх убораў (адзення), што патрэбна мець пад рукамі; там калі-нікалі могуць сохнуць ручнікі, пялёнкі і г.д. Столь з драўлянымі бэлькамі ніколі не беліцца. Сцены таксама не беляцца, толькі кожны тыдзень мыюцца гарачай вадой, ад чаго з цягам часу яны становяцца гладкімі і бліскучымі, як паліраваныя.

Падлогі ў хаце ніколі няма, яе замяняе звычайная зямля або ўтрамбаваная гліна, усё гэта няроўнае і мае шмат ямачак.

Паміж двума вокнамі з падворка, у паўтара (1,5 локця) ад сцяны, знаходзіцца лучнік. Гэта нешта накшталт каміна, які спускаецца ўніз ад столі. (Ён) мае форму ўсечанага конуса, вузкага зверху, расшыранага ўнізе, сплеценага з лазы, абвітага грубым палатном і абмазанага звонку і ўнутры глінай. Ад асновы конуса ўніз падвешана на доўгіх кручках жалезная рашотка, на якую кладуць запаленую смальную лучыну. Дым ідзе сабе наверх, запаўняючы конус, і паветра ва ўсёй хаце ачышчаецца. А лучына дае яснае, прыгожае, вясёлае святло, якое ружовым бляскам аблівае маладыя твары, схіленыя над прасніцамі, старыя сівыя галовы і дзіцячыя мурзатыя тварыкі.

Уся абстаноўка палескай хаты пры святле лучніка набывае нейкі маляўнічы і таямнічы выгляд. Нібыта дух мінуўшчыны зыходзіць з таго ціхага святла і ахіляе тых людзей, якім няма справы да розных палітычных падзей, што рушаць рэшткі Еўропы, і яны не намагаюцца выйсці з таго зачараванага кола, якое акрэслена рукамі іх ужо далёкіх продкаў.

Гэтае апісанне палескай хаты і тэрыторыі, блізкай да яе (падворка) дае ўяўленне аб матэрыяльных асаблівасцях і прадметах, якія складаюць дабрабыт і сэнс жыцця і перайшлі як спадчына ад далёкіх продкаў палешука. Гаспадарскае атачэнне жылога дома: гумны, аборы, стагі, клеці, свірны і азяроды, сабраныя ў цеснай прасторы, а таксама ўсе гаспадарчыя прылады і запасы, якія запаўняюць прастору вакол хаты (дому). усё гэта разам падкрэслівае і вызначае гаспадарчыя функцыі палескай сям’і, яе сувязь з зямлёй, як аснову спакойнага жыцця. Вытворчая і спажывецкая мэта палешука — гэта эксплуатацыя зямлі, сумесна арганізаваная праца, якая ўтварае ўласны набытак і каштоўнасці на патрэбы членам сваёй сям’і і на агульна сямейны ўжытак.

Палеская хата і яе дворышча — гэта месца, якое злучае ўсіх членаў сям’і з іх рознымі сямейна-гаспадарчымі заняткамі ў адзінае цэлае, гэта цэнтр яе супольнага жыцця. Пра багацц гавораць не толькі запоўненыя гаспадарчыя забудовы; сімваламі сямейнага дабрабыту становяцца і элементы ўнутранага ўладкавання хаты: стол, за якім збіраюцца ў час яды, покуць — цэнтральнае месца сямейна- рэлігійнага культу з ганаровым месцам для бацькі (галавы дому) і розныя месцы начлегу: звісаючая са столі калыска, прыпечак, лавы, полаці — усё гэта паказвае, што ў склад сям’і ўваходзіць некалькі пакаленняў, пасяленцаў хаты і, нарэшце, лучнік, каля якога збіраецца ўся сям’я для вячэрняга дружнага сямейнага побыту, для сумеснай размовы, вячэрняй працы і забаў. Усе элементы ўладкавання дворышча і палескай хаты выражаюць жыццёвую еднасць усіх яе членаў.

Такім чынам, спантанна, праз сям’ю, яе быт і функцыянаванне і адбываецца працэс жыцця, працяг якога ідзе цераз умацаванне і перадачу пэўнай культурнай спадчыны ад пакаленняў старэйшых да пакаленняў малодшых. Валоданне зямлёй у шырокім сэнсе гэтага слова з’яўляецца ўвасабленнем і асновай матэрыяльнай забяспечанасці сям’і, якая пранікае ва ўсе галіны яе сацыяльнай функцыянальнасці і ў яе вонкавую арганізацыю.

У кожным грамадстве культура і землеўладанне — гэта два ўзаемазвязаныя і ўзаемапранікаючыя аспекты працэсу быту пэўнай групы, і выражаюцца яны ў яе існаванні, устойлівасці і развіцці. Яны робяць магчымым біялагічны і культурны працяг пэўнай групы і яе матэрыяльнае існаванне, а таксама заклікаюць да жыцця шэраг працэдур з рознымі бытавымі і сацыяльнымі функцыямі. У гэтым сэнсе вялікая сям’я палешука не адрозніваецца ад іншых вялікіх сем’яў у аграрных грамадствах — краявых або экзатычных.

Але спосаб, якім палеская сям’я аб’ядноўваецца сваімі функцыямі і задачамі, вызначаецца яе структурай, якую мы называем палескім патрыярхатам.

На чым гэты палескі патрыярхат заснаваны? (або што ёсць аснова гэтага, так званага, палескага патрыярхату?), якія ён мае асаблівасці, прыметы і рысы?

Галоўнай прыметай родавага ўладкавання палескай сям’і з’яўляецца бацькоўская лінія. Той патрыярхальны характар у звычайнай яго характарыстыцы зв.ўся б да выканання простых законаў спадчыннасці па мужчынскай лініі і звязаны з ім правілам шлюбу, пры якім жонка пакідае бацькоўскі дом і пераходзіць на гаспадарку мужа. Але важнай падаецца нам з’ява, якая пранізвае ўсе формы быту, і гэта цесна з ім звязана: стварэнне, звязкі ў якой аб’яднаны сваімі ўяўленнямі, верай, звычаямі — бацькі, сыны і зямля. Саюз бацькоў, сыноў і зямлі — галоўны элемент палескай родавай арганізацыі. Гэта аснова, якая вызначае палескае землеўладанне, як цэласную сістэму, і на гэтым шляху саюз бацькоў, сыноў і зямлі накладвае адбітак на разнастайныя аспекты жыцця сям’і і ўсяго роду.

У палескай сістэме землеўладання фундамент, на якім трымаецца саюз паміж чалавекам і зямлёй, вызначаны паходжаннем чалавека, яго роднаснымі сувязямі. Зямля — каштоўнасць родава- сямейная, якая перадаецца па мужчынскай лініі: ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука. Сацыяльнае паходжанне зацвярджае саюз чалавека з зямлёй, абумоўлівае месца жыхарства, вызначае яго паўнамоцтвы да распараджэння і эксплуатацыі, а таксама акрэслівае пазіцыі асобы ў агульнай прасторы сям’і, характар яе асабістых функцый і заняткаў у залежнасці ад становішча, якое гэта асоба займае ў сям’і. У сувязі з гэтым паўстае вызначальная рыса структуры вялікай сям’і Палесся, прыярытэтная пазіцыя ў ёй — бацькі і яго сыноў. Гэты патрыярхальны тып уладкавання вялікай сям’і знаходзіць свой выраз у кожнай яе асобе, складзе, унутранай іерархіі (супадчыненні), у роднасных узаемаадносінах, у нормах і мерах уздзеяння, якія рэгулююць сямейныя ўзаемаадносіны, арганізоўваюць сумесную працу і асабісты занятак, і, нарэшце, у рэлігійных вераваннях і агульнай маральнасці сям’і.(…).

Тыповы склад сям’і мае рысы, якія падкрэсліваюць бацькоўскую лінію. Сыны, іх жонкі, дзеці жывуць разам, працуюць на агульнай гаспадарцы. Дочкі ў такой сям’і лічацца часовымі асобамі. Па дасягненні сталасці, выходзячы замуж, яны пакідаюць бацькоўскі дом і пераходзяць на гаспадарку мужоў, да св.кра і свекрыві. Патрыярхальная палеская сям’я — гэта аб’яднанне, не зусім генетычна звязанае. Не ўсе дзеці належаць у ёй да дамавой абшчыны, не ўсе яе члены маюць кроўнае радство з заснавальнікам сям’і. Гэта аб’яднанне міжрадзіннае: частка генетычнай сям’і аказваецца па-за дамавой абшчынай, а сям’я прымае ў свае члены прадстаўнікоў іншага роду. Такая міжроднасная структура палескай сям’і — гэта вынік сямейнага ладу, які мае прыярытэтам бацькоўскую лінію: яна ставіць у прывілеяванае становішча бацьку і сына і падпарадкоўвае пераходзячых да мужняй радні кабет (жанчын). У сувязі з такім складам патрыярхальнай палескай сям’і паўстаюць яе тыповыя структурныя рысы: асновай арганізацыі вялікай сям’і з’яўляецца заўсёды цэнтр, складзены з бацькоў і дзяцей, і найперш з бацькі і сыноў, якія звязаны агульнымі сямейнымі традыцыямі, кроўным радством, уяленнямі аб сувязі са сваёй уласнай зямлёй, супольнай маёмасцю, аднолькавасцю прозвішча, моцнымі сямейнымі пачуццямі, таксама прывілеямі будучай спадчыны. Вялікая палеская сям’я — гэта толькі плод(вынік) сегментацыі сям’і таго асяродка (цэнтра), які разрастаецца цераз шлюб яе членаў, больш дакладна — сыноў з вялікай сям’і, звязаных паміж сабой на аснове Бацькаўшчыны.

Гэты асяродак і з’яўляецца асноўным цэнтрам падзелу вялікай сям’і (як культавай групы). Ён увасабляе асабісты і агульнасямейны працяг працы і з’яўляецца моцным стрыжнем яе арганізацыі, трываласці і развіцця .

Праз гэты асяродак (цэнтр) перадаецца прозвішча, вызначаецца месца жыхарства і сямейная ўласнасць: найбольш зразумелых, часта знешніх элементаў яе арганізацыі. Захаванне культурных традыцый сям’і таксама звязана са старэйшымі яе членамі; па меры старэння і ўпадку якіх знаходзіць свае шляхі працягу і пашырэння нават сам патрыярхальны ўклад вялікай сям’і таго асяродка, які знаходзіць працяг, аднаўленне і адраджэнне стандартаў (эталону) групы. […] Для патрыярхальнага асяродка зямля — гэта не толькі жыццёвая прастора групы, не толькі месца існавання і дзеяння, не толькі сродак і аснова выжывання — гэта таксама спецыфічная агульная каштоўнасць; гэта Бацькаўшчына — агульна-сямейная радзінная святасць.

.Зямля ёсць найдаражэйшая сутнасць для беларуса, — піша ў сваім навуковым даследаванні Доўнар-Запольскі, які апіраецца ў значнай меры на матэрыялы з даследаванняў беларускага Палесся. Ва ўсемагчымых абрадах, песнях, аповесцях, якія выражаюць архаічныя погляды, прабіваюцца глыбокія пачуцці павагі да зямлі. Гэта зразумела: зямля карміла праз вякі і корміць цяпер. З паняццем зямлі цесна звязана паняцце роду ў простым значэнні, падаўжэнні яго ў асобах нашчадкаў. Відаць, як важна для беларуса мець спадчынніка (нашчадка), які жыў бы (сядзеў бы) на яго месцы, абрабляў і паважаў тую самую зямлю, на якой пралівалі пот яго дзяды і прадзеды.. [Доўнар-Запольскі 1897, т.1ст.136]

Зямля сям’і, “бацькаўшчына”, адчувальная і матэрыяльная, — гэта адзіны рэальны працяг жыцця мінулых пакаленняў і памерлых продкаў у сучасным існаванні роду. Яна (зямля) — гэта не толькі элемент традыцый сям’і, але і частка жыцця памерлых роданачальнікаў, перададзеных у свет жывых. Яна, як і .Бацькаўшчына., сімвал бессмяротнасці роду, вечнасці яго існавання. Таму сувязь чалавека з .Бацькаўшчынай. — містычная і неразрыўная. На абароне гэтай сувязі стаіць звычай, які забараняе продаж зямлі, пакуль жывуць спадчыннікі (нашчадкі) роду і “прэтэндэнты” на бацькаўшчыну. (Доўнар-Запольскі 1897г. Т. 1 ст. 96). Зямля не з’яўляецца прадметам індывідуальнага валодання. Яна агульная родава-сямейная ўласнасць, доказ існавання радзіннай групы, матэрыяльная субстанцыя бацькаўшчыны, на якой жывуць нашчадкі. Цэнтральнай асобай субстанцыі, вяршыняй піраміды, асновай якой становіцца зямля продкаў, — ёсць бацька, гаспадар, галоўная фігура сямейнай патрыярхальнай арганізацыі. З ім звязана матэрыяльная аснова быту сям’і: зямля, падворак, будынкі, уся жыццёвая прастора і ўсё сямейнае багацце, усё, што наследуецца ад продкаў, вотчына, якая вызначае месца на (у) в.сцы сучасным членам роду (групы). Бацька і вотчына, бацька і бацькаўшчына — гэта кроўныя элементы сямейнай арганізацыі. У іерархіі агульных каштоўнасцей сям’і бацька і вотчына займаюць найвышэйшае месца як увасабленне асновы існавання сям’і і яе жыцця. […ст.148 Д.З. ]

Норавы і звычаі сямейнага жыцця на кожным кроку выражаюць надзвычайныя пазіцыі бацькі-гаспадара, яго прыярытэтнае становішча. Гаспадар, акружаны доказамі ўшанавання і павагі: за сталом сядае на ганаровым месцы — на “покуці”— пад абразамі. Гэтае месца — сінонім Гаспадара. Астатнія члены (сям’і) па старшынству (сядзяць) з боку ад яго, жанчыны на супрацьлеглым баку, гападыня заўсёды з краю. Ён, бацька, кіраўнік і апякун сямейнай набожнасці. Ён чытае агульную малітву перад ядой і пачынае есці першым, а за ім астатнія члены сям’і па старшынству. Ён сочыць за працэсам жыцця ў святочныя дні і за выкананнем усіх абавязковых, у часы святаў, абрадаў. Між іншым, асабліва важнай лічыцца яго роля там, дзе аддаецца павага душам памерлых продкаў.

Менавіта, ён на .дзяды. (у час задушнай вячэры) заклікае (запрашае) малітвай душы памерлых на вячэру, адлівае для іх частку страў на стол, выстаўляе страву на ноч за акно. Падобныя абрады гаспадар выконвае пасля смерці кожнага члена сям’і. [Доўнар- Запольскі 1897 год, том 1 ст.94]

Не фамельярнасць, якая вызначаецца асабістымі сімпатыямі (пачуццямі), а стаўленне, поўнае ўшанавання і павагі, якое падкрэслівае надзвычайнасць і прыярытэтнасць яго становішча, — гэта норма, якую абавязаны выконваць дзеці ў адносінах да бацькі, маладыя ў адносінах да старэйшых. .Даўней маладыя баяліся старых, сын слухаўся (падначальваўся) бацьку. Шчо бацько сказаў — свято было, — расказвае аб даўнішнім патрыярхальным рэжыме стары чалавек з Макава, — і жэнаты сын, ужэ ўзрослы быў, не садзілся пры бацьку. Маладым прыступа к старым не было. Маладых в корчме даўней не ўвідзіш, толькі старыя гаспадарэ. Сядзелі, пілі, разважалі. Маладыя сабіраліса на вуліцы, старыя в корчме. Маладым нельзя было ругацца проців старога. Што скажэ бацько свойму сыну ці невестке, то мусі так быць і замолчаць”. [старэц. Маково, сёння Ганцавицки раён]

Такое становішча азначае не толькі падпарадкаванне ўстаноўленай сямейнай іерархіі: гэта выраз павагі да традыцыі, ушанаванне вартасці цэлага роду.

“Культ бацькі — адна з найгалоўнейшых рыс арганізацыі сям’і на Палессі, звязаны з шэрагам постацей магічна-рэлігійных, сярод якіх сям’я, зямля, продкі — ёсць каштоўнасці важныя, але не адзіныя. Важна, што павага, якая аказваецца бацьку праз членаў сям’і, поўніцца сэнсамі, пачуццямі магічна-рэлігійнай прыроды. Яна і ёсць свецкая. Яна ёсць “сакральная” (святая). Справа не толькі ў тым, што бацька найстарэйшы і з’яўляецца выразнікам сямейных традыцый, адным з сувязных звенняў паміж пакаленнямі жывых і пакаленнямі памерлых. “Святасць” бацькі мае аснову ў цэлай сакральнай, магічна-рэлігійнай структуры сям’і, якая прадстаўлена не толькі аб’яднаннем асоб, генетычна звязаных паміж сабой, але павязаных і аб’яднаных агульнай гаспадаркай, сям’я — носьбіт пэўных рэлігійных вераванняў — (сукупнасці правіл і паводзін, з гэтым звязаных).

Магічна-рэлігійныя дзеянні ўваходзяць у супольнае жыццё групы на кожным кроку. Сярод заняткаў і падзей, якія адбываюцца ў сям’і, цяжка знайсці тыя, якія былі б не апраўлены магічна- рэлігійнымі абрадамі. Найважнейшая жыццёвая дзейнасць групы: праца, звязаная з набыцц.м агульных каштоўнасцей, нараджэнне дзяцей — усё гэта мае сваю абрадавую аправу і акампанемент у рэлігійна-магічных вераваннях. Магічна-рэлігійны рытуал — гэта чырвоная нітка ў палатне сумеснага жыцця палешука”. [Д.-З.ст.150]

Багацце палешука — гэта не толькі сума матэрыяльных каштоўнасцей, патрэбных для жыцця, гэта паняцце мае сакральна- магічнае значэнне, зъяўляецца выразам валодання і ўтрымання праз яго сілы сакральнай магічнасці, якая надзяляе чалавека здароўем, поспехам у працы, плённасцю. (Д.З. ст 50-51).

Стан магічнай сілы чалавека выяўляецца не ў звышнатуральных незямных праявах, а ў канкрэтных, адчувальных доказах яго поспеху, дабрабыту або багацця. Увасабляецца ён у двух узаемназвязаных паняццях — .шчасце і доля.. Гэтыя паняцці не раўназначныя. Яны маюць рознае тлумачэнне іх сэнсу і розны эмацыянальны акцэнт. .Шчасце і доля. вызначаюцца не толькі той магічнай сілай, крыніцай, якой ёсць сам чалавек, яго воля, характар, але і сямейнымі, родава- спадчыннымі традыцыямі і дабрабытам. “Не радзіся прыгожым, а радзісь шчаслівым” — гаворыць палеская прымаўка. Шчасце можа азначаць не толькі сямейнае становішча згоды і гармоніі ці магічнай сілы, якое выражаецца ў багацці, дабрабыце, гаспадарчым поспеху, як здабытку ўсяго роду, але гэта яшчэ і індывідуальны поспех ці шчаслівы выпадак. Доля, у розных кантэкстах, разглядаецца як асабісты лёс чалавека. Тым не менш, у светапоглядах палешукоў ёсць вера, што .шчасце і доля. — паняцці спадчынныя, яны прымаюцца ў спадчыну праз продкаў нашчадкамі, так як прымаюцца матэрыяльныя здабыткі, дабро і багацце сям’і. Свецкае значэнне выразу “Доля” — частка ў матэрыяльнай спадчыне сям’і, якая прыпадае спадчынніку пры раздзеле ўласнасці сям’і, толькі пацвярджае не свецкае тлумачэнне гэтага паняцця.

Але шчасце і доля — гэта станы не зусім трывалыя і не вызначаныя раз і назаўсёды праз традыцыю паходжання і нязменнасці лёсу сям’і. Стан гэты — шчасце і доля — можа з’яўляцца і знікаць, яго можна стварыць і разбурыць. Магічна-рэлігійны рытуал звязаны з працай і гаспадарчай дзейнасцю, напоўнены правіламі забароны ці запаветамі (наказамі) — маральнымі, сакральнымі ці магічнымі, рознымі культавымі абрадамі, дзякуючы якім група (сям’я) існуе ў стане згоды і гармоніі, а яе члены могуць спадзявацца на добрую долю. Галоўным “прадуцэнтам“ шчасця ў межах палескай сям’і разам з маткай з’яўляецца бацька — галоўны носьбіт сямейнага культу, знаўца сямейных традыцый, выканаўца абрадаў, наглядальнік работ, заняткаў і дзейнасці сям’і. Усе члены сямейнай групы, выконваючы належныя для розных жыццёвых акалічнасцей абрады, таксама звязаныя з шанаваннем звычаяў і маральнасці, адносяць сябе менавіта да стану сямейнага .шчасця..

У сакральных функцыях і сакральнай сіле бацькі — падобна, зрэшты, і маці, — заключаецца наймацнейшая магічна-рэлігійная санкцыя з’яднанасці патрыярхальнага цэнтра (асяродка) абавязковых норм (паводзін), таксама запаветаў сямейнай салідарнасці і паслушэнства старэйшым. Наследаванне стану сілы і магічнай ласкі не ёсць рэч аўтаматычнай спадчыннасці. […] Благаслаўленне, галоўным чынам, благаслаўленне бацькі — гэта абрад, праз які пад час вясельнай цырымоніі наступае дапушчэнне нашчадкаў да сканцэтраванага ў асобе бацькі і праз яго “шчасця” радзіннага, якое ўтрымліваецца сям’ёй.

Перадача .шчасця. нованароджанай сям’і — адна з наймацнейшых, у рэлігійным сэнсе, абрадавых вясельных цырымоній, падобна яна да выправаджэння дзяўчыны з бацькоўскай хаты, калі матэрыяльным дараванням надаецца містычны характар, які вызначаецца благаславеннем бацькі і абдараваннем дачкі не толькі матэрыяльнымі дарамі, але і іх магічнай сілай, і захаваным у іх радзінным (сямейным), шчасцем.. Ёсць у нашай маладой бацька, — выкрыквае (вясельны маршалак) — няхай здаровы будзе, к нам прыбудзе, даруе шчасцем і доляй, жытам і жыццем, і добрым здароўем! [ Машчынскі Казімір, 1928 ст. 205].

Доўгі пералік бацькоўскіх благаславенстваў акампануе асобым вясельным актам, кульмінацыйны пункт вяселля — цырымонія .пасаду. (момант традыцыйнага вясельнага абраду: цырыманіяльнае сяданне маладых на дзяжу, пакрытую кажухам, перавернутым наверх футрам). Мэта гэтага абраду — магічная гарантыя маладым багацця і вялікай сям’і, з ёй звязана з даўніх часоў праверка нявіннасці як хлапца, так і дзяўчыны. Маладых, якія парушылі суровы закон нявіннасці, выконваючы традыцыйны абрад “пасаду”, пазбаўлялі пэўных бацькоўскіх благаславенстваў, з ім звязаных. .Дзе .пасад. захаваў сваю архаічную сутнасць — піша Доўнар-Запольскі — там ён мае вялікае абрадавае значэнне: гэта цэнтральны акт вяселля, ён канцэнтруе на сябе ўвагу ўсіх прысутных, ён выконваецца з асаблівай пашанай (урачыстасцю), але ўрачыстасць мае пануры характар, сціскаючы душу, выклікаючы смутнае ўражанне, востра адасабляецца ад другіх, поўных вяс.ласці вясельных абрадаў. Яшчэ больш цяжкае ўражанне праяўляецца, калі хто-небудзь з маладых не сядзе на .пасад., асабліва ў глухіх вёсках, дзе захоўваюцца яшчэ даўнія звычаі. Такі выпадак апісвае Доўнар-Запольскі ад аднаго са сваіх інфарматараў.

“Абышоўшы тройчы вакол стала (…), хлопец моўчкі стаў перад іконамі. Рука паказвала яму на дзяжу, але ён стаяў паводдаль. Наступіла панурае маўчанне. Потым ён падняў руку, як бы хацеў перахрысціцца, але рука яго, ледзь сагнуўшыся, затрымалася, кроў ударыла яму ў твар, а затым ён збялеў, як палатно. Машынальна ён апусціў руку ў кішэню і выцягнуў хустачку да носа, разаслаўшы яе перад сабою, упаў на калені і прынік вуснамі да зямлі, разагнуўшыся, перахрысціўся і зноў прыпаў да зямлі. Магільнае маўчанне працягвалася. Пачуўся звон разбітага посуду. Позіркі скіраваліся з хлопца на яго бацьку, які стаяў над разбітай шклянкай, твар яго быў белы, увесь ён тросся, як у гарачцы, але, не рухаючыся з месца, стаяў над разбітай шклянкай, убіўшы люты позірк у сына, трэці раз ужо прыпадаючага да зямлі.

Маці хлопца глядзела на яго малельным позіркам. Не ўстаючы з зямлі і не гледзячы навокал, хлопец, прыблізіўшыся да бацькі, прыпаў да яго ног, заліваючыся слязьмі, выдаваючы глухія енкі ад сл.з, якіх нельга трымаць. Бацька падскочыў як апараны і пачаў біць нагамі сына, але той не ўставаў і працягваў цалаваць ногі бацькі. Усе маўчалі, нарэшце сват заступіўся за маладога, не вельмі далікатна штурхаючы бацьку ў грудзі, упрасіў яго, каб той перастаў ”даваць навуку” сыну. Цяжка дыхаючы, бацька сеў на лаву і заплакаў, як дзіця, закрыўшы твар рукамі. Сын таксама не пераставаў плакаць, абнімаючы і цалуючы ногі бацькі. Бачачы ўсё гэта, многія пачалі прасіць бацьку, каб прабачыў сыну і даў яму благаславенне. “Не, — адказаў ён, — хоць я благаслаўлю, але Бог яго не благаславіць, калі ён так зрабіў мне. Гэтакая твая, сынок, будзе жытка, калі ты не баяўся Бога і не хацеў слухаць бацькоў.” Ледзьве ўпрасілі бацьку, каб благаславіў сына, а сына яго сілай паднялі з-пад яго ног.” (Доўнар- Запольскі 1893, ст 33-34)

Трэба заўважыць, што ў той мясцовасці сяляне верылі, што хлопцу, які страціў перад шлюбам нявіннасць, не будзе па жыцці ладу, дзеці яго будуць паміраць, будзе падаць быдла. Відавочна, не выпрабаванне нявіннасці маладажонаў, — як тое тлумачыць Доўнар- Запольскі, — надае цырымоніі .характар вострай адасобленасці ад вольнай весялосці другіх вясельных абрадаў, але яго драматычны змест магічна-рэлігійны: пацверджанне і ўмацаванне сувязі паміж бацькам, сынам і зямлёй, праз перадачу сыну ў іх агульнай бацькаўшчыне, фактычную ці патэнцыяльную сілу сямейнага шчасця і долі.. Бацькоўская ўлада стаіць на чале радні (роду).

У кантрасце з патрыярхальным цэнтрам знаходзяцца жанчыны, як члены сям’і, яны ўведзены ў дом праз жаніцьбу сыноў галавы сям’і. Жанчыны гэтыя — прышэльцы, чужыя, становішча сва. ў сям’і мужа зацвярджаюць не кроўным радством з галавой дому, не генеалагічнай сувяззю з бацькаўшчынай і яе сямейным шчасцем, а толькі дамова-сямейнымі фукцыямі, якія выконваюцца асабіста: з’яўляюцца яны жонкамі сыноў маткі і апекункамі, народжаных імі дзяцей, унукаў галавы дому, а яшчэ працаўніцамі на супольнай сямейнай гаспадарцы. У вачах патрыярхальнага цэнтра (асяродка) і практыцы сямейных звычаяў яны належаць да малодшых членаў сям’і, падпарадкоўваюцца ўладзе і верхавенству патрыярхальнага асяродка (цэнтра) — бацькі і сыноў. Іх месца там, дзе дочкі і дзеці.

Становішча дзяўчыны ў палескіх сялян бачыцца адразу цяжкім і сумным, — піша Еленска. — (…) Яна-(жанчына) вымушана скарацца ўсім загадам капрызнага і жорсткага гаспадара. Злое абыходжанне мужыка з жонкай, біцц. яе, праклёны і выправаджэнні з хаты — рэч такая звычайная і паўсядзённая, што нікога не здзіўляе і не абурае: нават больш на мужа, які не б’е сваёй жонкі, глядзяць як на дзіўную з’яву, як на няздольнага недалэнгу. Песні, казкі і прымаўкі запоўнены скаргамі жонак на насілле мужоў, у прыказках гаворыцца: “як муж жонкі не б’е, то ў яе вантроба гніе”, “любі жонку як душу, калаці (трасі) як грушу”. У сапраўднасці так і адбываецца. Жоны, без выключэння, бітыя, пакрыўджаныя, зняважаныя сваімі мужамі, і факт гэты настолькі агульны, што ніхто не бачыць сэнсу трымаць гэта ў тайне ці саромецца гэтага. Маладая кабета, запытаная, ці мае добрага мужа, адказвае заўжды: .А чаму ж добры!. .А ці б’е цябе?. ёняўжэ ж!. — гаворыць смеючыся, без ценю заклапочанасці. І трэба прызнаць, што жанчыны столькі церпяць ад сваёй абяздоленасці, прыніжанасці, што прывыклі да болю і крыўды. Яны не разумеюць, як можа быць інакш, не адчуваюць патрэбы да змены, а сваю чалавечую годнасць цаніць яшчэ не навучыліся. (Еленска 1891,ст.322)

Відавочна, што такія жорсткія з’явы хаваюцца не ў асаблівасцях характару палескіх мужчын, а ў спецыфічнай патрыярхальнай культуры палескай сям’і.

Крыніца непаразумення і канфлікту паўстае ў палескай сям’і на фоне цяжкасцей, у якія трапляе асіміляцыя жанчын, якія прыйшлі звонку да традыцый сям’і, да яе сямейнай салідарнасці, прадстаўленай праз патрыярхальны асяродак (цэнтр). Гэты цэнтр вызначае не толькі кроўнае радство, не толькі культурную ідэнтычнасць, якая вынікае з агульных сямейных каштоўнасцей. Культурныя традыцыі жанчын, кроўныя сувязі, сямейныя пачуцці (асабістыя і прадметныя) звязаны з іх бацькоўскімі дамамі, а не домам мужа. Працэс асіміляцыі да традыцый, адносін і звычаяў сям’і мужа ёсць працэс цяжкі, які не адбываецца без канфліктаў і супраціўлення. Жывяць (насычаюць) іх далёкія мары аб вызваленні з- пад гн.ту сям’і мужа, і гэтыя (мары) павінны ажыццявіцца ў час падзелу сям’і, па смерці, жывых яшчэ, старэйшын роду, калі ўжо не малады сегмент вялікай сям’і ператворыцца сам у патрыярхальны асяродак., у якім жанчына, як жонка галавы дому і маці сыноў, знойдзе сабе месца на самым версе іерархічнай піраміды, а не ў ніжнім яе ярусе. Таму жонкі сыноў прадстаўляюцца заўсёды ў вялікай палескай сям’і як чалавек пабочны, і з пункту гледжання дзеючай сямейнай групы як чалавек, які да сям’і не належыць. Яны з’яўляюцца крыніцай калатні і сваркі (усялякіх непаразуменняў), якія паўстаюць з- за іх імкнення вызваліцца з-пад ціску (прыгн.ту) патрыярхальнага цэнтра і існуючай сямейнай іерархіі. Саперніцтва паміж мужам і жонкай аб узаемнай .уладзе. над сабой ёсць, у сувязі з гэтым, тыповая структурная з’ява для сямейнага жыцця, якая закладваецца яшчэ ў магіі вясельных абрадаў. Калатня, сваркі вядуцца паміж нявесткамі дому, са св.крам і свякроўю, мужам і іх братамі. ”Да як жа гэта можа быць?” — паўтараў паляшук, катораму Еленска апавядала аб згодным жыццю жанчын з панскага дому. — “У нас, як толькі жонкі збяруцца, то нашаму брату хоць з хаты ўцякай”. (Еленска 1891 ст.329)

Тыранія, якую церпяць жанчыны з боку мужоў, не выражае, аднак, адсутнасці пачуццяў прывязанасці і кахання паміж мужам і жонкай. Гэта прыклад звычаяў, якія паходзяць са структуры вялікай сям’і, у якой абавязковай нормай з’яўляецца падпарадкаванне ўласных пачуццяў і схільнасці законам салідарнасці сацыяльнай групы, увасобленай у асобах патрыярхальнага цэнтра (бацькі і братоў). Звычаі, якія рэгулююць узаемаадносіны асоб вялікай сям’і, даюць гэтаму выраз на кожным кроку. Да гэтай жа з’явы належыць “класіфікацыйная тэрміналогія” тытулавання асоб у сям’і мужа, якая абавязвае нявестак называць членаў сям’і такімі назвамі, якія падкрэсліваюць кроўную роднасць іх з яе мужам і дазваляюць мужу захоўваць да жонкі фанабэрыста-пагардлівае стаўленне абыякавага мужа, але адначасова добрага сына і брата.

“Кожны ласкавы або толькі спачувальны позірк мужа ў бок жонкі ёсць ганьба для яго, — піша Пяткевіч, хлопец, які нядаўна меў зносіны з дзяўчынай на роўных і нават не быў пазбаўлены рыцарскіх пачуццяў, стаўшы яе мужам, аказваецца нахабным грубіянам. Расказваюць, што нейкі малады муж і малодшы сын у сям’і, застаўшыся на бацькаўшчыне, адрэзаўшы пад час абеду дзве вельмі тонкія скібкі (краюхі) хлеба, падае бацькам са словамі: “Мама” або “тата” хутчэй бяры, бо зломіцца!” — а далей, адваліўшы тоўсты кавалак дае яго жонцы, гыркнуўшы: ”На, удавіся!” Таўшчыня кавалка гаворыць, што сын дбае больш аб жонцы, чым аб бацьках, але маскіруе свое добрыя намеры варварскім выкрыкам. Падобных прыкладаў можна было б прывесці яшчэ многа” (Пяткевіч Чэслаў, 1938 ст. 259).

З такім “шлюбным” комплексам сямейных узаемаадносін звязана тыповае, для грамадства Палесся, адмоўнае і пагардлівае стаўленне да жанчыны. Партрэт (асоба) жанчыны ў вачах гэтага грамадства вельмі не прыхільны, быццам бы ад негатыўных рыс характару і яе злога намеру. Гэтыя ўяўленні сканцэнтраваны ў адной вядомай прымаўцы: .Козы не тавар, бабы не людзі!.

Але гэта несапраўдны вобраз жанчыны. Справа ў тым, што абагульняльны яе вобраз складаецца, зыходзячы з той пазіцыі, якую яна займае ў сям’і мужа. Там, дзе свой жыццёвы шлях пачынае як чужая, адрэзаная ад сямейных традыцый, якія выяўляюцца праз сямейны цэнтр і якім яна павінна падпарадкоўвацца.

Пацвярджаюць гэта адносіны паміж хлопцамі і дзяўчатамі ў перадшлюбны перыяд, у час(ы) “заляцанняў” — у гэты час яны не знаходзяцца пад уплывам патрыярхальнага цэнтра і прывіліяванага становішча мужчын, а таксама выроўнівання пазіцый, якія займае жонка на вяршыні сваёй жыццёвай кар’еры, як галава сям’і, галоўная асоба патрыярхальнага цэнтра. ёнайчасцей ў хаце пануе жанчына, — характарызуе сямейныя адносіны Еленска (…) — Хаця ж мужчыны з вялікай легкадумнасцю адзываюцца аб “бабскім” розуме, тым не менш, часта знаходзяцца пад пэўным уплывам жонак. Звычайна ж поле дзейнасці падзелена: у хаце ўпраўляецца жонка, а ў астатняй гаспадарцы муж”. (Еленска 1891 ст 329)

Найбольш характэрнай ілюстрацыяй залежнасці становішча жанчын ад асаблівасцей яе родавага паходжання ёсць тая перамена, якая ўзнікае ў выпадку так званага “прымацтва”, калі ў патрыярхальнай сацыяльнай групе ўзнікае прыклад нейкага квазі- матрыярхату.

Квазі-матрыярхат на Палессі ўзнікае, калі адсутнічаюць сыны і бацька пакідае на гаспадарцы адну з дачок, прымаючы ў сям’ю зяця- прымака. Чужы элемент у такой сям’і прадстаўлены не жанчынай, а мужчынам. Дачка, пакінутая ў бацькоўскім доме, захоўвае выключнае права мужчыны — прадаўжальніка роду. І хоць гэта не парушае традыцыйнага падзелу працы на мужчынскія і жаночыя, маральнае становішча прымака мала адрозніваецца ад маральнай пазіцыі жанчыны, прынятай у дом мужа. Не жонка, якая застаецца на бацькаўшчыне і пазіцыя якой знаходзіць сва. становішча ў прыналежнасці да патрыярхальнага цэнтра сям’і, а муж-прымак і чужы становіцца ўвасабленнем “пабочнага элемента” сям’і, які не ўдзельнічае ў яе “шчасці і долі”, ён пазбаўлены рысаў сям’і, яе годнасці, нядольны перадаць сваім нашчадкам сва. прозвішча і ўласныя сямейныя традыцыі. “Прымачы — хлеб сабачы!” — гаворыць адна з палескіх прымавак. І падобна, як у сумных песнях жанчын, якія бядуюць над лёсам жонкі, што праследуецца жорсткім мужам і злой свекрывёй, аналагічна і прымацкія песні апяваюць сумны лёс тыранізаванага ці занядбанага сваёй жонкай сацыяльна- пакрыўджанага мужа-прымака.

Песня прымака.

Зялёна чэрэмшына ягадак не мае.
А хто ў прымах не бывае, той гора не знае.
А я мальчык урадзіўся, да ўсё гора знаю,
Кулачэнькі пад бачэнькі, дай спаць палягаю.
Ах, уставай, прымачэньку, годзе табе спаты,
Запрагай жэ сівы волы, едзь у поле гараты.
Дай горэ прымак-прымачэнько, дай на шлях поглядае,
Чужы жонкі абед нясуць, а моей не мае.
Дай несе жінка абед, несе, дай той жэ бэз солі,
Урадзілся прымачэнька без шчасця без долі…
(вёска Макава), ёсць яшчэ некалькі куплетаў і другіх варыянтаў.

“Прымацтва ў свае часы было патлумачана некаторымі этнолагамі як перажытак нязгаслага яшчэ паўсюдна ў звычаях рускіх сялян, матрыярхату. Гэтую гіпотэзу паўтараў Эдвін Сідней Хартланд (1921). Відавочна, звычай гэты не мае нічога агульнага з матрыярхатам. Ён толькі падкрэслівае важнае значэнне асобы бацькі як галавы патрыярхальнага цэнтра сям’і ва ўсіх справах уласнасці на зямлю і працягванне роду. Па ўсіх поглядах, кіруючая роля жанчыны — прынцыпова варожая.

“А што там у горадзе чуваць ?” — гаворыцца ў палескай пагалосцы — Ой, ліха чуваць, ось што: стары Бог пам.р” — (…) — “А хто ж цяпер будзе Багаваць?” — “Кажуць, што Божая Маці”.— ”Ну, то трэба ісці дадому, дай собе поміраць, бо ўсё адно жыцця не будзе, як бабскі лад завядзецца” (Пяткевіч 1938 год).

Абавязковым ладам на Палессі быў лад мужчынскі. Значэнне, якое палеская традыцыя прыпісвала сувязі, існуючай паміж бацькам, сынамі і зямлёй, знаходзіла свой выраз не толькі ў іх маральным становішчы, але таксама вырашала характар (меру) іх удзелу ў калектыўным працэсе землеўладання, ва ўсіх яго праяўленнях і сэнсах.

Тлумачэнне некаторых слоў.

Абора – гаспадарчая пабудова для хатняй жыв.лы. Азярод — каркасна-слупавая канструкцыя для сушкі збажыны і сена. Аршын — мера даўжыні, роўная 72 см; Арцыбіскуп – у каталіцкай царкве; архіепіскап у праваслаўнай, духоўная асоба вышэйшай ІІІ ступені. Асаднікi – пасяленцы з Польшчы 1921-1939 гадоў, якія атрымалі зямельныя надзелы ў Заходняй Беларусі. Асьміна – мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ, роўная 51 літру. Ачавісць – у прысутнасці, увачавідкі, на вачах. Барон — агульны дваранскі тытул, уведзены Пятром І для вышэйшага саслоўя прыбалтыйскага дваранства нямецкага паходжання. Бочка – мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ і ў Мінскай губерніі да 1845 года, роўная 406,54 літраў. Чвэрць — 101, 6 літраў. Асьміна — 51 літр. Гарнец — 2.284 літра. Кварта — 0, 706 літра. Кватэрка — 0,176 літра. Брама – парадныя вароты на ўездзе да сядзібы, палаца, парка і замка. Бэлька — абрэзаны з цэльнага дрэва брус, паложаны разам з яшчэ некалькімі ўпоперак хаты пасля пабудовы зруба драўлянай хаты для замацавання сцен. Да бэлек можна мацаваць другую (унутраную) столь, першая лажыцца на бэлькі. Бязмен – даўняя ручная, рычажная вага. Валока – зямельная мера на Беларусі ў XVI –XX стагоддзях, роўная 20 дзесяцінам або 21,36 га. Варыўня (прызбіца, сц.пка) — паўназемнае памяшканне, апушчанае на паўметра ў зямлю. Служыла як і склеп, для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў. Ваявода – кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве, засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай пасля 1569 года; у Заходняй Беларусі ў 1921- 1939 гадах – кіраўнік ваяводства. Ваяводства – адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у 15-18 стагоддзях, уведзеная замест княстваў. вёска – асноўны тып сельскага паселішча на Беларусі ў XVI-XX ст. Войт — у Сярэднявеччы кіраўнік вясковай і гарадской адміністрацыі ў ВКЛ, куды ўваходзіла і частка тэрыторыі Беларусі; сачыў за парадкам у падначаленых яму вёсках; за непарушнасцю зямельных надзелаў сачыў, каб сяляне не ўцякалі, каб спраўна наведвалі царкву і г.д. Воласць – адміністрацыйная адзінка ў ВКЛ і на Русі, населеная сялянамі-даннікамі ў XIII-XVI стагоддзях. Воля, волька, вулька — старадаўні тып сельскага паселішча, вызваленага ад падаткаў. Вотчына – уся маёмасць, гаспадарчыя пабудовы і зямля бацькоў — бацькаўшчына. Воўна — авечая поўсць. Вырок — пастанова; рашэнне суда. Вярста (звычайная) – мера даўжыні = 1,07 км або 500 сажаням. Вяршок — 1/16 аршына. Вятрак – ветраны млын на .казловых. апорах-восях. Вячыста – сапраўднае; дадзенае ёнавечнасць.; векавечна, векавы. Ганак – крытая прыбудова перад уваходнымі дзвярыма з лаўкамі па баках. Гара ці гарышча – прастора паміж столлю і дахам у сялянскай хаце. Гарнец – мера вагі сыпучых і вадкіх рэчываў у ВКЛ = 2,824 літра. Гаць (грэбля) — драўляны насціл на балоце. Гміна – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка павета ў Заходняй Беларусі з сакавіка1921 па 17 верасня 1939 года, існавала ў часы белапольскай акупацыі, уключала ў свой склад адну або некалькі вёсак (падобна сённяшняму сельсавету). Гонта – драўляныя дошчачкі, выкарыстоўваліся для пакрыцця дахаў хат, гаспадарчых пабудоў. Грабар – землякоп. Грунт – надзел, ворная зямля; глеба; прычына; аснова. Губернія – адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Расіі, Літвы, Беларусі, Латвіі ў XVIII-XIX стагоддзях, дзялілася на паветы (уезды). Гумно (клуня, стадола, рыга) — гаспадарчая пабудова для захоўвання і апрацоўкі збажыны; захоўвання сена, некаторых гаспадарчых прылад. Гэта самая вялікая пабудова на гаспадарчым двары. Двор – комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў. Дворышча – некалькі аб’яднаных сялянскіх гаспадарак ў XV-XVI стагоддзях, былі пазней названы – .сяло.. Дзедзічна – уладанне маёнткам па вотчыннаму спадарчаму праву; спадчына па лініі дзеда. Дзесяціна – зямельная мера плошчы = 1,09 га. Дым – сялянскі двор у ХІV-ХVІ стагоддзях. Жлукта — бандарная пасудзіна для запарвання бялізны. Выкарыстоўвалася да сярэдзіны ХХ стагоддзя на Беларусі. Жорны — прылада для памолу зерня; ручны млын. Існуе некалькі разнавіднасцей. Журавель – калодзежнае прыстасаванне для зачэрпвання вады. Жывіца – смалістае рэчыва хвойных дрэў, з якога вырабляюць каніфоль і скіпідар. Засек – месца ў свірне для засыпання збожжа, мукі. Зя(е)мянін – асабіста незалежны, шляхетны чалавек без уласнай зямлі або з малым надзелам, абавязаны адбываць воінскую павіннасць. І. М. – Іх Міласць. Камора – халоднае памяшканне ў сялянскай хаце, якое выкарыстоўваецца для захавання прадуктаў харчавання, некаторых прылад працы, адзення. Кансенс – згода, дамоўленасць, раўнавага, дазвол. Кантрыбуцыя – прымусовы грашовы збор, які ўзымалі ворагі на захопленых часова тэрыторыях з насельніцтва або з дзяржавы. Канюшы – у Польшчы з ХІ ст., у ВКЛ з ХVІ ст. даглядаў за вялікакняжацкімі табунамі і стайнямі да ХVІІІ стагоддзя, пазней – чыста сімвалічная пасада. Капа – мера, якая ўтрымлівае 60 прадметаў, грошаў, яек. Кафля – керамічныя пліткі рознай канфігурацыі, памеру, размал.ўкі для абліцоўкі і аздобы печаў, камінаў і карнізаў. Кашталян – камендант замка; памочнік ваяводы ў ВКЛ. Кварта – 1. Мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ, роўная 0,705 літра; 2. Посуд металічны для піцця вадкасцей. Кватэрка – мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ = 0,176 літра. Келіх – царкоўная чаша; пацір. Княства – дзяржаўнае ўтварэнне з пэўным узроўнем суверэнітэту, якое існавала ў ІХ-ХVI стагоддзях на Беларусі. Кольвеч – пры нагодзе; з нагоды чаго-небудзь. Кроквы – брусы, якія ўтвараюць каркас даху. Кубел (лубяны) — бандарны выраб, у якім хавалі адзенне, саматканае палатно, каштоўныя рэчы, збожжа. Курніца – хата з печкай без каміна. Куцця — абрадавая каша з ячных, пшанічных ці грэчнявых круп, а таксама ўрачыстая вячэра на Каляды, Дзяды, у час жніва, на радзіны — (бабіна каша) і на другія святы. Лава — даўні від народнай мэблі. Масіўная, доўгая, шырокая дошка, замацаваная на калодках ці ножках. Бываюць нерухомыя і рухомыя (можна перастаўляць у патрэбнае месца). Ланы – у канцы ХVІ стагоддзя мера плошчы ў ВКЛ = ад 16,3 да 48 га. Латы – дошкі, жардзіны, якія кладуцца ўпоперак крокваў. Ліштва – фігурныя ці гладкія накладкі вакол вокан ці дзвярнога пра.ма. Локаць – мера даўжыні, роўная 46 см. Лоўчы – княжацкі ўраднік, які валодае ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі; з ХVІІІ стагоддзя назва засталася як ганаровы тытул. Лучнік (светач, свяцец, “дзед”) — прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў. Былі 6-ці відаў. Лядоўня – мураваны склеп для л.ду з мэтай захоўвання ў ц.плы перыяд прадуктаў харчавання. Морг – мера плошчы на Беларусі і ў Літве = 0,71 га. Навозы – навезеныя да маёнткаў дарогі, пад’яздныя шляхі. Намітка (павойнік) — галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі павязваецца ручніком з тонкага саматканага белага палатна. Нарубы — намагільныя бярвенні. Па(о)лаці — у колішняй сялянскай хаце насціл з дошак, на якім спалі. Мацаваліся пры ўнутранай сцяне ці ля печы. Павет, повет – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ, на Беларусі з 1566 года і да пачатку ХХ стагоддзя. Павець – навес, памяшканне для дроў на сялянскім двары. Пагост — вясковыя могілкі. Падсочка – спосаб атрымання жывіцы з хвойных дрэваў. Паны-рада — Рада ВКЛ, вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў 15 -м, першай палове 16 стагоддзяў; паўнамоцтвы, замацаваныя Статутам ВКЛ 1588 года. Парабак – беззямельны, малакваліфікаваны на.мны работнік на Беларусі ў ХVІІ-ХVІІІ, першай палове ХІХ стагоддзяў. Парафія – прыхаджане царквы або касц.ла, якімі кіруе плябан. Плябанія – дом, які належыць парафіі, царкве ці касц.лу, у якім жыве настаяцель. Позаў – назва; позва, пісьмовае паведамленне аб выкліку куды- небудзь. Покуць — „чырвоны“ вугал, самае шаноўнае і сімвалічнае месца ў дальнім ад уваходу вугле, па дыяганалі ад печы. Тут віселі абразы. Полаць(і) – дашчаты ляжанак ля печы для адпачынку або сну. Прасвітар – (грэч.) настаяцель у хрысціянскай царкве i каталiцкiм касц.ле або ў доме веры евангельскiх хрысцiян. Прасніца — старадаўняя драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Бывае 4-ох асноўных Прызьба – вонкавае ацяпленне хаты зямлёй, саломай на зімовы перыяд. Пуд – старажытная мера вагі – 16,38 кг. Рэгістр – 1.Спісак, перачань; 2. Спецыяльны орган, які праводзіць функцыянальнае назіранне ў якой-небудзь канкрэтнай вобласці. Сажань – мера даўжыні = 2,13 метра. Святліца (гасціная) — светлы парадны пакой у хаце. Сені – першае памяшканне перад дзвярыма ў хату. Стараства – дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у ХVІ-ХVІІІ стагоддзях, які даваў князь, кароль на часовае карыстанне феадалам за службу. Стольнік – пасада ў ВКЛ з сярэдзіны ХV стагоддзя. Займаўся сервіроўкай вялікакняжацкага стала і падачай страў, пасля ХVІІІ стагоддзя – ганаровае званне. Страха – саламяны ці чаратовы дах. Сяло – старадаўні тып паселішчаў, якія звычайна мелі царкву. Тапаніміка – навука, якая вывучае геаграфічныя назвы. Тартак – лесапільны заводзік. Трапачка — ручная прылададля трапання(выбівання) высушанай пасля адмочкі ў вада.мах ільнотрасты. Была трох тыпаў: лапатападобная, в.слападобная, мечападобная. Фундуш – маёмасныя, грашовыя, зямельныя ці другія ахвяраванні на часовае ці пажыццёвае карыстанне. Фунт – мера вагі ў ВКЛ = ад 360 да 450 гр. Х(а)оры – адкрытая галерэя, месца размяшчэння хора ў царкве. Хросты – хрышчэнне ў царкве або касц.ле. Цаль — мера даўжыні, роўная прыкладна ад 2,76 да 2,29 см. Звычайна гэтаю мераю карысталіся пры вымярэнні даўжыні цвікоў. Чарэн(ь) – ляжанка на печы. Чашнік – віначэрпій за каралеўскім сталом. Чвэрць, карэц (ад бочкі) – мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ=101,6 літра. Чынш – натуральны або грашовы падатак. Чэлядзь – работнікі, якія жылі і працавалі ў дварах феадалаў на Беларусі ў ВКЛ. Чэляднік – слуга, на.мны работнік, падзёншчык. Слова ўжывалася яшчэ ў 60-80-ых гадах ХХ стагоддзя. Шал.ўка – абшыўка звонку хаты гладкімі або фігурнымі дошчачкамі (10-15 мм). Шанок – Берасцейская мера аб’.му сыпучых рэчываў ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях. Першы быў = 48 малых гарнцаў або 135, 5 літраў — гэта стары. Быў другі, новы шанок = 24 малым гарнцам або 67,7 літраў. Эканомія – від дзяржаўнага зямельнага ўладання ў ВКЛ у XVI-XVIII стагоддзях на Беларусі. Я. М. – Яго Мосць – Яго Вялікасць.

ДАДАТАК

Усім тым, хто любіць

Палессе і можа добра

адчуваць сябе ў ім,

прысвячаю гэтую

песню!

Палессе

Словы і музыка: Ю.А. Касцецкага

Сярод лясоў, лугоў і водных тоняў, У пастаянным пустым бегу-пагоні Жыве пануры люд. Звініць рой мух над багнамі Часам скрыпне едучы воз- Праз гразкую рэчку у брод. Часамі чутны воклік лося — рык, Альбо ў гушчары дзікі глушца крык І зноў так незвычайны, непарушны ціш Душа сніць мройную пустыню- Прыгажэйшы аб Палессі сон.

Палесся чар-то дзікі балотны гушчар,- Палесся чар — то віхраў енк. Калі ў змрочну(ю) ноч падымаецца з балот туман. Сэрца ма. шчыміць, дзіўны агорне страх І чую, як у глыбіні вод Нейкая агорне журба(туга). Сэрца прастата Веру ў Палесся-цуд, Веру ў Палесся-цуд (або Палескі цуд)...

Там, дзе некалі стаяў шум лесу, Ка(о)лісь убачыў поўны чароўнай красы Цудную Палесся кветку. Сонца нам здавалася яснейшым; усё наўкол нас радавала, Усміхаўся нам цалюткі свет. Марна мне, цябе, дзяўчына сніць. Марна ў жалю і тузе (мне) жыць. Не вярнуць хвілін невыказанага шчасця Дрэмлюць патанутыя ўспаміны У змроках палескіх пушч.

Палесся чар-то дзікі балотны гушчар,- Палесся чар — то віхраў енк. Калі ў змрочну(ю) ноч падымаецца з балот туман. Сэрца ма. шчыміць, дзіўны агорне страх І чую, як у глыбіні вод Нейкая агорне журба (туга). Сэрца прастата Веру ў Палесся-цуд, Веру ў Палесся-цуд (або Палескі цуд).

Пераклала з польскай мовы: Панасюк Л.К. студзень 2011г. Книга .Брест-город мой незабываемый. Издательство .С. Лаврова., 2000 г. Автор: Данута Ващуковна-Каменецка. ***

Змест да кніги-зборніка “Палессе”

(Выбраныя старонкі з кнігі Юзэфа Абрэмбскага).

Навуковая рэдакцыя Анны Энгелькінг. Выдавецтва .OFIZYNA NAUKOWA ., WARSZAWA 2007г.

Палессе Юзэфа Абрэмбскага (Анна Энгелькінг). Уступ 9 Архаічнае Палессе 33 Край карал.ў і лясоў 33 Дзяржаўная гаспадарка 47 Дзяржаўна-габрэйскі кандамінімум 71 Паншчына-дармаўшчына 84 Лях-прыгнятальнікі, цар-вызваляльнік 101 Гаспадары лесу і балота 120 Палескі патрыярхат 140 Магутная Бацькаўшчына 154 Вясковая суполка 167 Народ без Айчыны 186 Этнічныя праблемы Палесся 186 Палессе і палешукі ў прадстаўленнях суседаў 192 У пошуках Палесся 199 Паміж палешукамі (сярод палешукоў) 204 Моўны ўнутраны падзел Палесся 212 Палешукі і іх суседзі 217 Праблемы народнасцей Палесся 223 Палеская настальгія; распад этнічнай групы 230 Народ без Айчыны. Дадатак 235 Этнічныя праблемы Палесся 235 Этнічная дыферэнцыяцыя і свядомасць народа 235 Праблема аб’ектыўных крытэрыяў 237 Гістарычны аб’ектывізм і палеанталагічныя даследванні 238 Лінгвістычны аб’ектывізм 239 Крытыка лінгвістычнага падзелу этнічнага Палесся 241 Агульныя разважанні. Крытыка аб’ектыўнай лінгвістыкі 244 Аб’ектывізм этнаграфічны. Этнаграічная дыферэнцыяцыя Палесся 250 Этнаграфічная тэорыя культуры 254 Агульны ўклад 258 (Стаўленне праблемы этнічнага Палесся) 259 Падыход да мясцовасці 260 Погляд палешука 261 Этнічны падзел Палесся 264 Множнасць этнічных груп 270 Мова 270 Народная культура як каштоўнасць (скарб) народа 274 34 Любоў да Радзімы (патрыятызм) 274 Сучасныя людзі Палесся 276 1. Сваім агульным дзяцінствам 276 2. Пачнем з сітуацыі 277 3. У тым спалучэнні 283 4. Надыходзіць 285 5. Пачнем нашы разважанні 287 6. І дойдзем дасюль 291 7. Кола кантактаў палешукоў 294 8. Як гэта бывае 297 9. Сацыялізацыя палеска-польскіх стасункаў 299 10. Гэта нас суправаджае 300 11. Падсумоўванне дадзеных даўнейшых часоў 302 12. І цяпер паўстае пытанне… 303 Сучасны люд Палесся. Дадатак 305 Палессе і пытанне супольнасці народу 305 Традыцыяналізм і інавацыйныя традыцыі. Сіла праваслаўя 306 Традыцыйная канцэпцыя народа і дзяржавы 307 Валоданне зямлёй 310 Сялянская міфалогія (валодання зямлёй) 310 Палеска-польскія стасункі 311 Польскае асяроддзе і яго вызначэнне рускімі палешукамі. 311 Польска-расейскія стасункі 313 Польскае права 313 Канцэпцыя бяспраў’я і эксплуатацыі 314 Вера ў вышэйшыя ўлады і іх значэнне 314 Народная канцэпцыя дзяржавы і палітычны строй 314 Далучэнне народа (беларускага або ўкраінскага) 315 Палескія псіхозы 315 Тэарытычныя высновы 317 Дыскусія па рэферату Юзэфа Абрэмбскага: .Сучасныя людзі Палесся 319 Дадатак 332 Прамова Ю. Абрэмбскага пад час дыскусіі па рэфераце Лешыка Асоскага — .Моўныя пытанні Палесся . 332 Прамова Ю.Абрэмбскага пад час дыскусіі па рэфераце Ю. Тарнацкага: .Моўны падзел Палесся на падставе лексікалагічных фактаў. 333 Панская школа і мужыцкія дзеці 335 Прадмова 335 35 Спадчына расейскай школы 337 Польская школа на расейскім Палессі 348 Настаўнік — пан і настаўнік — сусед 356 Хроніка адной школы 364 Постшкольная непісьменнасць 380 Чар польскай школы 393 Дзве праўды: школьная і вясковая 405 Свята 419 Панская школа і мужыцкія дзеці. Дадатак 425 Паміж школай, войскам і пасвіскам 425 Дзве праўды: школьная і вясковая 430 Легенда лясных людзей 435 Тое, што стварае наш свет 435 Тэма таго артыкула 437 Міф палешука 439 Папулярныя прадстаўленні аб “культуры крэсавай” 439 .Польскі. погляд палешука 440 (.Палессе. Фердыянанда Антонія Асендоўскага) 440 .Крывда . Марыі Радзіевічовны 441 Заканчэнне 443 Альманы. Правядзенне да сацыяграфічнага апісання в.скі. 444 Сучасная палеская вёска 448 Агульная палеская вёска 448 Экзотыка Палесся 450 Супольныя інавацыі і кансерватызм 450 Вайна на Палессі 463 Культурныя змяненні на Палессі 471 Хроніка змен 471 Праблемы змен культуры 473 Палессе, том 1: .Часы бацькоў і дзядоў. 474 Палессе, том 2:.Сучасныя людзі Палесся. 481 Гаспадарчае жыццё палескай в.скі 487 Культурна-супольная дызарганізацыя. 495 Неўстойлівасць шлюбу 495 Заляцанні (і шлюб) на Палессі 497 Культурна-супольная рэарганізацыя; тэзісы 500 Сектанцкі рух на Палессі 501 Радыкалізм 507 (Фармаванне вясковага радыкалізму) 507 Воля 509 36 Вясковы радыкалізм 510 Формы радыкалізму 511 Крыніцы радыкалізму і панаванне (в. Тэлеханы, Соміно і др.) 511 Элементы сістэмы .крыўды. і ёнесправядлівасцяў. 512 .Крыўды., (“маёнтак”) 513 .Крыўды., (гміна і ўлада) 514 (Агульная паншчына) 515 Дэмаралізацыя. Зладзейскія шайкі 516 Агульная адказнасць 517 Рэвалюцыйны рух 518 Камунізм на Палессі 519 (З’ява камунізму) 519 Аўтарытэт камуністаў 519 (Візіт) 520 Камуністычная акцыя 522 Камуністычная прапаганда 523 Палітычная камуністычная акцыя 523 Крытыка камуністаў 524 Даносы і чарадзейства 525 Фарміраванне народнай свядомасці 526 Працэс фарміравання народнай свядомасці 526 Нацыяналізм 527 Ізаляванасць Палесся 528 Уклад этнічных груп 528 Свядомасць народа (беларускага і ўкраінскага) 528 Русіфікацыя 529 Народны рух на Украіне 529 Народны рух на Беларусі 530 Польская акцыя 531 “Польскі элемент” на Палессі 531 Задачы польскай акцыі 534 Акцыя паланізацыі 534 Паланізацыя 537 Складанасці паланізацыі 537 Распад этнічнай групы на Палессі 538 Здаровая група. Даўні стан (Архаічны) 538 Распад 538 Творчы распад 539 Акультурванне 542 Эстэтыка на Палессі 542 Нацыяналізацыя акультурвання 543 Этыкет мясцовы і польскі 544 Пачуцц. прыніжаннасці. Прыніжанасць агульная (класавая) 544 Адчуванне пакорлівасці 545 Адносіны да польскага народа і дзяржавы 546 Культурныя рэгіёны Палесся 547 Заканчэнне 548 Працэс арганізацыі мас 548 Селянін — абывацель 549 Палескія суразмоўцы Юзэфа Абрэмбскага і яго супрацоўнікі 550 Аб’екты мясцовасці, дзе працаваў Юзэф Абрэмбскі і ягоныя супрацоўнікі 553 Літаратура 557 Індэксы асоб 563 Ацэнка рэдактара 569

(Вышэйназваная кніга ёсць у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя А.М. Горкага, у аддзеле — “Краязнаўства”. П.І.)

Францішак Вісловух (1896—1978).

Нарадзіўся і выхоўваўся ў Перкавічах Быў асобай незвычайна каларытнай. Вывучаў жывапіс у Варшаве. Пад час Першай Сусветнай вайны ваяваў у легіёнах, пазней прымаў удзел (1920) у вайне з бальшавікамі, быў узнагароджаны крыжом .За доблесць. і ордэнам „VIRTUTI MILITARI“ “На полі брані(Славы)”. У незалежнай Польшчы быў кадравым афіцэрам і выкладаў у Вышэйшай ваеннай школе. Прымаў удзел у верасн.ўскай кампаніі, пазней з арміяй Андэрса аказаўся на Блізкім Усходзе і ваяваў пад Монтэ-Кассіна. Пасля вайны жыў у Лондане, дзе надрукаваў тры свае кнігі ўспамінаў аб Палессі: “Палескія расказы”, “На сцежках Палесся” і “Рэха Палесся”. У кнігах аўтар прадставіў вобраз, краявіды і жыхароў Палесся, з іх архаічнымі звычаямі. Цудоўная мова, маляўнічасць апісання і багацце ўнесеных у аповед падрабязнасцей (дэталяў) ставяць аўтара ў шэраг знакамітых песняроў Палесся. Ніжэй прыводзіцца апісанне восеньскага севу жыта на Палессі (азімых), ён нагадвае нейкі паганскі рытуал, хаця дзеянні адбываюцца не ў такія ўжо і далёкія часы, дзесьці ў акрэсе міжваенным (1937— 1939 гг.):

.…Глыбока запаў мне ў памяць той сеў восеньскага жыта. (…) Дзень севу павінен быў быць бязветраным і сонечным. У ясны восеньскі дзень усе перад (пачаткам) севу сядалі на мяхі з жытам (зернем); маладыя сядзелі вакол старэйшых проста на зямлі. Самы старэйшы сейбіт быў убраны ў новае белае льняное адзенне (бялізну). Адкрытая на грудзях кашуля і нагавіцы з чырвонымі тас.мкамі на костках босых ног, з непакрытай галавой. Сядзеў ён сярод людзей, якія акружалі яго, і спакойна курыў трубку (люльку) на доўгім цыбуку.

.Ціха і разважна ішла размова: гаварылі толькі старэйшыя. Размова вялася аб пасеве, які павінен быў пачацца. Дзіўная то была размова!.. Людзі як бы то зачароўвалі поле, зерне і надвор’е. Усе хвалілі раллю, добра падрыхтаваную да севу. Хвалілі дароднае зерне — добра ачышчанае і высушанае; мяккае і сухое (ц.плае) надвор’е. усё гаворанае мела мэту — “каб не зурочыць!..” злым словам урачыстасць севу. Потым галоўны сейбіт уставаў і выбіваў люльку. Прывязваў новы льняны фартух. Усе падхопліваліся са сваіх месцаў і глядзелі на яго. Ён паважна падыходзіў да адкрытага меха з зернем жыта і хрысціўся, потым хрысціў шырокім крыжам поле і нарэшце насенне жыта. Набраўшы жыта ў фартух, сейбіт ішоў на першы загон. Панавала поўная цішыня, ніхто не вымаўляў ні слова, усе сачылі за старым сейбітам. Зерне спакойна і раўнамерна рассыпалася па чорнай, з металічным бляскам, глебе. Сявец засейваў першы загон, вяртаючыся назад, — другі, дабіраючы насенне з меха на другім баку поля. Ніхто не спускаў позірку з сейбіта, як бы ўсе разам удзельнічалі ў тых першых (за)севах насення. Наступаў час агульнага севу, усе набіралі (у сявенькі П.Л) зерне, чуўся смех, жарты, гаворка. Хлопцы ішлі з баронамі. Вяселле апаноўвала месца работы. Урачыстасць, якая была падобна на абрад, скончылася пасля засеву першых загонаў. У наступным годзе менавіта з гэтых загонаў будзе ўзята насеннае зерне. Жыта было перахрышчанае і асвячонае (святое). Ніхто ніколі саломкі з гэтых загонаў не кранаў, нават пастух, які пл.ў з саломкі свой капялюш, гэтае зерне было зернем будучага ўраджаю”.

„Czar POLESIA“. Кніга. (Старонкі 132-134). Gregorz Rakowski .SMAK KRESOW. OFIZYNA WYDAWNICZA .REWASZ. PRUSZOW 2001г.

Пераклад Панасюк Л.К., 27.09.2012 года. Палессе. Лунінец.

Лён на Палессі

З даўнейшых часоў людзі вырошчвалі лён. Без яго таксама як без хлеба чалавек не ўяўляў свайго жыцця. Да яго адносіліся чула і з пачуцц.м ласкі (ласкава). Аб ім былі напісаны вершы, і аб ім спяваліся песні. У архіўных дакументах Брэсцкай вобласці міжваеннага перыяду ёсць дадзеныя аб развіцці першапачатковай апрацоўкі льну ў Польшчы, як і ва ўсім Палесскім ваяводстве. Згодна з імі, у 1931 годзе Польшча займала 2 месца па вытворчасці ільну сярод еўрапейскіх краін. Апрацоўвалі лён не толькі ў вялікіх маёнтках, але нават і ў малых сялянскіх гаспадарках льну адводзілася ганаровае (пачэснае) месца.

Трэба ўзяць пад увагу і тое, што працэс вырошчвання, апрацоўкі і пераапрацоўкі льну быў вельмі праца.мкі, а займаліся гэтым пераважна жанчыны.

Ільнапераапрацоўваючых прадпрыемстваў (на Берасцейшчыне) было не шмат. У 1927 годзе тут былі дзве прадзільні, на якіх працавалі каля 200 чалавек, і некалькі невялікіх прадпрыемстваў, накіраваных на задавальненне лакальных патрэб найбліжэйшых тэрыторый. У 30-х гадах у Польшчы была арганізавана навуковая дапамога па пытаннях вырошчвання і апрацоўкі ільну. Ва ўсіх сельскагаспадарчых школах гэтай тэме ўдзялялася вялікая ўвага. Аднак не кожны мог вучыцца ў такіх школах. Каб навучыць жанчын усім асаблівасцям апрацоўкі льну і ў пэўнай ступені аблегчыць ім працу, былі арганізаваны курсы па апрацоўцы льну для вясковай моладзі.

У архіўных дакументах захаваліся справаздачы інструктара па апрацоўцы ільну Яўгенія Чарноцкага ў в. Жабчыцы Пінскага павету ад 28 лістапада і 4 снежня (грудня) 1937 года.

У справаздачы значылася, што на курсы прыбылі 7 удзельніц з Пінкавіч, 4-ы з в. Охава, 2-е з Таргошыц і 54-ы з Жабчыц. Гэта былі пераважна маладыя дзяўчаты і маладыя жанчыны. На курсах былі выкарыстаны 2 ільноцерабілкі, з якіх адна навейшага тыпу, 6 трапачак, з якіх 2 былі выданы павятовым аддзелам, 3 трыпачкі тыпу “безданьска” і адна, палепшанага тыпу — “брэсцкая”. Былі таксама выкарыстаны 2-е пары англійскіх чэсалак (грабёнкі).

Асаблівую ўвагу курсантак звярталі на новую ільноцерабілку і трапачку “брэсцкую”. Курсанткі былі вельмі ўражаны англійскімі грабёнкамі. Заняткі праходзілі ў пустой стадоле (клуня, гумно) Канстанціна Крыся. Лён для апрацоўкі ахвяраваў гаспадар маёнтка Мутвіца — пан Тукальскі-Нелубовіч.

Пад час курсаў інструктары прачыталі 6 рэфератаў. Штодзённа адбываліся практычныя заняткі па апрацоўцы льну. Удзельніцам курсаў вельмі спадабаўся навуковы дапаможнік інжынера Слухоцкага: “Лён: вырошчванне і апрацоўка”. Такіх дапаможнікаў было куплена 27 штук. Можна было купіць таксама селекцыйнага насення ільну.

Кошт курсаў быў 195 злотых. З гэтага кошту .сельскагаспадарчае таварыства. пакрывала выдаткі на суму 158 злотых, астатак пакрываў павятовы аддзел. Па заканчэнні курсаў была вызначана найлепшая працаўніца па трапанню льну, ёй стала Вольга Манюковіч з в. Пінкавічы. Вельмі хацелась знайсці фота здымак навучэнак тых курсаў, але гэта не ўдалося. Магчыма здымка такога і не існавала.

Проста ўявіла сабе тых вясковых прыгажунь без макіяжу, у льняных уборах, з усмешкай на твары, сапраўдных гаспадынь. Магчыма, што нехта скажа, што гэта ужо мінулыя часы. А ці ж гэта праўда?.. Адказ на гэта дасць толькі ЧАС!

“Echa Polesia Часопіс .№3 (27) 2010 Людміла Рамановіч Брэст. (Пераклад Панасюка І.А. 04.12.2012года).

Лён ад сяўбы да адзення.

1. Сяўба льну па вясне.
2. У наш час хімічная — праполка, раней не праводзілася.
3. Уборка (раней ірвалі ўручную, да 1959 года), сёння існуюць ільнорвалка і ільнокамбайн, якія вырывае і роўна ложаць лён у радкі.
4. Лён падбіраўся, звязваўся ў снопікі і ставіўся ў “мэтлікі” ці як яшчэ называлі ў нас, — “бабкі” (з 4-5 снопікаў). Затым лён звозіўся на калгасны ток.
5. Пасля выбівання семяна ільнотрасту намачвалі ў рэчках ці спецыяльных вада.мах прыблізна 20-30 дзён. Выцягнуўшы з вады лён рассцілалі тонкім слоем на чыстай плошчы, ён павінен быў максімальна падсохнуць, прыкладна 2-3 тыдніі. У час сушкі яго патрэбна было некалькі разоў перавярнуць з аднаго боку на другі, каб ільнотраста ёне урасла” ў зямлю і добра падсохла.
6. На таку лён церабіўся ўручную, пазней механічна, з дапамогай ільноцерабільні, якая прыводзілася ў рух з дапамогай (керата), якога круцілі пара коней, яшчэ пазней пры дапамозе трактара са спецыяльным шківам, шляхам рэмянной перадачы. Круцілася некалькі металічных валкоў, якія і абмалочвалі льносемя. Яно пазней ішло на ачыстку, а затым на заводы для выпрацоўкі ільнянога масла, другая частка — на семянны фонд будучага пасеву.
7. У часы калгасаў 1945 — 1965 лён раздавалі па гаспадарках для далейшай прасушкі і апрацоўкі. Часцей за ўсё калгасніцы сушылі яго ў хатах, на печах. Гэта было вельмі небяспечна, таму што ён л.гка мог ўспламяніцца. Кожнай гаспадарцы даводзіўся план здачы чыстай, вытрапанай (ужо) кудзелі.
8. Існавалі яшчэ рэдка ў каго “ільнамялкі”, падобныя на ільнацерабілкі. Яны добра высушаны лён пераціралі, каб лягчэй было жанчынам яго “трапаць”, для чаго яшчэ ад часоў асабістай гаспадаркі былі “трапачкі”, форму мелі амаль аднолькавую, падобныя на меч, з цв.рдых парод дрэў, гладка адпаліраваныя. Для трапачкі павінна была быць яшчэ і драўляная дошка на падстаўцы вышын.ю 130-150 см. Сама трапачка мела даўжыню 50-70 см, ад 800 да 1000 грамаў. Падрыхтаваны пучок ільну браўся ў левую ці правую руку, лажыўся на вертыкальную гладкую дошку, у другую руку бралася трыпачка, падымалася ўгару. Яе трэба было рэзка правільна апусціць з сілай, спрытна на пучок ільну, які аказваўся паміж трапачкай і вертыкальнай гладкай дошкай. Паколькі лён быў добра высушаны і памяты, то ад удару трапачкі са сцеблаў адлятала траста, (шчалупенне), у канцы такой аперацыі заставлася чыстае ільновалакно. Але гэта працэс вельмі марудны. Патрэбна пучок ільну пастаянна варочаць: перамяшчэнне пучка на вонкавы бок да тых пор, пакуль валакно не будзе мець ніводнай шчалушынкі (кастрыцы). Кожнай гаспадарцы (лічыце — гаспадыні) патрэбна было здаць каля 60-80 кг такога ільновалакна, сплеценага у ”касу”. Нашым мамам і бабулям гэта праца была на 45-60 дзён, а плата была мізэрная, натурай, (грошы пачалі выплочваць толькі з 1961 года). Затым прыязджалі з калгаса мужчыны аўтамабілем, трактарам ці возам, узважвалі, злічалі з той вагой, калі прывозілі, і забіралі ў калгас на склад. Гэта была катаржная праца для жанчын.
9. Калі ў людзей былі свае ўчасткі льну, то наступным дзеяннем была пража. Адны пралі па-старыне — на верацёнцах, седзячы на поцясі, у другіх былі драўляныя пралкі ці калаўроты, яны мала чым адрозніваліся адзін ад другога, мелі цікавую будову, былі больш прагрэсіўныя адносна верацёнца. Іх будова была даволі простая, але, каб умець прасці на такіх “машынах”, патрэбен быў добры навык, аднак прадуктыўнасць работы была большая, чым на верацёнах.
10. Катушку льняных нітак з пралкі, ці каўротка(калаўрота), верацёнца зматвалі на маток ці ў клубок матавілам (спецыяльнае прыстасаванне). Для гэтага таксама былі 2 прыстасаванні, якія маглі рабіць маткі рознага дыяметру. Прыстасаваннем можна было мяняць памеры матка, гледзячы на тое, для чаго павінна была быць льняная пража. Калі лён рыхтавалі для ткацкіх мэтаў, то яго з усіх маткоў стачвалі і пачыналі навіваць на снаўніцу. Было снаўніц таксама 3-4 віды. Адна з іх была драўлянай, гэта звычайна два моцныя квадраты, памерам 1,5мХ1,5м, якія ўстўляліся адзін у адзін перпендыкулярна. Снавалі звычайна ў клуні. Снаўніца мела два штыры: унізе і уверсе. Верхні звычайна замацоўваўся да бэлькі, а для ніжняга было прыстасаванне на зямлі. Жанчына брала нітку з матка, які таксама быў на гарызантальным прыстасаванні, завязвала яе ўнізе сноўніцы, на спецыяльны драўляны штыр, рабіла паварот снаўніцы на 360 градусаў, не выпускаючы нітку, паступова падымаючы да верхняга штыра, абвіваючы верхні, круціла снаўніцу зноў на 360 градусаў назад, спускаючы нітку па той нітцы, якую яна зрабіла знізу.

Так, навіваюць усе ніткі, якія патрэбны для ткання льнянога палатна. Былі больш простыя спосабы навіць ніткі для кроснаў. Проста на сценках дома ці клуні прымайстроўвалі некалькі драўляных штыроў, і жанчыны хадзілі ад аднаго да другога штыра, навіваючы ніткі. Па заканчэнні ўсё заснаванае здымаецца. Ставяцца ў снежні-студзені пасля Раздва кросны. Гэта таксама вялікая складаная вясковая машына на 2-3 месяцы. Жанчыны ткалі палатно, рушнікі, дзяружкі і нават выкладаныя дываны. [усё заснаванае (кожную нітачку) працягваюць праз б.рда, затым праз ніткавыя набіліцы, канцы нітак замацоўваюць на валок, які круціцца з трашчоткай — супраць альбо па часавой стрэлцы. Затым бярэцца чаўнок, у які ўстаўляецца цэўка (звычайна з роўнай, абязкоранай галінкі бузіны), на якую таксама навіваецца з дапамогай к(п)отака (Брэсцкі раён), ён жа называецца сукала (Лунінецкі раён) ніткі і пачынаецца ткацтва]. Але гэты працэс трэба толькі бачыць на свае вочы, аб гэтым расказваць мала, ды і не магчыма!..

Пасля заканчэння ткацтва, ў жанчын паяўляліся другія клопаты. Ільнопалатно, якое павінна было ісці на рушнікі, простыні, кашулі патрэбна было выварыць, зімой на марозным снезе (насце) адбяліць, затым добра качалкам з валком выкачаць і толькі тады можна краіць і шыць з ільнопалатна неабходныя адзенні ці простыні, або рушнікі. Я расказаў вельмі коратка пра тое,што памятаю і што бачыў сам у гады свайго хутарскога дзяцінства (хутар “Лыпкы” сяла Астрамечава Брэсцкага раёна). У 1965-72 гг. бачыў падобнае ткацтва ў вёсках Велута і Бродніца Лунінецкага раёна. Шкадую, што тады не меў фотаапарата. Успомніў 06.12.2012 года Панасюк І. А. Лунінец.

Перечень работ по посеву, уходу и переработке льна до 80-90 годов ХХ века в сельской местности Беларуси, Украины, России, Польши, стран Балтиии, некоторых стран Западной Европы :

1. Посев 2. Уничтожение сорняков а). Цветение б). Образование коробочек 3. Вырывание льна 4. Связывание в снопики. 5. Составление мэтликов (ляшек) 6. Добывание семян (обмолот) 7. Сушка на поле (2-3 недели) 8. Замачивание в водо.мах (3-4 недели) 9. Расстилание на поле (на 3-4 недели) 10. Сушка на поле или в сараях, овинах, в т.плых местах 12. Ручное теребление, или с помощью тракторных льнотеребилок 13. Выч.сывание на ручных чесалках 14. Трепание льна 15. Связывание в «косички» 16. Прядение на прялке или коловороте 17. Сматывание в клубки с катушки прялки 18. Наматывание нитей с клубков на мотовила 19. Покраска нитей в мотках в разные цвета 20. Наматывание нитей на сновницы 21. Заправление нитей через б.рда и набилки в ткацкий станок: кросны или верстать 22. Ткачество 23. Вываривание изделий, отбеливание, вымораживание 24. Подготовка к пошиву полотенец, рубашек, костюмов, жакетов, белья.

Здесь не указаны несколько промежуточных операций. Вспомнил Панасюк Иван Алексеевич, уроженец села Остромечево Брестского района. Лунинец 24.10 2017

Замест заключэння

У 1997 годзе, праз 60 гад сцежкамі Юзафа Абрэмбскага па Палессі прайшлі студэнты этнолагі і сацы.лагі Варшаўскага ўніверсітэта. Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Міністэрствам Культуры Рэспублікі Беларусь, беларускім Інстытутам праблем культуры, Кафедрай этналогіі і антрапалогіі культуры Варшаўскага універсітэта была арганізавана выстаўка калекцыі фотаздымкаў Ю. Абрэмбскага, выстаўка этнагарафічных экспанатаў у гарадах — Мінску, Пінску, Брэсце і Кобрыне. Гэта былі сапраўдныя Дні свята для жыхароў гэтых гарадоў і гасцей, таму што яны ўбачылі “Палессе, якога не ведаем”. Ёсць надзея, што падобныя марапрыемствы двух суседніх народаў будуць працягвацца і далей. У час выставы наведвальнікам паказвалі кароткаметражную дакументальную кінастужку “Палессе. Рэпартаж з краіны тужлівых песень” — Максімільяна Эмера і Ежы Маліняка, якім за высокую мастацкую якасць гэтага фільма і некалькі другіх была прысуджана ў 1936 годзе ў Венецыі ўзнагарода — сярэбраны медаль. Магчыма нехта з вас можа знайсці гэты фільм і з асалодай паглядзець. Відэакопія фільма была прадстаўлена для паказу кінаархівам кінастудыі дакументальных і мастацкіх фільмаў у Варшаве.

Закончыць гэтую маленькую па аб.му брашурку хочацца добрым вершам, аўтар, якога Анатолій Францавіч Сулік, з горада. Ковеля Украіна. А пераклад з польскай мовы 23 верасня 2013 года зрабіў наш з вамі выдатны зямляк — паэт, пісьменнік, гісторык, настаўнік роднае мовы і літаратуры, жыхар в.скі Любань, мясцовы краязнаўца, паважаны ўсімі землякамі ЧАЛАВЕК — Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч, настаўнік роднае мовы і літаратуры Любанскай СШ Лунінецкага раёна 23 верасня 20113 года за што яму нізкі паклон ад аўтара гэтай кніжачкі і шчырая падзяка ад чытачоў!

Песня пра наша Палессе

Словы: Сулік А.Ф. (г. Ковель) Музыка народная.

Што для цябе край твой радзімы,
Той, што з дзяцінства застаўся любімым?
Той, дзе было добра, вяс.ла,
Хоць часам было там боса і гола…

усё ж добра было там малой той дзяціне,
І памяць у сэрцы ніколі не згіне.
Бо гэта краіна як родная матка,
Твая сярод багнаў дзесь туліцца хатка…

То край прыгажосці — Палессе — лес, воды,
Такім застанецца ўсім нам назаўсёды!
Бо дзе ж паляшук знойдзе лепей, чым дома?
Балоты яму наймілей — то ж вядома. Або
[Памрэш, будзе багна каму — невядома]

Без краю балоты ў туманах замглёных,
Блакітныя воды ў абшарах зялёных.
А дзе ж ты мілейшую ўбачыш дзяўчыну?
Не трэба шукаць яе ў іншай краіне!

Спыніся, прашу, не цурайся Палесся!
Быць можа чакае цябе тут Алеся?
Дзяўчына мілейшая, гэткія вочы —
Адным паглядам адразу сурочыць!
(Або ураз заварожыць!)

Бо наша Палессе — і радасць, і ўцеха
І ўзімку, як хаты замецены снегам,
І ўвесну, як квецяцца вербы на сонцы,
Над імі пчаліны гул чуцен бясконцы.

А летам пах кветах: дыхні — замарочыць.
На нашым Палессі цудоўныя ночы!..
А як таямнічы імшары, курганы!..
Клубяцца над імі сівыя туманы.

А восень нас цешыць ураджаем багатым —
І звозяць сяляне багацце да хаты.
Балоты, чырвоныя ад журавінаў,
Збіраюць усе іх: дзяўчаты, жанчыны.

Канчаецца год — і зіма надыходзіць
І Божа Дзяціна да нас зноў прыходзіць:
Ляжыць у пялёнках, паклалі на сенца
І бедны мужык для ЯЕ мае сэрца.

9-ы слупок можа мець і наступны варыянт:
У час той заўсёды Сын Божы прыходзіць:
Ляжыць у пялёнках, паклалі на сенца.
І бедны муж для ЯГО мае сэрца.
Пяе, калядуе — багата тут чэсці.
Бог мкне на балоты, каб шчасце прынесці.

ЛІТАРАТУРА

“ПАЛЕССЕ, ЯКОГА НЕ ВЕДАЕМ…”, Варшава, 1999 год. Падрыхтавана Інстытутам мастацтва Польскай Акадэміі навук, Кафедрай беларускай культуры ўніверсітэта ў Беластоку, у аўтарстве Гражыны Рушчык пры судзеянні доктара навук Ганны Энгелькінг.

“Палессе”. Кніга-фотаальбом (фотаздымкі 20-30 гадоў ХХ стагоддзя), выбраныя старонкі да Юзэфа Абрэмбскага. Навуковая рэдакцыя Анны Энгелькінг. Выдавецтва .OFIZYNA NAUKOWA ., WARSZAWA, 2007г.

„Czar POLESIA“.(Старонкі кнігі 132-134). Gregorz Rakowski .SMAK KRESOW. OFIZYNA WYDAWNICZA .REWASZ., PRUSZOW, 2001г “Echa Polesia“. Часопіс №3 (27) 2010 г. Людміла Рамановіч Брэст; №3 (38) 2013 год. .Песня аб нашым Палессі.. Аўтар. Ан.Фр. Сулік, г. Ковель. Пераклад з польскай мовы Нефідовіч С.П. в. Любань. Лунінецкі раён).

“ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ СЛОЎНІК”. Я.В. ВОЛКАВА, В.Л.. Авілава, Мінск, .Беларуская энцыклапедыя., 2005 год.

“Брест — город мой незабываемый“. Данута Ващуковна- Каменецка. Издательство .С.Лаврова., Брест, 2000 год.

“ARCHE”. Часопіс №3 (102) 2011г. Раздзел .Палессе., ст. 118-224.

САМВЫДАТ ТырАж — 3-ы экзымпляры!!! Лунінец.


  • Уступ
  • “Гаспадары лесу і балота”
    (ст. кнігі 138-140)
  • “Палескі патрыярхат”
  • “Бацькаўшчына”
  • “Шлюб”
  • “Прымацтва”
  • Тлумачэнне некаторых слоў
  • “Палессе”.
    Верш Ю.А. Касцецкі
  • Поўны змест старонак кнігі Абрэмбскага Ю. ”Палессе” (бел. мова)
  • Віславух Францішак (коратка)
  • “Лён на Палессі”.
    “Echa Polesia” №3 (27) 2010 Л. Рамановіч, Брэст
  • “Песня пра наша Палессе”. З(С)улік А.Ф. г. Ковель, Украіна

Юзэф Абрэмбскі


Паліца


Лучнікі